https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


На ТІБА былі падпісаны беларуска-расійскія пагадненні


У рамках дзяржпраграмы лічбавага развіцця ў Беларусі рэалізуецца першы этап лічбавай платформы «разумны горад». Расійская кампанія «Русатам Інфраструктурныя рашэнні» з’яўляецца даўнім партнёрам Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі, і летась бакі падпісалі пагадненне на ўзроўні метадалогіі, дзякуючы чаму два ведамствы дапамагалі адзін аднаму фарміраваць падыходы па рэалізацыі «разумнага горада», падказвалі, якія тэхналогіі будуць найбольш запатрабаванымі.

Сёлета ў межах міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ТІБА-2023 было падпісана пагадненне аб стратэгічным супрацоўніцтве па рэалізацыі сумесных праектаў у сферы ўкаранення тэхналогій па накірунку «Разумны горад» паміж таварыствам «Гіпрасувязь», офісам Дзяржкарпарацыі «Расатам» у Беларусі «Русатам Бел» і таварыствам «Русатам Інфраструктурныя рашэнні». Цяпер сумесная праца будзе развівацца ў сферы лічбавізацыі дзяржкіравання, гарадскога асяроддзя, ЖКГ і транспартнай структуры.

Сістэмнымі рашэннямі разумнага горада ахоплена 20 з 22 атамных расійскіх гарадоў і звыш за 80 неатамных гарадоў. Гэта дазваляе аўтаматызаваць стасункі дзяржавы і грамадзян, транспартныя патокі, паркоўкі, штрафы.

— Інфраструктурныя рашэнні Расатама ў сферы ЖКГ (водападрыхтоўка, каналізацыйная гаспадарка) дазваляюць моцна зменшыць сабекошт і пры эксплуатацыі вялікіх лінейных працяглых сістэм, якія дазваляюць павялічыць вытворчасць працы. На днях мы прадметна размаўлялі з намеснікам міністра ЖКГ Беларусі і спадзяемся, што вынікі бяседы лягуць у аснову стратэгічнага дакумента, які дазволіць рэалізоўваць сумесны прадукт у межах трэціх краін, — лічыць Станіслаў Лявіцкі, дырэктар краінавага офісу Дзяржкарпарацыі «Расатам» у Беларусі. — Прадукт, які будзе мець меншы сабекошт і больш высокую маржынальнасць, які закрые патрэбы органаў улады і кіравання як у Беларусі, так і ў Расіі.

Гіпрасувязь, па сутнасці, — метадолаг Мінсувязі Беларусі. Канцэпцыя «Разумнага горада» была напісана супрацоўнікамі таварыства ў межах навуковых работ. Гэтую функцыю таварыства атрымала летась, калі Указам Прэзідэнта № 136 быў створаны цэнтр перспектыўных даследаванняў у сферы лічбавага развіцця, узгадаў дырэктар таварыства «Гіпрасувязь» Антон Аляксееў:

— Цяпер канчаецца дзяржпраграма навуковых даследванняў, якая была заказана Мінсувяззю з НАН Беларусі. Яна і фарміруе верхні ўзровень падыходаў, што, як і куды ў плане тэхналогій укараняць у Беларусі. А досвед укаранення і рэалізацыі гэтых тэхналогій у Расіі вельмі дапаможа пры ўкараненні іх у Беларусі. «Разумны горад» — гэта не толькі тэхналогіі, ён таксама пра адукацыю, пра тое, як правільна прымяняць гэтыя тэхналогіі. Расатам мае вялізны багаж вопыту, якім можна скарыстацца, каб тыя памылкі, якія, магчыма, ужо былі дапушчаны, не паўтарыць у Беларусі.

У межах ТІБА было падпісана таксама пагадненне аб стратэгічным супрацоўніцтве па рэалізацыі сумесных праектаў у сферы тэлекамунікацыйнага абсталявання паміж краінавым офісам Дзяржкарпарацыі «Расатам» у Беларусі таварыства «Русатам Бел», таварыствам «Т-КОМ» і таварыствам «Прамсувязь».

Гэты праект скіраваны найперш на стварэнне рэспубліканскай лінейкі тэлекамунікацыйнага абсталявання. Яшчэ з 2018 года кампанія «Расатам» прапрацоўвала стварэнне ўласнай лінейкі тэлекамунікацыйнага абсталявання, найперш для выкарыстання ў абароненым сегменце карпаратыўнай сеткі перадачы даных Дзяржкарпарацыі «Расатам». Цяпер кампанія гатова прапаноўваць прадукт як цалкам, так і камплектуючыя, якія часткова ствараюць спецыялісты Расатама, часткова — партнёры, якія дапамагаюць замяшчаць абсталяванне, якое выпала з лагістычнага ланцужка з 2022 года, заўважыў Станіслаў Лявіцкі:

— Для пастаўкі абсталявання з Расіі для выкарыстання ў інфраструктуры краіны, якая катэгарыруецца пэўнымі нормамі абароны інфармацыі, патрэбная сертыфікацыя ўпаўнаважаных органаў. Аднак мы адчуваем вялікую зацікаўленасць з усіх бакоў. 

Аўтар: Ірына Сідарок
Звязда, 20 красавіка 2023

Кoличество переходов на страницу: 165