https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 26 чэрвеня 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца сто семдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 188 дзён.
Сёння ў Беларуси адзначаецца Дзень работнікаў пракуратуры. Якія яшчэ падзеі адбыліся 26 чэрвеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 26 чэрвеня

У 1974 годзе выйшаў Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб прысваенні Мінску ганаровага звання "Горад-герой".

Хто нарадзіўся 26 чэрвеня

1926 год: Мікалай Паўленка, беларускі мовазнавец.
1941 год: Уладзімір Куляшоў, беларускі акцёр, народны артыст БССР.

Таксама сёння нарадзіліся французскі астраном Шарль Месье і амерыканская пісьменніца Перл Бак.

26 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Акіліны Старэйшай, якую ў народзе празвалі Акулінай Грачышніцай.

Галоўнай стравай на стале ў гэты дзень была грэцкая каша.
У гэты час з`яўляецца шмат аваднёў, якія дакучаюць дамашнім жывёлам. Каб пазбавіць жывёл ад пакут, іх выганялі на пашу толькі ранкам, а днём трымалі ў хляве.

Калі сонца 26 чэрвеня ўзыходзіць у тумане, дзень будзе гарачы. Пчолы лятаюць рана – чакай добрага надвор`я.

Sputnik, 16 чэрвеня 2024
 
Дата публикации:26.06.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:176
 
Ключевые слова:
Июнь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии