Дзяды спраўлялі ў пэўныя дні, у залежнасці ад мясцовасьці па некалькі разоў на год, часцей вясной і ўвосень. Галоўнымі былі Дзмітраўскія Дзяды (асяніны) у суботу перад Дзмітравым днём (26 кастрычніка паводле старога стылю), а таксама на радаўніцу, перад масленіцай, сёмухай.
У сучаснай Беларусі праваслаўныя адзначаюць Дзімітраўскую памінальную суботу ў першую суботу перад 8 лістапада. Каталікі ўспамінаюць усіх памерлых вернікаў 2 лістапада. Пачынаючы з 30 кастрычніка 1988 году Дзяды набылі грамадзкую значнасць - штогод адбываецца шэсце на Курапаты ў памяць пра ахвяраў камуністычнае ўлады.
У гэтае свята паміналі усіх продкаў.
Наперададні ў хаце прыбіралісь, мыліся ў лазні і там жа пакідалі вядзерца чыстае вады і новы венік для духаў. Перад вячэрай адчыняліся ўсе дзверы, каб продкі маглі заходзіць у дом і садзіцца за стол.
На Дзяды гатавалі рытуальныя стравы. Колькасць страў абавязкова было няцотным і ня меньш як пяць. А падаваліся па парах, напрыклад, 5 страў на 10 талерках. Абавязковымі былі куцця, клёцкі, бліны, мяса, яечня.
Паводле звычаю, ад кожнай стравы ў асобны посуд адкладвалі па кавалачку для нябожчыкаў і пакідалі на ноч: лічылася, што душы памерлых продкаў, якія прыходзяць на Дзяды, трэба пачаставаць.
Калі ўсе збіраліся, гаспадар запальваў свечку і заклікаў за стол Дзядоў :
Святыя Дзяды, завём вас,
Хадзіце да нас!
Ёсць тут усё, што Бог даў,
Што я для вас ахвяраваў,
Чым толькі хата багата.
Святыя Дзяды! Просім вас,
Хадзіце, ляціце да нас!
На працягу доўгае урачыстае вячэры стрымана размаўлялі толькі пра дзядоў, успаміналі іх жыццё, ўчынкі, парады і добрыя справы. Спачатку успаміналі найстарэйшага і найбольш вядомага продка, а ў канцы - аб нядаўна памерлых. Перасказвалі дзяцям усё тое, чым ганарыўся род. Так захоўваліся традыцыі беларускае сям'і.
Па заканчэнні, выпраўляючы душы памерлых продкаў, гаспадар гаварыў:
Святыя Дзяды
Зляталісь сюды
Есці - пад'елі,
Піць - напіліся,
Чэсць і слава вам!
Цяпер скажыце нам,
Чаго вам трэба?
А лепей:
Ляціце ў неба!
Пасля вячэры са стала не прыбіралі - для таго, каб памерлыя маглі за ім пасядзець у цішыні.
(Скарыставаны матэрыялы: Дмитриев М.А. Собрание песен, сказок, обрядов и обычаев крестьян
Северо-Западного края. Вильно, 1869.)

Кoличество переходов на страницу: 10638
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |