https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка: РФ і Беларусь сінхранізавалі вучэнні з ядзернай зброяй


Генеральныя штабы краін-саюзніц выконваюць даручэнні кіраўнікоў дзяржаў па правядзенні манеўраў з адпрацоўкай дзеянняў з нестратэгічнай ядзернай зброяй.
Беларусь і Расія вырашылі сінхранізаваць вучэнні з нестратэгічнай ядзернай зброяй на другім і трэцім этапах, заявіў журналістам прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Маскве.

Паводле слоў беларускага лідара, першы этап вучэнняў з тактычнай ядзернай зброяй беларуская і расійская армія праводзілі самастойна сёлета.

"Намі было прынята рашэнне, каб мы сінхранізаваліся і праводзілі другі і трэці этап разам. Уладзімір Уладзіміравіч (Пуцін - Sputnik) правільна падкрэсліў, гэта не першы раз. У нас гэта трэцяя трэніроўка", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пасля чаго дадаў, што расійскі бок ужо шматразова праводзіў падобныя вучэнні, таму было прынята рашэнне падключыць і беларускіх вайскоўцаў.

"І генеральныя штабы ўжо, як мне сказаў міністр абароны Расіі, пачалі выкананне гэтых даручэнняў", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Раптоўная праверка

Напярэдадні афіцыйнага візіту ў расійскую сталіцу Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што будзе абмяркоўваць са сваім расійскім калегам сумесныя дзеянні па адпрацоўцы выкарыстання ядзерных спецыяльных боепрыпасаў падчас раптоўнай праверкі ў войсках, якую ён аб’явіў 7 мая.

Пры гэтым беларускі лідар акцэнтаваў увагу, што тактычная ядзерная зброя з’яўляецца стрымальнай і ніхто з ёй у наступленне ісці не збіраецца.

У рамках раптоўнай праверкі ў беларускай арміі адпрацоўваецца падача спецыяльных боепрыпасаў у ракетныя і авіяцыйныя вайсковыя часці. Ваенныя адпрацавалі пытанні загрузкі ТЯЗ на пускавыя ўстаноўкі і падвескі на франтавыя бамбардзіроўшчыкі.

Sputnik Беларусь, 9 траўня 2024
 
Дата публикации:09.05.2024
Тематика:Новости, Союзное государство
Просмотров:252
 
Ключевые слова:
Тактическое ядерное оружие Военные учения Национальная безопасность
 
 


Комментарии