https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Флікер зніжае рызыку наезду на пешахода на 65%


Пра гэта паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Святлоадбівальныя элементы павышаюць бачнасць пешаходаў на неасветленай дарозе і значна зніжаюць рызыку ўзнікнення дарожна-транспартных здарэнняў з іх удзелам.

«Пры руху з блізкім святлом фар кіроўца аўтамабіля здольны ўбачыць пешахода на дарозе на адлегласці 25-50 м. Калі пешаход прымяняе святловяртальнік, то гэта адлегласць павялічваецца да 150-200 м», — распавялі праваахоўнікі

Пры руху аўтамабіля з далёкім святлом фар дыстанцыя, на якой пешаход становіцца бачны, з ужываннем святлоадбівальнікаў павялічваецца з 100 м да 350 м. Гэта дае кіроўцу 15-25 секунд для прыняцця рашэння.

«Выбіраць трэба толькі якасны флікер. Ён павінен быць белага або цытрынавага колеру і ў форме круга або палоскі. Іншыя афарбоўкі і мудрагелістыя формы менш эфектыўныя», — падкрэслілі ў ДАІ.

Звязда, 24 чэрвеня 2024
 
Дата публикации:24.06.2024
Тематика:Транспорт, Разное
Просмотров:294
 
Ключевые слова:
Безопасность движения Светоотражатель
 
 


Комментарии