https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 5 чэрвеня 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца сто пяцьдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 209 дзён.
Сёння адзначаецца Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя. Якія яшчэ падзеі адбыліся 5 чэрвеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 5 чэрвеня

У 1919 годзе ў Вільні выйшаў першы нумар "Беларускага жыцця" пад рэдакцыяй Ф.Аляхновіча.
У 2012 годзе ў Смалявіцкім раёне створаны Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк.

Хто нарадзіўся 5 чэрвеня

1854 год: Іегуда Пэн, яўрэйскі мастак-жывапісец, педагог.
1942 год: Вячаслаў Рагойша, беларускі літаратуразнавец і перакладчык.
1969 год: Андрэй Рыбакоў, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіўся іспанскі паэт Федэрыка Гарсія-Лорка.

5 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Лявонція.

У народзе святога называлі Лявон Канаплянік або Агурочнік. У гэты час саджалі апошнія агуркі і дасявалі каноплі. Каб каноплі добра ўзышлі і былі доўгія і белыя, існавала некалькі традыцый.

Напрыклад, напярэдадні ўся сям`я ела белыя яйкі, а сеяў зерне мужчына з доўгім і густым валоссем і барадой. Таксама маглі завязваць яму вочы – нібыта птушкі дзякуючы гэтаму не ўбачаць і не з`ядуць зерне.

Калі з`явілася шмат казурак, надвор`е ў бліжэйшыя дні будзе добрым.

Sputnik, 5 чэрвеня 2024
 
Дата публикации:05.06.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:137
 
Ключевые слова:
Июнь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии