Першая згадка пра лідскі квас сустракаецца ў дакументах 1920 года. За савецкім часам квас робіцца папулярным напоем — жоўтая бочка на прычэпе з надпісам «Квас» вядомая кожнаму жыхару Беларусі. У 2006 г. лідскі піўзавод здзейсніў своеасаблівы тэхналагічны пераварот — першым сярод беларускіх прадпрыемстваў пачаў выпускаць квас у бутэльках.