Першая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка абыграла ўкраінку Эліну Світаліну (17) у матчы 1/2 фіналу турніру серыі WTA-1000 у Мадрыдзе.
Саперніцы правялі на корце 1 гадзіну 33 хвіліны, сустрэча скончылася з лікам – 6:3; 7:5.
У фінале мадрыдскага "тысячніка" Сабаленка згуляе ўжо чацвёрты раз. У 2021 і 2023 гадах яна выйграла тытул, у 2024 годзе прайграла вырашальную схватку Ізе Швёнтэк.
На гэты раз беларуска сустрэнецца з амерыканкай Коры Гаўф (4), якая напярэдадні разграміла дзеючую чэмпіёнку турніру, другую ракетку свету польку Ігу Швентэк у двух сэтах з лікам 6:1; 6:1.
Прэстыжны Mutua Madrid Open з’яўляецца прафесійным тэнісным турнірам, які праходзіць у іспанскай сталіцы. Ён завершыцца 3 траўня.
Дзве іншыя беларускі, якія выступалі на турніры, не змаглі прайсці далей за першы круг: Вікторыя Азаранка (48-ы) прайграла сербскай спартсменцы Вользе Данілавіч (34) – 4:6, 2:6; Аляксандра Сасновіч (110) уступіла амерыканцы Эн Лі (62) – 3:6, 2:6.
Мінск, 2 траўня 2025
Sputnik
Sputnik