Па тым, як вы выглядаеце, можна вызначыць многае. У тым ліку і хваробы, якія, магчыма, у вас ужо ёсць або могуць праявіцца ў будучыні. Не палянуйцеся і агледзьце сябе (і сваіх блізкіх) уважліва, як кажуць, ад макушкі да пятак, а калі нешта не спадабаецца, абавязкова прайдзіце абследаванне.1. На твары напісана...* Вельмі бледным твар часта бывае пры анеміі, парушэнні работы нырак.
* Жаўтаватае адценне скуры, жоўтыя кругі пад вачамі і пігментныя плямы назіраюцца пры захворваннях печані, жоўцевага пузыра.
* Чырвоны твар можа быць прыкметай розных скурных захворванняў, а таксама наступствам дэфіцыту магнію ў арганізме.
* Бледна-ружовыя кругі пад вачамі могуць сігналізаваць аб непаладках з мачавым пузыром. Сіняватая скура твару — нярэдка сведчанне праблем з лёгкімі, бронхамі, сэрцам.
* Зямліста-шэры колер і цёмныя кругі пад вачамі — магчымыя парушэнні ў рабоце нырак, кішэчніка, эндакрыннай сістэмы.
* Ацёчнасць — варта праверыць работу сэрца, нырак.
* Павышаная сухасць — магчымыя парушэнні ў рабоце страўніка, пагроза развіцця цукровага дыябету, а таксама недахоп вітамінаў у арганізме.
* Павышаная вільготнасць — верагодныя хваробы сэрца, лёгкіх, гарманальныя парушэнні, неўрозы.
* Пажаўценне бялкоў вачэй можа сведчыць аб хваробах печані і жоўцевых шляхоў.
* Чырвоныя пражылкі — высокі артэрыяльны ціск (асабліва калі спалучаецца з выпадзеннем палёў зроку і "мушкамі" перад вачыма), моцная стомленасць.
* Выдзяленні ў вугалках вачэй — парушэнні абмену рэчываў, гнойныя выдзяленні — кан`юнктывіт.
* Вочы лупатыя, з хваравітым бляскам — магчымыя праблемы эндакрыннага апарату.
2. Чытаем па вуснах...* Цёмныя або сіняватыя вусны сведчаць аб праблемах з сэрцам і лёгкімі.
* Белыя або бледныя вусны хутчэй за ўсё паказваюць на анемію, праблемы з цыркуляцыяй крыві і лімфы.
* Карычневыя крапінкі на вуснах бываюць прыкметай заражэння глістамі.
* Вусны сухія, абветраныя — гастрыт або язва страўніка, дысбактэрыёз кішэчніка.
* "Заеды" ў вугалках — праблемы страўнікава-кішачнага тракту. Калі яны працяглы час не загойваюцца — ускосная прыкмета дыябету.
3. Пакажы языкКожная зона на нашым языку з`яўляецца праекцыяй пэўнага органа. І калі нейкі орган пашкоджаны, то мяняюцца выгляд і колер самога языка. Здаровы язык чысты, раўнамерна ружовы, без глыбокіх складак і добра ўвільготнены. На хворым языку нейкія ўчасткі могуць абясколерыцца або пачырванець, памяняць форму (павялічыцца або "праваліцца", а складкі стаць рэзкімі, скрывіцца).
Колер, таўшчыня і стан налёту на языку таксама гавораць пра тое, што робіцца ў нас унутры: чым больш шчыльны налёт, тым мацней пашкоджаны адпаведны орган. Лічыцца, што:
* калі налёт размяшчаецца ля асновы языка, значыць, у чалавека яўна парушаная работа страўнікава-кішачнага тракту, а калі налёт на кончыку языка або па краях — тое самае можна сказаць аб лёгкіх;
* глыбокія ямкі на языку — неабходна ўдзяліць увагу здароўю кішэчніка, магчымы дысбактэрыёз;
* трэшчынкі па ўсёй паверхні языка сігналізуюць аб паталогіі нырак, хваробах крыві, парушэнні абмену рэчываў і гарманальнага балансу;
* жоўты налёт на языку гаворыць аб праблемах з печанню і жоўцевым пузыром;
* зеленаваты налёт — ваш страўнікава-кішачны тракт пакутуе на ўзроўні дванаццаціперснай кішкі;
* шчыльны налёт можа суправаджаць рэспіраторна-вірусныя захворванні;
* выражаны белы налёт сведчыць аб агульнай зашлакаванасці арганізма.
4. Пазногці: немач на кончыках пальцаўПласцінка здаровага пазногця заўсёды празрыстая, бледна-ружовага колеру, правільнай формы, з невялікім светлым арэолам ля асновы. Любыя змены колеру, з`яўленне на пазногцевай пласціне "хваляў", кропак — важкая прычына для неспакою.
* Раптоўнае пажаўценне пазногцяў можа быць прыкметай павышэння білірубіну або захворвання гепатытам.
* Калі пазногці пабялелі, варта вывучыць характар гэтай з`явы. Калі яны сталі больш бледнымі цалкам, трэба здаць аналіз на гемаглабін. У той час як белыя крапінкі сведчаць аб магчымым дэфіцыце цынку або кальцыю.
* Калі пазногці пайшлі "хвалямі" — праверце кішэчнік. Папярочныя няроўныя палоскі гавораць пра магчымыя праблемы з ныркамі.
* Ломкія пазногці могуць быць наступствам праблем са шчытападобнай залозай.
* Гладкія, ненатуральна выпуклыя пазногці бываюць у людзей з сур`ёзнымі хваробамі сэрца і лёгкіх.
* Калі пазногаць "сколаты" кропкамі, як напарстак, або спярэшчаны баразёнкамі, цалкам верагодна, што арганізм пакутуе ад вітаміннай недастатковасці.
* Сінюшны колер пазногця паказвае на праблемы з кровазваротам.
5. Ахілесава пятаНа ступнях, як і на языку, сканцэнтраваныя зоны-праекцыі ўнутраных органаў і сістэм. Уздзеянне на гэтыя кропкі часта прымяняецца ў акупунктуры.
Мазалі, "шпоры" і дэфармацыі ў розных месцах ступні і пальцах ног не заўсёды бываюць ад нязручнага абутку. Нярэдка так хворыя органы пасылаюць заклік аб дапамозе.
* Жоўты колер ступняў паказвае на парушэнні работы печані, жоўцевага пузыра.
* Арагавелая скура пяткі і падушачак пальцаў можа сведчыць аб парушэннях абмену рэчываў, гарманальным дысбалансе, праблемах са страваваннем.
* Змена тэмпературы і вільготнасці ступняў, балючасць — сігнал да таго, каб праверыць работу сардэчна-сасудзістай, нервовай і эндакрыннай сістэм.
6. Выскачкі нейкія!Праблемная скура часта звязаная з унутранымі захворваннямі.
Калі высыпка:* на скронях — сігнал аб праблемах з жоўцевым пузыром;
* на падбародку — непаладкі ў палавой сферы;
* на лбе, шчоках — займіцеся органамі стрававання;
* на спіне — магчымыя парушэнні ў рабоце эндакрыннай сістэмы, захворванні гінекалагічнага профілю, дысбактэрыёз кішэчніка.
Што, дзе і як шукаць* Самаабследаванне лепш рабіць раніцай, праз некалькі хвілін пасля абуджэння.
* Разглядайце сябе пры рассеяным дзённым святле з дапамогай двух люстэркаў, каб добра ўсё бачыць з розных бакоў.
* Старайцеся праводзіць агляд мінімум некалькі разоў на тыдзень. Запісвайце свае назіранні.
* Калі заўважылі нейкія змены, не спяшайцеся з высновамі, не стаўце самі сабе дыягназ і не прызначайце лячэнне — гэта павінен рабіць толькі доктар.
Падрыхтавала Вольга Кулінковіч
Звязда
9 лютага 2011
Ссылка на источник:
Знешнія прыкметы ўнутраных хвароб