https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Макей: еўрапейскія партнёры нават не турбуюць сябе спробамі разабрацца ў сітуацыі ў Беларусі


Еўрапейскія партнёры Беларусі нават не турбуюць сябе спробамі разабрацца ў рэальнай сітуацыі ў краіне. Аб гэтым заявіў 18 верасня журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у рамках запісу свайго выступлення да агульнай дыскусіі 75-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН.

"З вуснаў нашых еўрапейскіх партнёраў мы чуем толькі крытыку ў адрас улад Беларусі. Яны нават не турбуюць сябе спробамі разабрацца ў рэальным стане спраў, аб'ектыўна ацаніць сітуацыю. Як мы ні заклікалі рабіць гэта і ў ходзе тэлефонных кантактаў, і прамых кантактаў з калегамі, на жаль, гэтага не адбываецца. На жаль, тая крытыка, якую мы чуем ад іх, асноўваецца толькі на так званых незалежных крыніцах. Што гэта за крыніцы, для нас абсалютна зразумела. Больш таго, мы бачым, як гэтыя крыніцы, скажам так, "разбураюцца" ў выніку расследавання тых інцыдэнтаў, якія, на жаль, здарыліся ў Беларусі", - сказаў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, еўрапейскія краіны давяраюць фэйкам, якія распаўсюджваюцца ў Беларусі, і не спрабуюць пачуць аргументы ўлад. А суседзі Беларусі - Літва і Польшча - узялі на сябе ролю "нейкага верыфікатара легітымнасці дзеючай беларускай улады", звярнуў увагу міністр.

"Маўляў, мы тут лепш ведаем, хто сапраўдны прэзідэнт, а хто несапраўдны, і мы будзем кантактаваць толькі з сапраўдным прэзідэнтам, якога мы самі выбралі, - не беларускі народ, а мы. Сёння сітуацыя развіваецца менавіта такім чынам. Вы бачыце, якія абяцанкі прапануюцца беларускаму грамадству ў ходзе такіх маніпуляцый. Польшча ўжо стварае нейкі фонд у памеры $1 млрд для падтрымкі Беларусі. Ініцыюе стварэнне фонду на $4 млрд у выпадку, калі апаненты дзеючай улады ў Беларусі прыйдуць да ўлады", - расказаў кіраўнік МЗС.

Ён заўважыў, што Беларусь гэта праходзіла ўжо ў 2010 годзе, калі "вядомыя два міністры" прывезлі на стол беларускаму Прэзідэнту $3 млрд за выбар шляху "сапраўднай дэмакратыі". "Я перакананы, што гэтыя $4 млрд ніхто ніколі не ўбачыць. Але прывабныя абяцанкі ёсць", - канстатаваў дыпламат.

БЕЛТА
Мінск, 18 верасня 2020

Кoличество переходов на страницу: 226