Барыс Кіт (Кіта)
выдатнейшы вучоны сучаснасці ў галіне астранаўтыкі, хімік, фізік, матэматык.
Нарадзіўся у Пецярбурзе 6 красавіка 1910 году па новаму стылю.
У 1926-1944 г.г. працаваў у беларускіх гімназіях у Вільні і Навагародку.
"Я заўсёды ганарыўся й ганаруся, што быў часткай гэтай Калысцы Беларускага Адраджэньня" - гаварыў пазней пра гэтыя годы Барыс Кiт.
Доктар філёзофскіх навукаў у галіне матэматыкі й гісторыі навукі, акадэмік Міжнароднай Акадэміі Астранаўтыкі, сябра Амэрыканскага Астранаўтычнага Таварыства, ганаровы сябра Брытанскага Міжплянэтнага Таварыства, сябра Дырэктарыяту Нямецкага Астранаўтычнага Таварыства, сябра Камітэту Міжнароднай Акадэміі Астранаўтыкі (Парыж), заслужаны прафэсар Мэрылендзкага Унівэрсытэту (ЗША), залаты мэдаліст Нямецкага Таварыства імя Гэрмана Обэрта,
Адзін з вынаходнікаў формулы ракетнага паліва, што зрабіла магчымым высадку амерыканскіх астранаўтаў на Месяц. Удзельнік касмічнай праграмы NASA.
(падрабязна на http://old.kamunikat.org/www/knizki/historia/vilenczuki/kit.htm )
Кoличество переходов на страницу: 3526
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |