https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 31 траўня 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца сто пяцьдзясят другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 214 дзён.
Сёння адзначаецца Сусветны дзень без тытуню. Якія яшчэ падзеі адбыліся 31 траўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 31 траўня

У 1919 годзе ў Варшаве створана Польска-беларускае таварыства.
У 2008 годзе ў Полацку адкрыты памятны знак "Геаграфічны цэнтр Еўропы".

Хто нарадзіўся 31 траўня

1952 год: Тамара Чабан, беларуская літаратуразнаўца.
1954 год: Сяргей Балянок, беларускі графік і мастак.

Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Канстанцін Паўстоўскі і рускі музыкант Уладзімір Кузьмін.

31 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Феадота Анкірскага і сямі дзеў пакутніц.

Святога Феадота ў народзе празвалі Фядот Дубоўнік, таму што ў гэты дзень на дубах пачынала разгортвацца лісце. Свята таксама насіла і іншую назву – Фядот Аўсянік. Лічылася, што калі дубы паспелі зазелянець, будзе добры ўраджай аўса.

Калі дуб зазелянеў раней, чым ясень, лета будзе сухое. Яблыні яшчэ квітнеюць – восень будзе позняя. Калі ад зямлі падымаецца пара, будзе дождж.

Sputnik, 31 траўня 2024
 
Дата публикации:31.05.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:186
 
Ключевые слова:
Май Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии