https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Доўгатэрміновае развіццё адносін Беларусі і Казахстана грунтуецца на сумесным бізнесе


Аб гэтым заявіў першы намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў падчас XVIII пасяджэння Міжурадавай беларуска-казахстанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
"Пасяджэнне камісіі адбылося напярэдадні сустрэчы прэм`ер-міністраў у рамках міжурадавага савета, які пройдзе на наступным тыдні. Мы можам прапанаваць прэм`ер-міністрам дакладнае разуменне стратэгіі і напрамкаў доўгатэрміновага развіцця, што грунтуецца на сумесным бізнесе. Так, упор супрацоўніцтва Беларусі і Казахстана робіцца на прамысловую кааперацыю. У адпаведнасці з задачай прэзідэнта Казахстана, мы гатовы пастаянна развіваць і абнаўляць тэхніку. Верым, што зможам павялічыць лічбы вытворчасці", - падкрэсліў Мікалай Снапкоў.

Паводле яго слоў, акрамя глебаапрацоўчай сельгастэхнікі, Беларусь гатова прапанаваць вытворчасць пажарных машын.

"Мы ўзаемадапаўняльныя і падтрымліваючыя эканомікі. Гатовы дзяліцца сваімі і пераймаць кампетэнцыі ў Казахстана ў бізнесе праз стварэнне сумесных прадпрыемстваў", - заявіў першы намеснік віцэ-прэм`ера.

У сваю чаргу першы намеснік прэм`ер-міністра Казахстана Раман Скляр звярнуў увагу, што задача міжурадавай камісіі - нарошчваць патэнцыял паміж Беларуссю і Казахстанам.

"Плануем развіваць ужо дзеючыя прадпрыемствы прамысловай кааперацыі і ствараць новыя вытворчасці. Мы працуем у Адзінай эканамічнай прасторы, што дае пэўную перавагу нашым краінам. Спадзяёмся, што нашы паказчыкі палепшацца і гэта паслужыць павышэнню дабрабыту нашых людзей, а таксама ўмацаванню ўзаемнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі", - сказаў Раман Скляр.

Гаворачы аб планах ён дадаў, што ў Казахстана ёсць некалькі перспектыўных праектаў з беларускімі кампаніямі па стварэнні прадпрыемстваў па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. "Мы гатовы аказаць беларускім прадпрымальнікам усе прэферэнцыі ў рамках іх імпартазамяшчальных інвестпраектаў. Спадзяёмся рэалізаваць гэтыя праекты на тэрыторыі сваёй краіны", - сказаў на заканчэнне першы намеснік прэм`ер-міністра Казахстана.

31 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.05.2024
Тематика:Товары из Беларуси, ЕАЭС
Просмотров:231
 
Ключевые слова:
Казахстан Сотрудничество Кооперация Импортозамещение
 
 


Комментарии