https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пякельная Каліфорнія


Маштаб разбурэнняў з-за пажараў, якія бушуюць у акрузе Лос-Анджэлес у амерыканскім штаце Каліфорнія, перавышае страты ад ядзернага ўдару. Аб гэтым заявіў выбраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, паведаміла ТАСС. «Сітуацыя нашмат горшая, чым можна ўбачыць па тэлевізары», — адзначыў ён. Амерыканскі лідар выказаў меркаванне, што колькасць загінулых прыкметна вырасце. «Я ніколі не бачыў нічога падобнага. Вялікая колькасць дамоў згарэлі дашчэнту. Нічога не засталося», — заўважыў Трамп у інтэрв’ю Newsmax.

Як стала вядома, амерыканская кансалтынгавая кампанія AccuWeather ацаніла шкоду ад пажараў у Каліфорніі ў $250–275 млрд. «Пякельнае полымя, якое хутка рухаецца і падганяецца ветрам, стала прычынай самых дарагіх пажараў у сучаснай гісторыі ЗША», — адзначыў галоўны метэаролаг AccuWeather Джонатан Портэр. Што ж прывяло да вогненнага хаосу ў найбагацейшым амерыканскім штаце?

Галівудскі «сцэнарый»

Пажары пачалі распаўсюджвацца ў Лос-Анджэлесе з 7 студзеня. Агульная іх плошча ў акрузе перавысіла 16 тысяч гектараў. Агонь знішчыў больш за 12,3 тысячы будынкаў, у тым ліку нерухомасць знакамітасцяў у прэстыжных раёнах. Стыхія дайшла і да галівудскіх пагоркаў. Паводле апошніх звестак, загінулі па меншай меры 24 чалавекі, больш чым дзесяць жыхароў лічацца зніклымі без вестак. У штаце аб’яўлены рэжым буйнога стыхійнага бедства. Папярэджанні аб небяспецы захоўваюцца для больш чым 10 мільёнаў чалавек.

Катастрафічныя пажары маглі пачацца з-за... запускаў феерверкаў у навагоднюю ноч. Пра гэта са спасылкай на выданне The Washіngton Post (WP) паведаміла газета «Известия». WP прааналізавала розныя матэрыялы, у прыватнасці, фатаграфіі, відэа, спадарожнікавыя здымкі і запісы радыёперагавораў. Сярод апошніх яна выявіла паведамленне пажарнага з акругі Лос-Анджэлес, які праз 30 хвілін пасля пачатку каліфарнійскага пажару ў раёне Палісэйдс паведаміў па рацыі, што ачаг узгарання ўзнік там, дзе напярэдадні Новага года ўжо быў пажар.

Аналіз матэрыялаў паказаў, што новае ўзгаранне сапраўды з’явілася ў непасрэднай блізкасці ад старога. Такім чынам, узнік паўторны пажар, што бывае пры моцным ветры. Адзначаецца, што 1 студзеня пажарныя службы ліквідавалі ўзгаранне за чатыры гадзіны, аднак з-за недахопу кадраў цяжка прасачыць, ці не з’явіўся паўторны ачаг полымя. Акрамя таго, прадстаўнік пажарнай аховы Лос-Анджэлеса распавёў выданню, што патруляванне месцаў мінулых пажараў звычайна не практыкуецца.

На фоне трагічных падзей узгадалі журналісты і пра яшчэ адзін пікантны момант, які, трэба меркаваць, адбіўся і на кадравай палітыцы. У сакавіку 2022 года на пасаду кіраўніка пажарнай службы Лос-Анджэлеса была прызначана Крысцін Кроўлі, якая актыўна ўкараняла «вясёлкавы» і «гендарны» падыход. У выніку спецыфічная форма барацьбы за роўнасць палоў разам са скарачэннем фінансавання прывялі да масавых звальненняў пажарных. Як адзначаюць эксперты, гэта тэндэнцыя распаўсюдзілася і на іншыя амерыканскія штаты.

Спадзяванне — на дажджы

Кліматычныя змены не з’яўляюцца першапрычынай сітуацыі з ляснымі пажарамі ў штаце Каліфорнія, віна ляжыць на ўладах, якія не займаюцца прафілактычнымі мерамі і прымаюць няправільныя рашэнні. Такое меркаванне выказаў амерыканскі мільярдэр Ілан Маск, паведаміла ТАСС. «Калі б тлумачэнне ўзнікнення пажараў кліматычнымі зменамі было праўдай, то ў Тэхасе, дзе плошча лясоў удвая большая, чым у Каліфорніі, было б прыкладна ў два разы больш пажараў і згарэлых дамоў. Змяненні клімату адбываюцца, аднак павольна. Праблема з Лос-Анджэлесам у тым, што там не змаглі стварыць супрацьпажарныя загароды і прыбраць ламачча, гэта наклалася на няздольнасць забяспечыць падачу вады і жудасна няўмелае кіраўніцтва на ўзроўні штата, акругі і горада», — напісаў Маск у сацсетцы.

Ужо падчас першых дзён барацьбы з бедствам у акрузе Лос-Анджэлес пажарныя сутыкнуліся з вострай праблемай з водазабеспячэннем. Як адзначыла газета The New York Post, мясцовыя ўлады сёлета скарацілі бюджэт пажарнай службы на $17,6 млн. 

Таксама стала вядома, што губернатар Каліфорніі Гэвін Ньюсам абрэзаў фінансаванне праграмы пажарнай бяспекі штата на $101 млн усяго за некалькі месяцаў да маштабных пажараў, паведаміў Newsweek.

СNN цытуе члена савета Лос-Анджэлеса Трэйсі Парк: «Сітуацыя сведчыць аб хранічнай недастатковасці інвестыцый у крытычна важную інфраструктуру, а таксама ў грамадскую бяспеку. У нас настолькі не хапае персаналу, што час рэагавання ўдвая перавышае нацыянальныя стандарты». Як паведаміла ТАСС, сын абранага прэзідэнта ЗША Дональд Трамп-малодшы раскрытыкаваў губернатара Каліфорніі Гэвіна Ньюсама, нагадаўшы аб перадачы пажарнага рыштунку Украіне.

Як паведаміла РІА «Новости», мэр Лос-Анджэлеса Карэн Бас прапанавала пацярпелым ад пажараў шукаць дапамогу на... сайце URL. Агенцтва адзначае, што заява чыноўніцы абсурдная, паколькі URL — фармат адраса рэсурсаў у інтэрнэце. 

Гэта пра адносіны амерыканскіх улад да людзей, якія ў полымі страцілі ўсё.

Акрамя агню, сур’ёзную небяспеку для здароўя жыхароў уяўляе забруджанае паветра з пылам і цяжкімі металамі. Тым часам на папялішчах ужо з’явіліся марадзёры. А людзям застаецца хіба што чакаць наступлення сезона дажджоў, заўважае іz.ru. З канца студзеня да пачатку сакавіка — рэдкі час, калі ў Паўднёвую Каліфорнію прыходзяць ападкі. Цяпер гэта бадай што ці не адзіны дзейсны спосаб спыніць агонь.

Аўтар: Мікалай Літвінаў
Звязда, 14 студзеня 2025

Кoличество переходов на страницу: 10