https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусы Круглік і Лапаева сталі бронзавымі прызёрамі ЧС па самба


Скарбонка беларускай каманды на чэмпіянаце свету па самба, які праходзіць у Астане, папоўнілася дзвюма бронзавымі ўзнагародамі.
У другі дзень спаборніцтваў на п’едэстал у вагавой катэгорыі да 88 кг у мужчынскім спартыўным самба падняўся Аляксандр Круглік. На старце турніру беларус перамог украінца Андрэя Дзячэнку і Войчаха Шулінскага з ЗША, але ў чвэрцьфінале саступіў будучаму фіналісту Еламану Койшыбаеву з Казахстана. У суцяшальнай сутычцы Круглік справіўся з іарданцам Амарам Більтаві, а ў паядынку за трэцяе месца адолеў Жамалбека Асылбека з Кыргызстана.

Медалісткай спаборніцтваў у жаночым баявым самба стала Лізавета Лапаева, якая выступае ў вагавой катэгорыі да 59 кг. На стадыі адной чацвёртай фіналу беларуска была мацней за туркменскую спартсменку Мадзіну Айдагдыеву, але ў наступным раўндзе саступіла Шахзодзе Азатавай з Узбекістана. Па правілах баявога самба, паядынкі за трэція месцы не праводзяцца, усе прайграўшыя ў паўфіналах становяцца ўладальнікамі бронзы.

Мінімум срэбра сабе забяспечыла наша Анжэла Жылінская, якая дайшла да фіналу ў вазе да 72 кг, дзе пазмагаецца з расіянкай Алесяй Пасылкінай. Акрамя таго, фіналістам турніру сярод сляпых у катэгорыі да 79 кг стаў беларус Аляксандр Казлоў. Супрацьстаяць яму ў вырашальнай сутычцы будзе Віктар Рудэнка з Расіі.

Звязда, 9 лістапада 2024
 
Дата публикации:09.11.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:102
 
Ключевые слова:
Чемпионат мира Борьба Самбо Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии