Тэму, якая ніколі не страціць сваёй актуальнасці, абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны. Гэта нарада — лагічны працяг практыкі аб’ектыўнага і сістэмнага аналізу стану спраў у канкрэтных галінах эканомікі. Кіраўнік дзяржавы даручыў арганізаваць яе падчас падобнай нарады па пытаннях прамысловасці тыдзень таму.
Склад удзельнікаў шырокі — больш за 280 чалавек. Сярод іх вышэйшыя службовыя асобы, члены ўрада, губернатары, кіраўнікі прадпрыемстваў, навукоўцы і іншыя адказныя за АПК асобы. І па традыцыі — акцэнт не на гераізме і дасягненях, а на праблемах і аспектах, якія патрабуюць пільнай увагі. Гэта невыпадкова, бо, як адзначыў кіраўнік дзяржавы, ад стану спраў у вёсцы ў многім залежаць дабрабыт нашых людзей, валютныя паступленні, узровень харчовай бяспекі і ў канчатковым выніку сацыяльна-палітычная стабільнасць у краіне.
«Людзі найперш павінны быць накормленыя, апранутыя. Словам, жыць нармальна. Тады і будзе сацыяльна-эканамічная стабільнасць. У многім гэтаму садзейнічае і сельская гаспадарка», — падкрэсліў ён.
«Людзі найперш павінны быць накормленыя, апранутыя. Словам, жыць нармальна. Тады і будзе сацыяльна-эканамічная стабільнасць. У многім гэтаму садзейнічае і сельская гаспадарка», — падкрэсліў ён.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што аграрыям ёсць чым ганарыцца. Беларусь у поўным аб’ёме забяспечвае сябе асноўнымі відамі харчавання. Істотна пераўзыходзіць іншыя дзяржавы СНД па вытворчасці такой прадукцыі і спажыванню на душу насельніцтва. Забяспечанасць па малаку складае 267 працэнтаў, мясу — 135 працэнты, цукру — больш за 150 працэнты, бульбе — 112 працэнтаў. Па шэрагу пазіцый Беларусь годна выглядае і ў сусветным рэйтынгу. Мы ўваходзім у пяцёрку краін — экспарцёраў малакапрадуктаў і топ-20 вядучых экспарцёраў мясной прадукцыі. Гэта, як заўважыў беларускі лідар, галоўныя прадукты сельскай гаспадаркі. Айчыннае харчаванне пастаўляецца больш як у 107 дзяржаў свету, валютная выручка ад яго рэалізацыі за 2023 год склала амаль 7,4 мільярда долараў. І гэта пры рэзкім падзенні сусветных цэн.
«Сёння стаіць задача — рухацца далей, зрабіць работу сельскагаспадарчай галіны больш устойлівай, а яе развіццё — прагрэсіўным. Усе магчымасці дабіцца гэтага ў нас ёсць. Мы гэта ўмеем рабіць. Вы бачыце, якая ў свеце складаецца катастрафічная сітуацыя з харчаваннем. Зразумела, што становішча будзе толькі пагаршацца ў сувязі з ростам насельніцтва і тымі праблемамі, якія ў тым ці іншым рэгіёне планеты ахопліваюць планету. — сказаў Прэзідэнт. — Паўтару яшчэ раз, нам трэба забыцца на санкцыі і іншыя заходнія страшылкі. Яны, канешне, ёсць, але іх трэба забыць. Трэба жалезна пашыраць вытворчасць і экспарт прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю. Развіваць нацыянальныя брэнды, апярэджваючы канкурэнтаў. Заваёўваць новыя таварныя і геаграфічныя сегменты. Іншага не дадзена».
Каб усяго гэтага дасягнуць, трэба разбібрацца з праблемамі, вырашэнне якіх дазволіць выйсці на істотна больш высокія паказчыкі. «Сёння наша дыспазіцыя такая. Па выніках папярэдняга, 2023 года ў вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі мы атрымалі сціплыя крыху больш за 1 працэнт росту (а ў раслінаводстве мы ўпалі больш як на 1 працэнт, жывёлагадоўлі — 4,5 працэнта плюс). З улікам таго, колькі ўкладзена ў вёску, гэта больш як сціпла», — прывёў лічбы Прэзідэнт. Ён прапанаваў паглядзець на сітуацыю па ўсіх асноўных пазіцыях з пункту гледжання праблем і магчымых варыянтаў іх вырашэння.
Раслінаводства: не толькі што, але і як сеяць
«Вынік мінулага года амаль правальны. Мы не здолелі утрымаць узровень 2022 года. Недабралі звыш мільёна тон збожжа, 63 тысячы тон агародніны і 10 тысяч тон ільновалакна. Амаль у кожнай трэцяй арганізацыі ўраджайнасць збожжа склала ніжэй за 20 цэнтнераў з гектара. Урад традыцыйна перакладае віну на неспрыяльныя ўмовы надвор’я. Паўтараюць за ім і губернатары. Аднак трэба шчыра сказаць, пытанне не толькі ў надвор’і», — заявіў Аляксандр Лукашэнка і растлумачыў, чаму не варта наракаць толькі на надвор’е. У шэрагу рэгіёнаў не выконваецца распрацаваная навукай і практыкай пацверджаная індывідуальная структура пасяўных плошчаў. Да 30 — 40 працэнтаў збожжавых (асабліва азімых) высейваюцца па недапушчальных папярэдніках. Спецыялісты палічылі, што штогадовыя страты збожжа ад такіх агранамічных прыёмаў складаюць не менш як 450-500 тысяч тон.
«Мной неаднаразова давалася даручэнне па пашырэнні пасеваў бялковых культур пад поўную патрэбу жывёлагадоўлі, каб замясціць імпарт.- нагадаў Прэзідэнт. — Дарэчы, там, дзе пайшлі гэтым шляхам, праблем з кармамі няма. А пакуль на справе з рэкамендуемых навукай 252 тысяч гектараў зернебабовымі культурамі засяваецца толькі крыху больш за палову».
Як заўважыў Аляксандр Лукашэнка, не праводзіцца поўны комплекс ахоўных мерапрыемстваў на пасевах сельскагаспадарчых культур. І прывёў наглядны прыклад з даклада Камітэта дзяржаўнага кантролю: «Летась КСУП „Валевачы“ Чэрвеньскага раёна на полі каля вёскі Красная Ніва (40 гектараў) праведзена сяўба сумесі яравога ячменю і аўсу без унясення фосфарных угнаенняў, па непрыбраных камянях і бытавым смецці. Значная частка насення аказалася не пакрытая глебай». У выніку ў такіх нядбайных гаспадароў запланаванага ўраджаю няма, патрэбнай кармавой базы для жывёлагадоўлі няма. Плюс да гэтага — зніжэнне ўрадлівасці глеб і іншыя праблемы.
Прэзідэнт зноў прывёў лічбы. На 12 красавіка пад яравую сяўбу назапашана менш за 70 працэнтаў мінеральных угнаенняў ад запланаванага, у тым ліку фосфарных каля 30 працэнтаў. Найбольшую занепакоенасць выклікае становішча спраў на Віцебшчыне.
«Відавочна, што ў гэтай сітуацыі выканаць збалансаванасць пажыўных рэчываў (асабліва па фосфары і калію), можна толькі нарошчваючы аб’ёмы ўнясення комплексных угнаенняў (NРК). Сёння гэта перадавая сусветная тэндэнцыя. Такія тэхналогіі выкарыстоўваюцца ў Расійскай Федэрацыі і вядучых еўрапейскіх дзяржавах. Краіны плацяць каласальныя грошы за імпарт гэтых угнаенняў, а іх вытворчасць могуць дазволіць сабе далёка не ўсе. Але для нас гэта хатні мінеральна-сыравінны рэсурс. Мы ў стане шматкроць закрыць свае ўнутраныя патрэбнасці», — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Ён заўважыў, што заўсёды знойдуцца скептыкі, якія паставяць пад сумнеў фінансавы бок пытання.
«Аднак для ўнясення ўгнаення простых формаў даводзіцца па тры разы за сезон, выганяць тэхніку. У выніку яе паскорана амартызуем, тройчы трацім грошы на ГЗМ і адцягваем працоўную сілу», — сказаў беларускі лідар.

Прэзідэнт даручыў Ураду сумесна з НАН Беларусі, аблвыканкамамі выпрацаваць комплексныя падыходы з улікам патрэбнасці і мэтазгоднасці прымянення такіх угнаенняў.
Меліярацыя: не пускаць грошы на вецер
Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што сістэмы належным чынам не абслугоўваюцца, а незаконнае ўзворванне каналаў прыводзіць да іх выбыцця. «Як вынік, штогод спасылаемся на розныя неспрыяльныя кліматычныя з’явы — вымаканні, вымярзанні, засухі. І трацім вялізныя грошы на аднаўленне меліяратыўных сістэм і меліяраваных палёў», — заўважыў ён. Даведзеныя планы 2023 года па рэканструкцыі меліярацыйных сістэм не выканалі тры вобласці — Гродзенская, Мінская і Магілёўская. Пракуратура ўстанавіла, што амаль 8 тысяч гектараў меліяраваных зямель не выкарыстоўваецца.
«То бок грошы ўклалі для паказухі і кінулі, — заўважыў беларускі лідар. — Факты завышэння аб’ёмаў і кошту меліярацыйных работ абуральныя. Распачаты 23 крымінальныя справы і складзены 100 адміністрацыйных пратаколаў. Дзяржава выдзяляе грошы, а вы на ўрадлівых меліяраваных землях гадуеце кусты ды дрэвы. Я назваў толькі тры прычыны, якія ляжаць на паверхні. Якія звышўраджаі і будучую кармавую базу для жывёлагадоўлі можна чакаць пры такіх падыходах? Трэба ўмець працаваць у любых атмасферных умовах, каб не спісваць свае недапрацоўкі на надвор’е. Мы ж ведаем, якое ў Беларусі можа быць надвор’е і трэба было да гэтага прыстасавацца. І да гэтага прыставаліся тыя, хто хоча працаваць».

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што сельскагаспадарчы сектар даўно трэба паўсюдна пераводзіць на новы тэхналагічны ўзровень, укараняць дакладнае земляробства. Яно дазваляе сфарміраваць спрыяльнае асяроддзе любой культуры для росту, а значыць, знізіць матэрыяльныя затраты, павысіць аб’ёмы і якасць прадукцыі. Па словах Прэзідэнта, ключавыя элементы для стварэння такой сістэмы у краіне маюцца.
«І гэта стратэгія на перспектыву. Сусветныя лідары па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ўкладваюць значныя сродкі ў стварэнне разумнай тэхнікі. Лічбавізацыя ў іх у аграрным сектары даходзіць да 80 працэнтаў у аграрным сектары. Разумная сельская гаспадарка сёння і на будучыню — прыярытэт у барацьбе з канкурэнтамі», — адзначыў ён.

У сувязі з гэтым, патрэбна праграма, у тым ліку па падрыхтоўцы кадраў. «Не трэба цягнуць у яе ўсіх, пачніце з тых, хто жадае і мае магчымасці. Але пачаць трэба ўжо сёння. Мы павінны зрабіць рэвалюцыю ў аграрным машынабудаванні і сельскай гаспадарцы. — заявіў Прэзідэнт. — Але не забывайце, што перш чым рабіць рэвалюцыю, трэба забяспечыць якасць тэхнікі сельскагаспадарчай, якая працуе на палях, каб яна была не горшай за імпартную». Але, як заўважыў беларускі лідар, пры належнай дысцыпліне, выкарыстанні высокапрадукцыйных сартоў раслін і парод жывёл, існуючых тэхналогіях і сёння можна працаваць у паўтара і нават у два разы больш эфектыўна.
Пасяўная кампанія: справа тэхнікі
Гэта пытанне кіраўнік дзяржавы назваў самым актуальным. Як у народзе кажуць: што пасееш, тое і пажнеш. Паводле інфармацыі ўрада, усе неабходныя рашэнні для правядзення пасяўной кампаніі прыняты, засталося дакладна, з поўнай адказнасцю выконваць свае планы на месцах. Губернатары запэўніваюць Прэзідэнта, што для правядзення пасяўной кампаніі ёсць усё неабходнае.
«Але, як мне паведамляюць, у асобных рэгіёнаў ёсць праблемы. Мы з вамі вызначыліся, што кожны год на 25 сакавіка, да пачатку веснавых палявых работ, гатоўнасць тэхнікі павінна быць не менш за 95 працэнтаў. Што мы маем у гэтым годзе? Нізкую гатоўнасць тэхнікі кантралёры фіксуюць практычна ў кожнай трэцяй праверанай гаспадарцы (у 70 з 225 праверак). Становішча спраў хаваецца скажэннем аператыўнай справаздачнасці,— расказаў Прэзідэнт. — Навучыліся гуляць лічбамі, не думаючы што недакладныя дадзеныя прыводзяць да неадэкватных рашэнняў кіраўніцтва». Аляксандр Лукашэнка настойвае на тым, што неабходна, каб уся тэхніка была ў поўным парадку. Па яго словах, задача ўрада, аблвыканкамаў і адказнасць райвыканкамаў гарантаваць гатоўнасць усёй тэхнікі на працягу ўсяго сельскагаспадарчага года.
Беларускі лідар падкрэсліў, што ў закупку сельскагспадарчай тэхнікі ўкладваюцца каласальныя сродкі, спланаваны аб’ём выпуску і фінансаванне па лізінгу.
«Таму ваш святы абавязак захоўваць і эфектыўна выкарыстоўваць тэхніку. — канстатаваў ён. — А калі нехта з губернатараў разлічвае закрыць свае патрэбы імпартнай, то ад гэтых фантазій рэкамендую адмовіцца. Ад слова «зусім». Па словах кіраўніка дзяржавы, сёння размовы аб тым, што імпартная тэхніка лепшая за айчынную, неактуальныя. Любая тэхніка можа выходзіць са строю, аднак абслугоўванне айчынных машын забяспечана на вельмі высокім узроўні. Прэзідэнт падкрэсліў, што беларускія машынабудаўнікі ў стане забяспечыць усе патрэбнасці сельскай гаспадаркі, тым больш у кааперацыі з расіянамі.
«Але час асучасніць машынна-трактарны парк краіны. Сёння аграрыі (і не толькі айчынныя) маюць патрэбу ў тэхніцы з высокай прапускной здольнасцю, больш магутных трактарах, камбайнах, кормараздатчыках і далей па спісе», — заўважыў ён.
Кіраўнік дзяржавы даручыў актуалізаваць праграмныя задачы і забяспечыць выпуск поўнага шлейфу высокаэфектыўных машын. Адначасова трэба рыхтаваць механізатарскія кадры для працы на гэтай няпростай тэхніцы.

Жывёлагадоўля: стратэгія на ўзбуйненне
Прэзідэнт зноў прывёў лічбы. За 2023 год рост вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі адзначаецца ва ўсіх рэгіёнах (104,5 працэнта). Практычна адзіная стабільная крыніца штодзённага паступлення грашовых сродкаў — малочная жывёлагадоўля. Летась надаілі больш за 8 мільёнаў тон малака, прыбаўка склала 6 працэнтаў да ўзроўню 2022 года. Але і гэты прырост забяспечаны ў асноўным за кошт Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей. Прадуктыўнасць малочнага статка па рэспубліцы вырасла на 6 працэнтаў, але ў жывых кілаграмах няма нават 6 тысяч ад каровы (5854 кілаграмы). Лідарамі сярод раёнаў па прадуктыўнасці дойнага статка сталі Гродзенскі, Бераставіцкі, Нясвіжскі. Надаілі больш за 9 тысяч малака ад каровы. Ёсць і перадавікі, здольныя атрымліваць па 12 — 13 тысяч кілаграмаў малака ад каровы. Аднак у кожнай пятай арганізацыі сярэдні надой ад каровы склаў менш за 3000 кілаграмаў.
«Падобна, час задумацца аб сістэме аплаты працы кіраўнікоў сельгасарганізацый выключна ў прывязцы да вынікаў працы гаспадаркі. Няма выніку — атрымай мінімальную зарплату», — заявіў кіраўнік дзяржавы. І яшчэ адно даручэнне ўраду, аблвыканкамам, райвыканкамам — дэталёва вывучыць стан спраў гаспадарак з нізкай прадукцыйнасцю, прыняць усе неабходныя меры па павышэнні эфектыўнасці работы такіх арганізацый.
«Не справа, калі перапрацоўшчыкі бяруць крэдыты, на гады наперад авансуючы сяло. Атрымліваецца, што гэта не бізнэс, а сацыяльны праект. У дадзеных умовах рэнтабельнасць на сяле ніколі не выйдзе на двухзначныя лічбы і прыстойных заробкаў не будзе. І гэта пры тым, што кожны кантралёр паказвае на недазагрузку прадпрыемстваў айчыннай сыравінай. З такім попытам гаспадаркі павінны жыраваць, а не аванс на заробак прасіць». — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
У такім выпадку, па яго словах, трэба ламаць сістэму. Землі і рэсурсы стратных гаспадарак перадаваць моцным гаспадаркам і працаваць па схеме ўзбуйненых таварна-сыравінных комплексаў. На ствараемых прадпрыемствах ажыццяўляць будаўніцтва сучасных маштабных малочнатаварных і свінагадоўчых комплексаў. У прыклад Аляксандр Лукашэнка прывёў аддачу ад ужо мадэрнізаваных комплексаў з уласнай сыравіннай базай. Малака ў мінулым годзе там атрымалі на паўтоны больш, чым у сярэднім па рэспубліцы, і колькасць такіх прадпрыемстваў расце. Прэзідэнт настойвае на тым, што каровам трэба заяспечыць камфортныя ўмовы і сысці ад заняпалых фермаў. І чым раней — тым лепей. А ў новых малочна-таварных комплексах забяспечыць высокія надоі.

«Выпрацаваная стратэгія на ўзбуйненне абрана правільна. І завяршыць гэтую працу трэба да 2030 года, — запатрабаваў беларускі лідар і даручыў ураду, аблвыканкамам забяспечыць безумоўную рэалізацыю намечаных інвестыцыйных праектаў па будаўніцтву малочнатаварных комплексаў, рост малочнага статка з высокай прадукцыйнасцю (не ніжэй за 6,5 тысяч кілаграмаў ад каровы) і аб’ёмы вытворчасці малака не менш як 9 мільёнаў тон.
Падзеж жывёлы
Як заўважыў Прэзідэнт, гэтае пытанне абмяркоўваецца кожны год. Але ў мінулымі 2023 годзе падзеж буйной рагатай жывёлы дасягнуў максімальнага значэння за гісторыю статыстычных назіранняў. Рост гэтага паказчыка назіраецца ў 75 раёнах усіх абласцей рэспублікі. Сустракаюцца выпадкі парушэння тэхналагічных рэгламентаў утрымання і кармлення жывёлы. Не забяспечваецца выпойванне нованароджаных цялят, не выконваюцца схемы вакцынацыі. Алякснадр Лукашэнка звярнуў увагу, што пры належнай працоўнай дысцыпліне, адказным стаўленні да жывёл нават самых простых умоў дастаткова, каб нармальна ўтрымліваць жывёл і пазбегнуць падзяжу.
«Я даручаў прэм’ер-міністру разабрацца. Пытанне пастаўлена жорстка», — сказаў Прэзідэнт і папярэдзіў: спытае за гэта яшчэ больш жорстка. Ён нагадаў, што было прынята рашэнне згодна з якім, гаспадаркі, якія не спраўляюцца, могуць аддаць ці прадаць жывёлу ў паспяховыя гаспадаркі, у якіх могуць з ёй працаваць. І такую працу ўжо пачалі, але часцей за ўсё яна мае фармальны характар для стварэння бачнасці выканання даручэнняў. Скот перадаецца ў арганізацыі, якія не ў стане забяспечыць яго ўтрыманне і кармленне.
«Як вам такі факт? Бяруць і адгружаюць маладняк у гаспадарку, у якой зафіксаваны самы высокі падзеж у раёне, адсутнічаюць камбікармы, маюць месца сістэмныя парушэнні тэхналогій (ААТ „Прудоцкае“ Калінкавіцкага раёна перадавала маладняк філіялу „Зеляночы“ ААТ „Калінкавіцкі мясакамбінат“)», — прывёў адзін з прыкладаў кіраўнік дзяржавы. Ён падкрэсліў, што даручэнне па замацаванні за кожным жывёлагадоўчым аб’ектам работнікаў мясцовай улады выканана толькі на паперы. Замацаваныя часам не ведаюць, дзе размешчаны гэты аб’ект. Органы мясцовай улады і кіраўнікі гаспадарак часта замест кантролю за дысцыплінай спрыяюць яе парушэнню. Няма строгага кантролю з боку дзяржаўнай ветэрынарнай службы.
«Удумайцеся, да розных відаў адказнасці за гэта штогод прыцягваецца больш за 10 тысяч службовых асоб, узбуджаюцца крымінальныя справы, трэць з іх звязаны з утойваннем падзяжу. Таксама маем сур’ёзныя праблемы з узнаўленнем статка. Незбалансаванае кармленне кароў і цялушак прыводзіць да нараджэння слабога, фізіялагічна няспелага, нежыццяздольнага прыплоду. Эфектыўнае ўзнаўленне можа быць пры нараджэнні не менш за 95 цялят на 100 кароў. А ў нас толькі 68 цялят. Ды і тых зберагчы не можам. Вось і зніжаецца пагалоўе. Трывалая кармавая база і паўнавартасны рацыён — асноўны складнік прыбытковай вытворчасці. Навукоўцы сумесна з Мінсельгасхарчам штогод паўтараюць аб існуючых распрацоўках рэгламентаў кармлення для ўсіх відаў жывёл. Выказваюць гатоўнасць да аказання дапамогі па навуковым суправаджэнні тэхналогій. Навукай распрацаваны каля 100 тэхналагічных рэгламентаў і рэкамендацый. Карыстайцеся!» — сказаў Прэзідэнт.
Ад урада, Мінсельгасхарча, НАН Беларусі, аблвыканкамаў, райвыканкамаў ён запатрабаваў арганізаваць жорсткі кантроль за працай па выкананні рэгламентаў і нарматываў кармлення жывёлы і птушкі. Асаблівая ўвага — догляд за навароджанымі. Таксама кіраўнік дзяржавы запатрабаваў праводзіць сістэмную работу па забеспячэнні захаванасці жывёлы і птушкі.
«Нарматыўнае значэнне невытворчага выбыцця павінна быць да адной тысячнай працэнта замест намаляваных вамі трох. Што гэта за нарматывы такія падзяжу жывёлы. Яго быць не павінна! Гэта надзвычайнае здарэнне», — абурыўся Аляксандр Лукашэнка.
Ён паставіў задачу забяспечыць безумоўнае выкананне тэхналагічнай і працоўнай дысцыпліны на кожным працоўным месцы, пачынаючы ад скотніка да кіраўніка гаспадаркі, якасную працу ветэрынарнай і заатэхнічнай службаў. Усё гэта — зона адказнасці мясцовых уладаў.
«Закасцянелі. Прывыклі аддаваць каманды і нават не кантраляюце. Асабліва старшыні райвыканкамаў. Я вас увогуле не бачу, вы выпадаеце з абоймы вертыкалі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка. Па яго словах, сёння для эфектыўнай працы АПК у раёнах неабходны элементарны парадак і жалезнае выкананне працоўнай дысцыпліны.

Адсюль вынікае наступная задача — навесці парадак са справаздачнасцю. «Бюракратыя і вялізны залішні дакументаабарот сёння можна назваць адным з фактараў, які стрымлівае АПК у цэлым.- заявіў кіраўнік дзяржавы. — Канцэрны запытваюць інфармацыю сабе, мінсельгасхарч, аблсельгасхарч, райсельгасхарч, кантралюючыя і праваахоўныя органы — сабе. Усе запытваюць інфармацыю. Сёння на адну арганізацыю прыпадае да 70 запытаў за месяц. Працэс даўно можна і трэба цэнтралізавана аўтаматызаваць».
Прэзідэнт запатрабаваў тут навесці парадак і з боку Мінсельгасхарча вызначыць дакладную сістэму справаздач і інфармавання.
Прэзідэнт запатрабаваў тут навесці парадак і з боку Мінсельгасхарча вызначыць дакладную сістэму справаздач і інфармавання.
Свінагадоўля і птушкагадоўля: бачыць перспектыву
«У 2023 годзе мы прынялі рашэнне па будаўніцтве новых мадэрнізаваных свінакомплексаў. Я падтрымаў прапановы ўрада аб будаўніцтве свінагадоўчых комплексаў па ўніфікаваным праекце на 100 тысяч галоў свіней. Мяне запэўнілі, ёсць магчымасці пабудаваць ва ўсталяваныя тэрміны, аптымізаваць выдаткі. Але трэба думаць аб перспектыве. З улікам практыкі нашых суседзяў — расіян неабходна пралічыць і браць курс на больш эфектыўныя, эканамічныя ў выдатках маштабныя праекты», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Пры гэтым ён параіў пры стварэнні такіх комплексаў не забываць пра клопат аб прыродзе, зрабіць дзейную сістэму вывазу адыходаў і іншае, каб не забруджваць навакольнае асяроддзе. Таксама па словах кіраўніка дзяржавы, не трэба бяздумна будаваць гэтыя комплексы там, дзе не ўдасца атрымаць прадукцыю.

«Працуйце на перспектыву. Неабходна распрацаваць 10-гадовую стратэгію развіцця ўльтрасучаснай свінагадоўлі ў Беларусі. У ёй павінна быць усё: прагрэсіўная генетыка, кормы, экалагічнасць. Мэты звышамбіцыйныя — максімальнае паглыбленне перапрацоўкі і наша экспартная экспансія», — сказаў Прэзідэнт.
Назіраецца нязначны рост вытворчасці мяса птушкі на 0,5 працэнта ў параўнанні з 2022 годам і зніжэнне вытворчасці яек на 0,7 працэнта (за кошт арганізацый Мінскай і Віцебскай абласцей). Пры гэтым зноў жа праблема з падзяжом, які павялічыўся амаль на 12 працэнтаў. Прычыны — невыкананне тэхналогіі камплектавання птушнікаў і ветэрынарна-санітарных правілаў утрымання птушкі, а таксама недахоп паўнавартасных кармоў. «Сёння наша мясная птушкагадоўля пакуль у залежнасці ад імпарту прабацькоўскага пагалоўя. Таму ключавая задача тут — знізіць гэтую залежнасць. Знізіць рэвалюцыйным чынам. Да гэтага часу мы таксама не маем альтэрнатывы завозу куранят для вытворчасці інкубацыйнага яйка», — акрэсліў праблему кіраўнік дзяржавы.
Ён нагадаў, што перад Саветам міністраў была пастаўлена задача па будаўніцтве сучаснага селекцыйна-генетычнага цэнтра яечнага напрамку. Урад прапанаваў стварыць такі цэнтр на базе ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі».
«Але перш чым прыняць канчатковае рашэнне, мы павінны разгледзець варыянты з кіраўнікамі профільных прадпрыемстваў. Гэта ж агульная праблема. Грошы трэба будзе ўкласці немалыя і ўсім. У мяне адно пытанне чаму не стварыць прадпрыемства, незалежнае ад канкрэтных птушкафабрык?» — сказаў беларускі лідар. Ён удакладніў, ці не будзе ў гэтым выпадку канфлікту інтарэсаў.

«Стратэгічная задача — забяспечыць тэхналагічную і біялагічную абарону птушкагадоўлі. Давесці аб’ёмы вытворчасці прадукцыі да 800 тысяч тон мяса птушкі і 4 мільярды штук яек», — падсумаваў Аляксандр Лукашэнка.
Кормавытворчасць: досвед і тэхналогіі
«Забяспечанасць кармамі падае, але ў нас найбагацейшы досвед іх вытворчасці. Чаму мы яго не выкарыстоўваем? Яшчэ ў гады СССР, з другой паловы мінулага стагоддзі, з травяной мукі выраблялі гранулы для корму жывёлам. Пры правільным падборы травы вітамінаў і мінералаў у такіх кармах больш і захаванасць лепшая. І тэхналогія гранулявання нескладаная. Яна дасканала асвоена намі ў дрэваапрацоўцы. Такія кармы выкарыстоўваюць у рацыёне жывёл у Брэсцкай вобласці ў ААТ „Парахонскае“. Чаму гэты досвед не запатрабаваны іншымі?» — задаў пытанне Аляксандр Лукашэнка.
Пры гэтым, ён звярнуў увагу, пабудаваны саамы сучасны комплекс па вытворчасці амінакіслот і камбікармоў — БНБК.
«Неабходна задзейнічаць усе магчымасці гэтага прадпрыемства для вытворчасці збалансаваных кармоў. Наяўныя ў краіне камбікормавыя магутнасці здольныя закрыць патрэбы ў камбікармах і дабаўках у поўным аб’ёме. Тады чаму не выконваюцца заяўкі асобных гаспадарак, якія гатовы разлічвацца па перадаплаце?» — спытаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт даручыў ураду, Акадэміі навук і аблвыканкамам распрацаваць стратэгію забеспячэння беларускай жывёлагадоўлі канцэнтраванымі кармамі: «Задача — каб кожная гаспадарка мела ўсе віды кармоў пад поўную патрэбу (не менш за 45 — 50 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву)». І тут, як звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы, важна вырашыць праблему сіласных траншэй, усе кармы павінны захоўвацца ў нармальных сховішчах.
«Хоць памрыце, але на працягу гэтага года ўсе кармы павінны быць нарыхтаваны ў нармальныя сховішчы», — адзначыў Прэзідэнт
«Хоць памрыце, але на працягу гэтага года ўсе кармы павінны быць нарыхтаваны ў нармальныя сховішчы», — адзначыў Прэзідэнт
Перапрацоўка: курс на паглыбленне
Менавіта ў гэтай галіне, па словах Прэзідэнта, сёння сканцэнтраваны рэзервы беларускай вёскі. «Неабходна браць курс на паглыбленую перапрацоўку сыравіны, пры якой ствараецца высокая дабаўленая вартасць. Перапрацоўвацца павінна ўсё без выключэння, нават свінячы віск. Рынак дае нашым перапрацоўшчыкам шанц для пашырэння асартыменту і геаграфіі паставак, замацавання ў маржынальных сегментах», — адзначыў ён.
Па словах Прэзідэнта, сёння якасная, сертыфікаваная беларуская прадукцыя запатрабавана ў многіх краінах свету, трэба толькі варушыцца і адкрываць новыя рынкі, а не сядзець у кабінетах.
Па словах Прэзідэнта, сёння якасная, сертыфікаваная беларуская прадукцыя запатрабавана ў многіх краінах свету, трэба толькі варушыцца і адкрываць новыя рынкі, а не сядзець у кабінетах.
Аляксандр Лукашэнка канстатаваў недастатковую загрузку, а месцамі і нізкую загрузку вытворчых магутнасцей, хаця запатрабаванасць на знешніх рынках, асабліва па асобных відах прадукцыі, высокая.
«Разваротлівасці не хапае. Асабліва ў губернатараў, якія адказваюць за гэты сектар эканомікі», — заўважыў ён. Асаблівую занепакоенасць выклікаюць прадпрыемствы Віцебскай вобласці. Напрыклад, магутнасці Віцебскага, Аршанскага і Глыбоцкага мясакамбінатаў загружаны толькі на трэць. Адначасова на гэтых прадпрыемствах ёсць выпадкі рэалізацыі прадукцыі ў тушах і паўтушах праз пасрэдніцкія структуры. «Хлопцы, сядзеце!» — жорстка папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.

«Нагадаю, АМК пабудаваны за дзяржаўныя грошы і зараз просіць бюджэтнай падтрымкі. А сам прадае налева тое, што трэба перапрацаваць і прадаць па высокай цане. У чым прычына? Такога бардака быць не павінна! — заявіў Прэзідэнт. — Задача максімум — забяспечыць стопрацэнтную перапрацоўку айчыннай сыравіны з высокай дабаўленай вартасцю. У гэтых мэтах даручаю ўраду аблічбаваць задачы кожнай вобласці, аж да прадпрыемстваў, для вырашэння гэтага пытання. У гэтым годзе мы павінны вырабіць прадукцыі на 6 — 7 працэнтаў больш і арыентавацца ў экспарце на лічбу ў 9 мільярдаў долараў. Складана? Так. Але мы павінны вырашыць гэтыя задачы. Звяртаюся да кіраўнікоў усіх узроўняў. Вам заўседы павінна быць мала вашага поспеху».
Фінансы: дзейнічаць рацыянальна
Без уліку дзяржпадтрымкі амаль 60 працэнтаў сельскагаспадарчых арганізацый былі б стратнымі, а амаль 90 працэнтаў мелі б пратэрмінаваныя даўгі, агучыў лічбы Прэзідэнт і заўважыў, што трэба яшчэ раз разабрацца з гэтай падтрымкай: «Адчуваю, што чым горш працуе прадпрыемства, тым большая падтрымка. Паўстае пытанне, навошта тады добра працаваць?»
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на недастатковую работу па далучэнні стратных сельгасарганізацый да моцных гаспадарак. Па яго словах, такія рашэнні павінны прымацца ўзважана і прадумана. Гэта не значыць, што добрым гаспадаркам трэба павесіць «гіру на ногі». Але дзейнічаць у гэтым напрамку трэба больш рашуча. І, зразумела, ні ў якім разе не аб’ядноўваць дзве занядбаныя гаспадаркі.
«У гэтым годзе гэту праблему трэба вырашыць, — даручыў Прэзідэнт. — Паўнамоцтваў у вас дастаткова, механізмы прапісаны, на практыцы апрабаваны. Засталося толькі прымаць абдуманыя рашэнні з наступным кантролем за вядзеннем работ».
Пры гэтым, хапае і неатаўных прыкладаў з узбуйненнем. Напрыклад, Магілёўскім аблвыканкамам не выконваецца даручэнне Прэзідэнта па забеспячэнні эфектыўнага развіцця холдынгу «Купалаўскае». Не атрымана аддача ад стварэння аграпрамысловых аб’яднанняў у Віцебскай вобласці.
Кадры: ствараць належныя ўмовы
«Кадравы дэфіцыт — гэта, мабыць, сістэмаўтваральная праблема галіны. Недахоп кіруючых кадраў і рабочых прафесій сёння складае каля 10 працэнтаў, ветэрынараў і заатэхнікаў — 15», — сказаў беларускі лідар. Ён падкрэсліў, што сёння нямала робіцца для прыцягнення маладых людзей у сферу АПК. Навучальныя ўстановы выдзяляюць мэтавыя квоты і рыхтуюць спецыялістаў разнастайных профіляў і ўзроўняў. Ім даюцца льготныя крэдыты і даплаты, даступнае жыллё.
«Але колькі з іх у выніку замацоўваецца на працоўных месцах? — спытаў кіраўнік дзяржавы. — Перада мной лічбы: на месцах застаецца не больш за палову маладых спецыялістаў. Патрабаванні па адпрацоўцы ў рабят цвёрдыя (5 гадоў). Значыць, пытанне ва ўмовах працы, невысокай якасці сельскага асяроддзя, самарэалізацыі, заробку». Але, як звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, тыя, хто атрымліваюць мэтавае накіраванне, павінны ўсведамляць куды яны ідуць, і былі гатовыя да гэтага.

Па словах кіраўніка дзяржавы, рашэнне кадравай праблемы немагчымае без стварэння належных умоў жыцця ў вёсцы. Гэта медыцынская дапамога, транспартнае, гандлёвае і бытавое абслугоўванне.
«І ў нас жа ёсць моцныя ўзорныя гаспадаркі — прыклад для пераймання, якія развіваюцца самі і дзякуючы якім квітнеюць невялікія паселішчы („вёскі будучыні“). Тыражуйце гэтую практыку, не чакайце новых пяцігодак. Людзі павінны імкнуцца там працаваць!», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Акрамя адміністрацыйных мер у кожнай гаспадаркі павінна быць свая дадатковая сістэма замацавання кадраў. Думайце, чым прыцягнуць і ўтрымаць моладзь — ад жылля да ўзорна-паказальных умоў працы, культурнай сферы, аховы здароўя ў вёсцы. Калі не вырашым праблему кадраў у сельскай гаспадарцы -і эканомікі не будзе», — падсумаваў беларускі лідар.
Вытворчая дысцыпліна: патрэбны самыя суровыя меры рэагавання
Гэты фактар Аляксандр Лукашэнка назваў найважнейшым фактарам поспеху ў любой справе. У той жа час праваахоўныя органы дакладваюць, што ў АПК стабільна «лідзіруюць» па колькасці парушэнняў працоўнай дысцыпліны. Паводле інфармацыі МУС, у 2023 годзе па лініі барацьбы з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі кожнае пятае злачынства датычыцца сферы АПК (705 злачынстваў). Кіраўнік дзяржавы настойліва запатрабаваў і даручыў у тым ліку праваахоўным органам дапамагчы разабрацца ў пытаннях дысцыпліны на месцах.
Акрамя таго, толькі сёлета пры кантролі за рухам жывёлы распачаты 104 крымінальныя справы, выяўлены прыпіскі дзвюх тысяч галоў жывёлы. І гэта ў асноўным гаспадаркі з найбольшай колькасцю падзяжу. І такая карціна па ўсіх абласцях. Аляксандр Лукашэнка прывёў абуральны прыклад: «У горадзе Любані Мінскай вобласці, не ведаю нават, як назваць гэтых людзей, дайшлі да таго, што канфіскоўвалі з жывёламагільнікаў тушы палай буйной рагатай жывёлы, раздзелвалі іх і прадавалі гэта „мяса“ насельніцтву. Далажыце, якія меры прынятыя. Прычым гэтым блюзнерствам займаліся і ветэрынарныя ўрачы, і брыгадзіры сельгасарганізацый трох раёнаў (Любанскага, Асіповіцкага і Старадарожскага)».
Зафіксавана амаль 20 тысяч выпадкаў з’яўлення на працы ў стане ап’янення. Расце колькасць траўмаваных работнікаў і колькасць пажараў. Нанесены ўрон павялічыўся ў 2,6 раза і склаў 1,3 мільёна рублёў.
«Такія абуральныя безадказнасць, халатнасць і бязладнасць пры выкананні службовых абавязкаў патрабуюць самых суровых мер рэагавання», — заявіў Прэзідэнт. Ён пацікавіўся, як будуць вырашацца праблемныя пытанні, якія выпрацаваны падыходы па навядзенні належнага парадку, якія меры будуць прымацца па павелічэнні эфектыўнасці работы гаспадарак.
«У завяршэнне скажу, я свядома абвастрыў праблемы сяла і прывёў адзінакавыя прыклады. Безумоўна, галіне ёсць чым ганарыцца, але калі не будуць вырашацца праблемныя пытанні, то ўсе нашы поспехі вельмі хутка сыдуць на нішто, — адзначыў Прэзідэнт. — Наша стратэгічная мэта — стварыць высокатэхналагічны, прыбытковы аграрны сектар. Нам жыццёва неабходна максімальна рэалізаваць існуючы патэнцыял нашага АПК, разабрацца з бягучымі праблемамі, думаць аб заўтрашнім і нават паслязаўтрашнім дні. Што рабіць — я сказаў. Упрагайцеся і працуйце».
Насенне, тэхніка і новыя пароды жывёл
Старшыня Прэзідыўма Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў далажыў, як навука дапамагае аграрна-прамысловаму комплексу развівацца. Навукоўцы плённа працуюць над стварэннем айчынных сартоў сельскагаспадарчых культур і насення, дэталёва вывучаюць каштоўнасць кожнай культуры.
Асобна Уладзімір Гусакоў звярнуў увагу на каштоўнасць зернебабовых культур. Але, па яго словах, сёння назіраецца відавочнае нежаданне на месцах павялічваць іх плошчы.
«А даследаванні паказалі, што нават пры максімальна магчымым уводзе ў склад камбікармоў рапсавага жмыху і шроту без выкарыстання збожжа зернебабовых культур адсутнічае магчымасць пакрыць дэфіцыт незаменных амінакіслот, не кажучы ўжо пра тое, што вырошчванне зернебабовых забяспечвае захаванне глебавай урадлівасці і структуру ворнага гарызонту», — сказаў ён.
А тым часам у Беларусі створаны ўстойлівыя да хвароб сарты люпіну з патэнцыяльнай ураджайнасцю збожжа 50-55 цэнтнераў з гектара, сарты гароху, устойлівага да палягання. Навуковыя арганізацыі Акадэміі навук вырабляюць не менш за 800 тон насення вышэйшых рэпрадукцый для элітных арганізацый. Гэтага аб’ёму насення дастаткова для арганізацыі вытворчасці зернебабовых культур на плошчы 350 тысяч гектар.

Кіраўнік Акадэміі навук звярнуў увагу на ўрадлівасць глебы. Недастатковыя аб’ёмы мінеральных угнаенняў не могуць забяспечыць рэалізацыю патэнцыялу сартоў сельскагаспадарчых культур. Таму навукоўцы аказваюць спецыялістам вёскі канкрэтную дапамогу па найбольш эфектыўным выкарыстанні ўгнаенняў.
Навукоўцы актыўна працуюць над стварэннем сельскагаспадарчай тэхнікай. Акцэнт — на высокапрадукцыйнай і інтэнсіўнай вытворчасці з укараненнем разумных сістэм і дакладнага земляробства. «У сувязі з гэтым самае галоўнае — захаванне рэгламентаў, якое забяспечваецца высокапрадукцыйнымі машынамі і абсталяваннем. Пакуль іх недастатковая колькасць, і гэта з’яўляецца асноўнай прычынай невыканання тэхналагічных рэгламентаў. Напрыклад, забяспечанасць машынамі для ўнясення мінеральных і вапнавых угнаенняў для хімічнай аховы раслін, апырсквальнікамі складае толькі каля 50 працэнтаў. Маецца недахоп энерганасычаных трактароў цягавага класа 5, камбінаваных глебаапрацоўчых і пасяўных агрэгатаў з шырынёй захопу 6 метраў і гэтак далей. Імі забяспечанасць недзе 60–65 працэнтаў. І аналагічна па іншых высокапрадукцыйных машынах», — адзначыў Уладзімір Гусакоў.
НАН Беларусі сумесна з Мінсельгасхарчам распрацавана сістэма перспектыўных машын і абсталявання на 2021-2025 гады і да 2030-га. Яна ўключае 612 найменняў. Большасць машын вырабляецца і пастаўляецца. Цяпер праводзіцца адпрацоўка 55 прынцыпова новых найменняў.
«Усю канструктарскую і тэхналагічную дакументацыю на прычэпную і навясную тэхніку вучоныя НАН Беларусі распрацоўваюць, а затым перадаюць машынабудаўнічым прадпрыемствам. Частка машын вырабляецца ў саміх вытворчых структурах акадэміі. Напрыклад, у 2023 годзе мы вырабілі 830 адзінак такіх машын. Яны якасныя і запатрабаваныя», — расказаў Уладзімір Гусакоў.

Надзвычай важная тэма супрацоўніцтва навукі і АПК — вывядзенне новых парод пароды жывёл. Сёння гэта работа праводзіцца ў трох гаспадарках краіны: «Вусце» Аршанскага раёна, «Шыпяны-Аск» і «ЖодзінаАграПлемЭліта». Па плане на гэту работу закладзена 8-9 гадоў. І, па словах Уладзіміра Гусакова, трэць гэтага шляху, ужо пройдзена.
«У адведзены час укладземся, і ў нас будзе беларуская парода чырвонай жывёлы з унікальнымі характарыстыкамі і па тлустасці, і па бялку малака, і па іншых паказчыках. Акрамя таго, малако А2 пазбаўлена алергенных наступстваў. Для ўзнаўлення адабраны выдатныя жывёлы. Цяпер мы маем унікальную базавую пароду, але створым сваю, беларускую. Нядрэнная галшцінская жывёла, якая ў нас ёсць, застанецца, але гэтага мала. Трэба мець некалькі парод і для малочнай жывёлагадоўлі, і для свінагадоўлі, і гэтак далей», — запэўніў навуковец.

Ёсць усё, каб выканаць пастаўленыя задачы
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Барташ у сваім дакладзе галоўным пытаннем ён назваў кадры. Паводле яго слоў, сёлета будуць перагледжаны суадносіны заробкаў у кіраўнікоў і спецыялістаў: «Калі кіраўнік хоча падняць заробак сабе — будзь добры паднімі работнікам. У два разы падняў сабе — у два разы падымі работнікам». Што датычыцца работы з маладымі спецыялістамі, то міністр заўважыў, што кожны год з навучальных устаноў выпускаецца такая колькасць спецыялістаў, якая здольна двойчы перакрыць існуючы недахоп. «Але мы да іх няўважліва ставімся», — адзначыў Сяргей Барташ.
Міністр згадаў і забяспечанасць сельгасарганізацый тэхнікай. У цэлым тэхнікі хапае. Гаворачы аб падзяжы жывёлы, Сяргей Барташ заўважыў, што сёння ў распараджэнні гаспадарак ёсць эфектыўныя беларускія вакцыны. Па яго словах, усё заключаецца ў якасці кармоў.
«Калі карову ў сухастойны перыяд накармілі кукурузным сіласам — яе цяля не мае права на жыццё. Таму якасць кармоў у бягучым годзе — гэта адна з самых галоўных задач. Тут у нас рэзервы ёсць», — заявіў міністр. Пры гэтым, ёсць выпадкі, калі не ўсе травы былі скошаныя. Прычыны банальныя — нізкая арганізацыя работ і недастатковая колькасць транспарту на адвозку.

Гаворачы аб будаўніцтве ферм, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання звярнуў увагу, што недастатковымі тэмпамі гэта работа вядзецца ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях. Сяргей Барташ выказаў меркаванне, што краіне неабходна будаўніцтва селекцыйна-гібрыднага цэнтра па вытворчасці яек на базе агракамбіната «Дзяржынскі». У гэтага прадпрыемства ёсць кампетэнцыі і ўмовы, якія дапамогуць забяспечыць стабільную работу селекцыйна-гібрыднага цэнтра.
«Мы абавязаны выканаць усе паказчыкі, якія да нас даведзены ўрадам. У нас усё для гэтага ёсць. Па выніках года яны будуць выкананыя», — запэўніў ён.
Акцэнт на жывёлагадоўлю
Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін лічыць, што ў яго рэгіёне ўпор трэба рабіць на жывёлагадоўлю, адпаведна, павінна развівацца і раслінаводства, каб забяспечваць мясамалочную жывёлагадоўлю вобласці. Але пакуль працаваць ёсць над чым.
«На дадзены момант, у вобласці толькі 18 працэнтаў комплексаў, гэта 97 адзінак, адпавядае сучасным патрабаванням, у іх утрымліваецца ўсяго 34 працэнты кароў», — распавёў Аляксандр Субоцін. Губернатар расказаў, што для вырашэння гэтай праблемы ў вобласці будуюцца комплексы, сёлета здаецца 13 комплексаў і пачынаецца стварэнне яшчэ 21.

У цэлым, паводле слоў Аляксандра Субоціна стратэгія з акцэнтам на жывёлагадоўлю дае свой плён. «Мы спрабавалі розныя спосабы, як развіваць комплексы, перапрацоўку і гэтак далей. Але ўсё роўна дашлі да таго, што неабходна элементарная, самая карпатлівая і няўдзячная праца з сыравіннай зонай, захаванне тэхналогій на зямлі праз раслінаводства, праз тэхналагічную жывёлагадоўлю. І толькі тады, атрымліваючы дастатковую колькасць сыравіны і загружаючы перапрацоўку, мы можам атрымаць значны эканамічны вынік», — рэзюмаваў старшыня Віцебскага аблвыканкама.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ўсе праблемы Віцебскай вобласці, прынамсі як і іншых, будуць вырашаны, калі будзе выконвацца працоўная дысцыпліна і кіраўнікі вобласці, раёнаў, гаспадарак будуць асабіста кантраляваць усе працэсы і несці за іх адказнасць. А ўсе ўмовы для працы дзяржава стварыла і забяспечыла аграрыяў усім неабходным. Што тычыцца Віцебскай вобласці, то Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што чаканай аддачы ад стварэння аграпрамысловых аб’яднанняў у гэтым рэгіёне няма.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што працягваюць выяўляюцца факты крадзяжу паліва, аб падтрымцы ў закупцы якога кіраўнікі рэгіёнаў рэгулярна просяць: «Нядаўна ў Аршанскім раёне ў аднаго механізатара ў гаражы некалькі соцень літраў знайшлі саляркі. Добра, што ў свой час даручыў пазначыць салярку па колеры. Паглядзелі, дзе ўзяў, — скраў».

Кіраўнік дзяржавы звярнуўся да кіраўнікоў Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей Аляксандра Субоціна, Анатоля Ісачанкі і Івана Крупко: «Не будзе выніку сёлета — чакайце жорсткіх рэпрэсій. Адкрытым тэкстам вам гавару».
Настройвацца на найлепшыя ўзоры
Пра тое, як вырашаюцца праблемныя пытанні непасрэдна на месцах далажылі людзі, якія там працуюць. Старшыня Калінкавіцкага райвыканкама Сяргей Гвоздзь расказаў, што адна з праблем раёна, якая ўплывае на павышэнне валавай прадукцыі і зніжэнне падзяжу — гэта неабходнасць мадэрнізацыі і рэканструкцыі ўсіх малочна-таварных ферм. Гэтая праца вядзецца, але ёсць праблемы. Як адзначыў губернатар Гомельскай вобласці Іван Крупо, раён складаны. Для вырашэння праблем аптымізуецца колькасць гаспадарак, з 15 да 12. Прэзідэнт на гэта заўважыў, што для развіцця раёна кіраўнікі гаспадарак павінны працаваць разам над вырашэннем праблем. А кантраляваць гэта павінны старшыні райвыканкама і аблвыканкама.
Асаблівую ўвагу кіраўнік дзяржавы звярнуў, што некалі для аграрыяў было за шчасце працаваць у Горацкім раёне. Ён пацікавіўся, якія сёння ёсць праблемы ў сельскай гаспадарцы там.
Старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы адзначыў, што галоўная праблема — павелічэнне падзяжу жывёлы. Што да раслінаводства, то 95 працэнтаў насення — гэта айчынныя сарты, за выключэннем цукровых буракоў і люцэрны. Павялічылі ў структуры культур азімы ячмень, які сябе паказаў вельмі добра.
Прэзідэнт папярэдзіў, што ў гэтым увага на Горацкі раён будзе асаблівай. Што датычыцца імпартнага і айчыннага насення, то кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пры выкананні тэхналогій можна атрымаць добры ўраджай і з айчыннага насення, а пры бязладных адносінах нават добрае імпартнае насенне не дасць выніку. Таму ёсць станоўчыя прыклады з розных гаспадарак у розных рэгіёнах.
«Настройвайцеся на найлепшыя ўзоры, на лепшыя маякі. Мы вам іх прапанавалі, іх сотні. Але і лайдакоў сотні», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

«Мы вось целяпаемся з усімі. Калі б мы не падцягвалі тых, калі па-рынкаваму разважаць, каго не трэба цягнуць, а гэтыя грошы засяроджвалі ў лепшых гаспадарках, мы б у два разы аб’ёмы павялічылі», — заўважыў Прэзідэнт. Ён падкрэсліў, што прайшлі тыя часы, калі не было чым накарміць людзей, сёння Беларусь сама сябе забяспечвае харчаваннем.
«Таму з лайдакамі можна было і не важдацца. Жадаеце выжываць — выжывайце. Не думайце, што вось вы зараз пабеглі і вас усіх недзе ў горадзе ўзялі. Таму трымайцеся за свой станок, за свой кавалак зямлі, пакуль дзяржава вам падстаўляе плячо», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Не ўсе дрэнна. Але трэба лепш
На заканчэнне кіраўнік дзяржавы нагадаў свой тэзіс аб тым, што лепш працаваць на зямлі, чым ваяваць. «Нам трэба ўтрымаць краіну, нашаму пакаленню. Досведу ў нас дастаткова, які трэба капіяваць і паўтараць», — падкрэсліў ён. Па словах Прэзідэнта, тое, што на нарадзе сканцэтраваліся пераважна на праблемах і негатыве, не азначае, што ўсё дрэнна. «Усё значна лепш, чым было. Людзі накормленыя — па прымальных цэнах», — заявіў ён.
Задача перад сельскай гаспадаркай на гэты год — вырабіць малака, мяса, яек, агародніны, садавіны і іншай прадукцыі пад поўную патрэбу краіны. Кіраўнік дзяржавы назваў гэта асноўнай задачай. «І разбярыцеся, дзе стабілізацыйныя фонды, у якім аб’ёме яблыкі, грушы і іншае павінны быць сканцэнтраваны. Мы не павінны траціць валюту на закупку яблык — польскіх або яшчэ нейкіх. Санкцыі санкцыямі, а пруць яны сюды гэтую прадукцыю, а мы валюту ім аддаём», — заўважыў ён.
Прэзідэнт звярнуў увагу на пытанне фермерства. Ён нагадаў, што раней гэта пытанне было не вельмі актуальным для Беларусі: найперш неабходна было выратаваць сельскую гаспадарку, а не парэзаць зямлю і раздаць па кавалках. Цяпер час ужо іншы. «Калі да вас прыватнік заможны звярнуўся і хоча ў Віцебскай вобласці або Магілёўскай узяць калгасы нейкія або калгас цалкам, — аддайце. І сяляне на нас ужо сёння не павінны крыўдзіцца. 25 гадоў таму гэты фактар быў, я яго ўлічваў. Калі б мы пачалі ўсё гэта раздаваць, у нас бы была аграрная рэвалюцыя. Сёння прыватнік сябе зарэкамендаваў. назіраю: стараецца, хоча нешта зрабіць, грошы недзе зарабляе і ўкладвае туды», — сказаў ён.
На нарадзе па прамысловасці беларускі лідар падкрэсліваў недапушчальнасць карупцыйных праяў. Для сельскай гаспадаркі гэта таксама надзвычай важна. «Я вас прашу, мужыкі, не рабіце гэтага. Я заўсёды кажу: лепш бедным на волі, чым багатым у турме. Таму я і кажу, што ніякіх не павінна быць у вас пасярэднікаў, вы самі павінны кантраляваць закупкі і продажы», — сказаў ён.
Прэзідэнт паабяцаў дэталёва разгледзець праблему з жыллём у вёсцы, паколькі тут часам могуць здарацца перакосы. Таму гэты момант патрабуе ўважлівай карэктоўкі.
Прэзідэнт паабяцаў дэталёва разгледзець праблему з жыллём у вёсцы, паколькі тут часам могуць здарацца перакосы. Таму гэты момант патрабуе ўважлівай карэктоўкі.
Прэзідэнт яшчэ раз звярнуўся да тэмы меліярацыі. «Мы запусцілі меліяраваныя плошчы да немагчымасці. Цяпер трэба штурмам за тры гады ўсё аднавіць. Але вельмі хацелася, каб вы хаця б на 10, 20, 100 гектарах у кожнай гаспадарцы правялі культуртэхнічныя работы, а мы ўжо на узроўні дзяржавы будзем весці аднаўленне меліяраваных зямель», — паставіў задачу Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў, што апошні раз вяртаецца да работы раённых аграсэрвісаў. Па яго словах, гэтым арганізацыям быць. Што тычыцца жывёлагадоўчых комплексаў, якіх у краіне пабудавана нямала, то па словах беларускага лідара, калі яны не ўкамплектаваны, гэта злачынства губернатара і старшыні райвыканкама. Цвёрдае патрабаванне: усе комплексы павінны быць укамплектаваныя.
«Яшчэ раз: я не кажу, што дрэнна, але гэта не тое, што павінна быць. І адчуваю, што можа быць дрэнна. Таму трэба ў патрэбны час узяцца за справу і дзейнічаць, каб нашым дзецям потым не напружвацца. Не думаю, што на гэтай нарадзе мы шмат вам новага сказалі, Амерыку адкрылі. Вы ўсе ведаеце і ўсё разумееце. Давайце, як мы ўмеем і ўмелі раней. Давайце гэтым шляхам пойдзем, і ў нас будзе вынік. Навядзіце парадак і гледзіце за дысцыплінай. Вы павінны быць прыкладам для ўсіх, каб на вас ніхто не паказваў пальцам. Трэба мабілізавацца», — падсумаваў Прэзідэнт.
Аутар: Валерыя Сцяцко
Звязда, 17 красавіка 2024
Звязда, 17 красавіка 2024
Кoличество переходов на страницу: 298
Версия для печати | Сообщить администратору | Сообщить об ошибке | Вставить в блог |