https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Працягласці змен у загарадных лагерах павінна быць не менш за 15 дзён


Працягласць змен у загарадных лагерах у перыяд летняй аздараўленчай кампаніі не можа быць меншай за 15 дзён, заявіў намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай.
Паводле яго слоў, працягласць змен у загарадным лагеры з кругласутачным знаходжаннем не аднолькавая. Аднак яна не можа быць менш за 15 дзён. «Можна праводзіць 18-дзённую змену, можна і больш. Арганізатар лагера прымае рашэнне, якой працягласці будзе змена і па якім профілі», — дадаў ён.

Улічваючы пытанне патаннення, Аляксандр Цай адзначыў, што большасць лагераў з кругласутачным знаходжаннем будзе прывязвацца да 15-дзённага знаходжання дзяцей.

Ён заўважыў, што так склалася практыка. Да таго ж у нарматыўныя прававыя акты ўнесены адпаведныя змяненні.

Намеснік дырэктара цэнтра нагадаў, што ў эпідэмічны перыяд нельга было праводзіць, напрыклад, 9-дзённыя лагеры з прычыны неабходнасці захавання інкубацыйнага перыяду.

«Неабходна было, каб дзіця знаходзілася больш за 10 дзён. Улічваючы, што некаторыя віды лагераў не працавалі, і каб ахапіць па максімуме дзяцей, якія жадаюць прайсці аздараўленне і адпачынак у загарадных лагерах, скарачалася працягласць змен: праводзіліся 15-дзённыя. Але іх праводзілася крыху больш: дзе звычайна 2-3, праводзілі 4-5 змен», — адзначыў ён.

Аляксандр Цай звярнуў увагу, што такая практыка спадабалася бацькам нават у Гродзенскай вобласці, дзе заўсёды адзін з найбольшых ахопаў аздараўлення дзяцей.

«Вядома, там у першую чаргу трэба было больш змен праводзіць — такія задачы ставіліся. Паглядзелі, што такая практыка не знайшла адмоўнага выніку», — сказаў ён.

Звязда, 1 чэрвеня 2024
 
Дата публикации:01.06.2024
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:336
 
Ключевые слова:
Летний лагерь Каникулы
 
 


Комментарии