https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


"Час ставіць амбіцыйныя задачы". Як хочуць пашырыць супрацоўніцтва Беларусь і Калінінградская вобласць


Беларусь разлічвае на больш цесную кааперацыю з расійскімі машынабудаўнікамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 25 лістапада на сустрэчы з губернатарам Калінінградскай вобласці Расіі Антонам Аліханавым.

Знамянальна, што сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй расійскага рэгіёна пачалася адразу ж пасля перагавораў кіраўніка дзяржавы з прадстаўнікамі Захаду - міністрамі замежных спраў Швецыі і Фінляндыі. З гэтымі краінамі Беларусь таксама гатова запусціць праекты ў розных галінах, заявіў Прэзідэнт на сустрэчы з дыпламатамі.

"Гістарычна вельмі блізкая вобласць

"Што датычыцца Калінінградскай вобласці, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта не проста важны і перспектыўны гандлёва-эканамічны партнёр Беларусі. 

"Гэта геаграфічна і гістарычна вельмі блізкая вобласць", - адзначыў ён. Паводле яго слоў, беларусы і калінінградцы імкнуцца да ўзаемавыгаднага і плённага супрацоўніцтва.

"Я і Ельцыну, і Уладзіміру Уладзіміравічу (Пуціну.) часта гаварыў, калі абмяркоўвалі нейкія праблемы: Калінінград - гэта наша вобласць, мы за яе адказвалі і адказваем перш за ўсё, а не Расія. Пуцін кажа: "Я не супраць". 

А ў гэтым вялікая гісторыя. Яшчэ ў савецкі час, калі была адзіная краіна, шмат было размоў на самым высокім узроўні аб тым, каб далучыць Калінінградскую вобласць да Беларусі. Тады было ўсё роўна. 

Можа, добра, што не зрабілі, таму што Крым далучылі да Украіны - аказалася, што "няправільна" зрабілі. 

Тым не менш, такіх размоў было шмат, і фактычна мы ў Беларусі былі па многіх пытаннях адказныя за Калінінградскую вобласць, таму што былі самымі блізкімі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Дэлегацыя самага заходняга рэгіёна Расіі ўжо наведвала Мінск два гады таму. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, яго папярэдняя сустрэча з Антонам Аліханавым надала новы імпульс супрацоўніцтву. 

"Спадзяюся, гэты візіт дазволіць вам яшчэ лепш даведацца пра Беларусь, яе магчымасці, а маючыя адбыцца перагаворы ва ўрадзе і пасяджэнне беларуска-расійскага савета па доўгатэрміновым супрацоўніцтве дапамогуць пашырыць нашы двухбаковыя сувязі", - сказаў Прэзідэнт.

"Разлічваем на больш цесную кааперацыю"

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што патэнцыяльных кропак росту ў Беларусі і Калінінградскай вобласці дастаткова. У прыклад ён прывёў запуск расійскай кампаніяй "Садружнасць" алейнаэкстракцыйнага завода ў Смаргоні, удзел Асіповіцкага завода аўтамабільных агрэгатаў у праграме лакалізацыі на калінінградскім прадпрыемстве "Аўтатор Холдынг"."Разлічваем на больш цесную кааперацыю беларускіх і расійскіх машынабудаўнікоў. Тым больш што напрацовак у нас у гэтай сферы дастаткова", - падкрэсліў Прэзідэнт, дадаўшы, што мінскія аўтобусы з поспехам эксплуатуюцца ў Калінінградскай вобласці. На думку кіраўніка дзяржавы, можна яшчэ пашырыць парк пасажырскай тэхнікі за кошт электробусаў "Белкамунмаш". Ён таксама прапанаваў ісці далей - арганізаваць сумесную зборку гэтай тэхнікі ў Калінінградскай вобласці.

"Гатовы ўдзельнічаць у будаўнічых праектах Калінінградскай вобласці"Адна з традыцыйных сфер беларуска-расійскага супрацоўніцтва - будаўніцтва. Самым паказальным вынікам сумеснай работы з Калінінградскай вобласцю тут стала ўзвядзенне да чэмпіянату свету па футболе 2018 года стадыёна ў сталіцы гэтага расійскага рэгіёна. 

"Гараджане і госці па заслугах ацанілі і прафесіяналізм беларускіх спецыялістаў, і якасць сучасных будматэрыялаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Сёння ў Калінінградскай вобласці будуюцца марскі порт, калійны камбінат, музейны комплекс, мнагамэтавы турысцка-рэкрэацыйны кластар "Прыморскае Кальцо". 

Прэзідэнт заявіў, што Беларусь гатова ўдзельнічаць у гэтых праектах, у тым ліку паставіўшы грузавыя, дарожныя, камунальныя і будаўнічыя машыны.

"Ёсць рэзервы для паставак беларускіх прадуктаў харчавання"

У час сустрэчы было адзначана, што ў заходнім рэгіёне Расіі дынамічна развіваецца сельская гаспадарка, а Беларусь валодае практыкай і тэхналогіямі ў жывёлагадоўлі, вырошчванні збожжавых і агароднінных культур, будаўніцтве малочнатаварных і зернесушыльных комплексаў. Беларусь гатова прапанаваць свае паслугі ў гэтых напрамках, а таксама нарасціць пастаўкі ў рэгіён якасных прадуктаў харчавання.

На сустрэчы Аляксандр Лукашэнка ўспомніў пра свой першы візіт у Калінінград у кастрычніку 1999 года, назваўшы яго своеасаблівым пунктам адліку. 

"І за гэтыя два дзесяцігоддзі вельмі шмат зроблена. У мінулым годзе па аб'ёме двухбаковага гандлю мы наблізіліся да рэкорднай адзнакі ў памеры $360 млн. Самы час ставіць больш амбіцыйныя задачы. Перш за ўсё ў прамысловай сферы, па лініі вытворчай кааперацыі", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, да гэтага імкнуцца і Беларусь, і Калінінградская вобласць. Больш таго, ёсць канкрэтныя праекты, якія даюць магчымасць значна пашырыць маштабы супрацоўніцтва. 

"Мы заўсёды дакладна, якасна, аператыўна выконваем усе дамоўленасці. Гатовы і сёння абмяркоўваць, прымаць рашэнні па любых тэмах, якія вас цікавяць", - дадаў Прэзідэнт.

Антон Аліханаў згадзіўся з Аляксандрам Лукашэнкам, што супрацоўніцтва Беларусі і Калінінградскай вобласці мае трывалую гістарычную аснову. "Брэст - горад-пабрацім Калінінграда, таму тут кантакты вельмі цесныя", - звярнуў увагу ён.

"У мінулым годзе мы практычна падвоілі тавараабарот. У гэтым годзе за дзевяць месяцаў у нас невялікае зніжэнне, але трэба паглядзець уважліва па статыстыцы і зразумець, дзе ў нас ёсць праблемы. Можа, гэта проста памылкі падліку. Але задача па павелічэнні тавараабароту ў нас стаіць", - падкрэсліў губернатар Калінінградскай вобласці.

Міхаіл Маціеўскі, БЕЛТА
25 лістапада 2019, Мінск
Кoличество переходов на страницу: 15