Nur-Sultan
Мiнск
Вход
Регистрация
Забыли пароль?
Новости
Оферты Коммерция Инвестиции
Индустриальный парк в Беларуси
Товары из Беларуси
ЕАЭС
Бизнес
Транспорт
Образование
Культура
Белорусские центры
Тесты
Главная
>
Субота 24 траўня 2025 г.
Сегодня
День славянской письменности
Скоро
День химика Беларуси *
Подпишитесь на нашу рассылку
Подпишитесь на нашу рассылку
E-mail
Какую информацию Вы хотите получать?
Все
Новости
Анонсы и пресс-релизы
Мероприятия
Белорусские товары
↑ Свернуть
Популярные метки
Мсціслаў
Продовольственная безопасность
Белавежская пушча
Жукевічы
Іваноўшчына
Буда-Кашалёва
Унеча
Импортозамещение
Ляхавічы
Доры
Вторая мировая война
Катаклизм
Чавусы
Кобрын
Глыбокае
Акцябрскі
Антарктида
Целяханы
Камарын
Коронавирус
Нарча
Ліда
Великая Отечественная война
Маладзечна
Іванава
Вставить в блог
Скопируйте следующий код для вставки в Ваш блог
Лакнея, што працякае па тэрыторыі Капыльскага і Слуцкага раёнаў, ўпамінаецца яшчэ ў старажытных беларускіх пісьмовых помніках. Так, у актах, сабраных і выдадзеных Археаграфічнай камісіяй, значыцца запіс, зроблены ў 1455 годзе: “Купити дворец на Локнеи”. Канцавая частка назвы -ея адносіцца да вельмі архаічных гідранімічных элементаў. Структурны элемент -ея мог далучацца ў працэсе ўтварэння назваў водных аб’ектаў як да балтыйскіх, так і да славянскіх лексічных асноў. З-за надзвычай старажытнага характару структуры і асновы назвы ракі Лакнея сёння адназначна немагчыма вызначыць яе паходжанне. Існуюць дзве версіі паходжання назвы, кожная з якіх мае сваё права на існаванне.
Паводле адной версіі, у аснову назвы ракі мог быць пакладзены геаграфічны тэрмін “лакно”, які ў некаторых гаворках Беларусі мае значэнні месца старога рэчышча ракі, якое зарасло травой і глыбокае месца сярод багны, дзе не замярзае вада. На асобных тэрыторыях нашай краіны словам “лакно” яшчэ называецца лапушыстая вадзяная расліннасць.
Паводле другой версіі, назва Лакнея паходзіць з балтыйскіх моў. Так, у латышскай мове існуе рака Lukna, у літоўскай мове ёсць назва ракі Lukne і возера Luknas. Уласная геаграфічная назва Luknas засведчана і ў яцвяжскай мове, якая таксама адносіцца да групы балцкіх моў. Аднакаранёвыя найменні сустракаліся і ў старажытнапрускай мове.
Народная газета
Ссылка на источник:
Адкуль цячэ Лакнея?
Копировать
Отмена
Контакты
Законодательство
Наши баннеры
Добавить в избранное
Полезные ссылки
О проекте
© 2006-2010 SF7.
Разработка сайта:
веб-студия
творческой группы "Весна".
Сделано Весной