https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі можна было ўбачыць паўночнае ззянне


10 траўня магнітная бура на Зямлі ўзмацнілася да вельмі моцнага ўзроўня G4. Пра гэта паведамляе Інстытут прыкладной геафізікі.
Па дадзеных маніторынгу касмічнага надвор’я, ступень магнітнай буры дасягнула ўзроўню G4, што азначае «вельмі моцна» ў адпаведнасці з пяцібальнай шкалой. На дадзеным узроўні магчымыя сур’ёзныя перашкоды ў радыёсувязі, працяглыя перапыненні ў працы спадарожнікаў і радыёнавігацыі, а таксама назіранне палярных ззянняў нават у тропіках.

Раней было абвешчана аб пачатку моцнай магнітнай буры на Зямлі, а апошняя магнітная бура ўзроўню G4 была зафіксавана навукоўцамі 24 сакавіка 2024 года.

Звязда, 11 траўня 2024
 
Дата публикации:11.05.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:186
 
Ключевые слова:
Астрофизика Геомагнитная буря
 
 


Комментарии