https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія вытворцы на выстаўцы Caspian Agro ў Баку падпісалі пагадненні на $54 млн


Беларускія вытворцы на азербайджанскай міжнароднай выстаўцы "Сельская гаспадарка" (Caspian Agro) у Баку падпісалі пагадненні на $54 млн.
Цырымонія падпісання дакументаў - гэта два дзясяткі кантрактаў, мемарандумаў і пагадненняў - адбылася пасля ўрачыстага адкрыцця сельскагаспадарчага форуму. Згодна з дамоўленасцямі, беларускія прадпрыемствы паставяць у Азербайджан прадукцыі на $43 млн, а таксама імпартуюць сыравіны і іншых тавараў на $11 млн.

"Гэта, вядома, па раней напрацаваных праектах. У нас яшчэ тры дні работы, і я думаю, дадаткова будзе падпісаны яшчэ шэраг кантрактаў", - расказаў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў.

У Баку 15-17 мая праходзяць азербайджанскія міжнародныя выстаўкі Caspian Agro і InterFood Azerbaijan. Гэта найбуйнейшы сельскагаспадарчы форум на Каўказе. На гэты раз выстаўкі аб`ядналі каля 500 кампаній з 38 краін. Беларусь прадстаўляе тут сваю прадукцыю пяты год запар. У азербайджанскую сталіцу прыехалі звыш 40 беларускіх кампаній. Усяго ж свае нацыянальныя павільёны адкрылі 15 дзяржаў.

15 траўня 2024, Баку
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.05.2024
Тематика:Товары из Беларуси, В мире
Просмотров:230
 
Ключевые слова:
Выставка Caspian Agro InterFood Azerbaijan Азербайджан Сельское хозяйство
 
 


Комментарии