https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ЕЭК вызначыла шэраг тавараў, якія забаронена адпраўляць па пошце


Пра гэта паведамляе ЕЭК.
3 ліпеня ўступае ў сілу рашэнне Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) ад 28 мая № 62 «Аб пераліку тавараў, якія не падлягаюць перасылцы ў міжнародных паштовых адпраўленнях». Рашэннем вызначаны шэраг тавараў, перасылка якіх у міжнародных паштовых адпраўленнях забароненая.

Забарона на перасылку тавараў распаўсюджваецца як на фізічныя, так і на юрыдычныя асобы. Да тавараў, на якія распаўсюджваецца забарона, адносяцца: алкагольная прадукцыя, піва, этылавы спірт; тытунёвыя вырабы, курыльныя сумесі, бестабачные курыльныя вырабы і прадукцыя, якая ўтрымлівае нікацін; выбуховыя рэчывы і прылады, феерверкі; зброя (яе часткі), патроны (іх часткі), канструктыўна падобныя да зброі вырабы; азонаразбуральныя рэчывы, небяспечныя адходы, атрутныя рэчывы; прыродныя алмазы, каштоўныя камяні і металы; наркотыкі, псіхатропы і прэкурсоры.

З поўным пералікам тавараў, забароненых да перасылкі ў міжнародных паштовых адпраўленнях, можна азнаёміцца на сайце Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Мытныя органы таксама просяць улічваць гэтую інфармацыю пры здзяйсненні пакупак на інтэрнэт-пляцоўках трэціх краін і выбары спосабу іх дастаўкі пакупніку.

Звязда, 24 чэрвеня 2024
 
Дата публикации:24.06.2024
Тематика:Бизнес, ЕАЭС
Просмотров:268
 
Ключевые слова:
Почта Интернет-магазин Таможня
 
 


Комментарии