Nur-Sultan
22:15:38
Мiнск
19:15:38
Вход
Регистрация
Забыли пароль?
Новости
Оферты Коммерция Инвестиции
Индустриальный парк в Беларуси
Товары из Беларуси
ЕАЭС
Бизнес
Транспорт
Образование
Культура
Белорусские центры
Тесты
Главная

Пятніца 16 траўня 2025 г.
Сегодня
Международный день мирного сосуществования
Скоро
День работников физической культуры и спорта Республики Беларусь *
Подпишитесь на нашу рассылку
Подпишитесь на нашу рассылку
E-mail
Какую информацию Вы хотите получать?
Все
Новости
Анонсы и пресс-релизы
Мероприятия
Белорусские товары
↑ Свернуть
Популярные метки
Лёзна
Забер
Жукевічы
Выборы в Беларуси
Белорусская антарктическая станция
Астрашыцкі Гарадок
Крычаў
Кобрын
Всемирные игры дружбы
Выставка
Декрет №8
Ваўкавыск
Падлессе-Радваніцкае
Заляшаны
Криминал
ЕАЭС
Капані
Ліда
Венесуэла
Абрамава
Криптовалюта
Таможенные правила
Год исторической памяти
Лоеў
Снегопад
Вставить в блог
Скопируйте следующий код для вставки в Ваш блог

Звычайна свечкі-"грамніцы" людзі рыхтавалі загадзя. Тыя, хто трымаў пчол, выплаўлялі самыя вялікія свечкі, у каго іх не было — куплялі жоўты воск у краме або знаёмых пчаляроў. Беларускі этнограф М.Я. Нікіфароўскі адзначаў, што грамнічныя свечкі былі "такога памеру, які дазваляў бы схаваць яе на грудзях пад верхняй вопраткай або ў рукаве і такім чынам утоіць ад чужых". Ён жа адзначаў, што свечка пры даўжыні, меншай чым пяць вяршкоў (22 см) і таўшчыні, меншай за мезены палец, не лічылася "грамніцай" і не магла надзейна засцерагчы яе ўладальнікаў.

* Найбольш тыповыя памеры былі наступныя: даўжыня павінна быць прыкладна 10 вяршкоў (44 см), а таўшчыня — тры чвэрці вяршка (каля 3,5 см). Гэтыя памеры былі абумоўлены практыкай гаспадарчай дзейнасці і той колькасцю абрадавых сітуацый, у якіх грамнічная свечка выступала ключавым атрыбутам.

* Свечкі захоўваліся ў розных месцах: у сенцах, у клеці, у свірне, як простыя прадметы штодзённага ўжытку. У гэтым выпадку дазвалялася ўжываць падрыхтаваную свечку пры гасцявых, напрыклад, патрэбах, пры вячэрніх работах, але такая свечка ўжо не ўжывалася потым на грамнічныя патрэбы, а спальвалася пры будзённым ужыванні або, пераплаўленая, паступала на падрыхтаванне новай свечкі, дарылася беднаму, адносілася ў царкву, у капліцу.

* Сёння хіба толькі пчаляры здольны зрабіць сапраўдную свечку-грамніцу адпаведных памераў. Часцей за ўсё свечкі купляюць у храмах. Аднак у сувязі з тым, што яны значна меншых памераў, то свечак раяць браць адразу тры і перавязваць "васьмёркай" пасмачкай вычасанага лёну.

* Пасля асвячэння (заканчэння спецыяльнага абрадавага дзеяння) у храме і правядзення адпаведнага рытуалу ў сваёй хаце той ці іншы святочны атрыбут ператвараўся ў сакральную рэч, якая, з аднаго боку, магла па-рознаму спрыяць чалавеку, сям`і, гаспадарцы, а з другога — станавілася аб`ектам празмерных дамаганняў людзей, звязаных з чорнай магіяй. Напрыклад, перавяслы, якімі звязалі рукі і ногі нябожчыку, спрыялі лячэнню захворванняў суставаў рук і ног. Аднак іх магічнае выкарыстанне ў начны час магло прывесці да розных бед у сям`і памерлага. Якраз таму знаўцы тайных ведаў раілі: сямейны абярэг трэба сцерагчы, каб ён не патрапіў у чужыя рукі.

* Да ліку сакральных атрыбутаў адносілася і грамнічная свечка. На працягу года яе захоўвалі ў чырвоным куце за абразамі або ў куфэрку, у якім з правага боку была спецыяльная палічка або збітая з дзвюх дошак скрынка, дзе захоўваліся нажніцы, катушкі нітак, напарстак, паперы (дакументы), бабуліны пацеркі і іншыя сямейныя рэліквіі. Існавала павер`е: каб злыя духі не ўкралі гаючую і засцерагальную моц "грамніцы", яе трэба было трымаць далей ад чужых вачэй, каб ніхто не ведаў, дзе яна схавана, і нават не здагадваўся, што яна ёсць у хаце.

Аксана Катовіч, Янка Крук
Звязда

Ссылка на источник:Свечка-грамніца

Копировать
Отмена
Контакты
Законодательство
Наши баннеры
Добавить в избранное
Полезные ссылки
О проекте
© 2006-2010 SF7.
Разработка сайта:
веб-студия
творческой группы "Весна".
Сделано Весной