https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт НАК: Беларусь займае дастойнае месца ў сусветнай спартыўнай супольнасці


Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь Віктар Лукашэнка павіншаваў работнікаў спартыўнай галіны з прафесійным святам - Днём работнікаў фізкультуры і спорту, паведамілі ў прэс-службе НАК.
"Традыцыйна гэта свята адзначаюць спартсмены, трэнеры і ўсе, хто займаецца фізічнай культурай, вядзе актыўны спосаб жыцця. Беларусь даўно заняла дастойнае месца ў сусветнай спартыўнай супольнасці, вядома сваімі перамогамі і слаўнымі традыцыямі спорту вышэйшых дасягненняў і масавай фізічнай культуры. Мы стварылі моцную базу для заняткаў спортам прафесійных атлетаў, юных спартсменаў і проста аматараў", - адзначыў у віншаванні Віктар Лукашэнка.

"Упэўнены, кожны з вас перажывае за справу, якой ён прысвяціў сябе. Дзякуючы выбранаму шляху многія знайшлі выдатных сяброў, надзейных калег і таленавітых вучняў. Асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам галіны. Яны прысвяцілі сваё жыццё любімай справе. У маладосці праслаўлялі нашу краіну на міжнароднай арэне, а цяпер многія выхоўваюць будучых чэмпіёнаў. Ад усёй душы жадаю моцнага здароўя, аптымізму, дабра і дабрабыту! А спорт няхай заўсёды будзе вашай крыніцай энергіі і натхнення", - гаворыцца ў віншаванні.

18 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.05.2024
Тематика:Новости, Культура
Просмотров:222
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси День работников физкультуры и спорта
 
 


Комментарии