Адзенне для маладых: новае ці старое?..Варта нагадаць, што абрадавае адзенне фактычна адносіцца да шырокага кола рытуальных прадметаў, без якіх не абыходзіцца ніводны з этапаў абраду. Адпаведна, навізна рытуальных прадметаў, іх так званая "некранутасць", "рытуальная чысціня" надавалі ім вызначаную ступень сакральнасці.
* У гэтым жа рэчышчы варта разглядаць і мадэляванне жыцця маладых, апранутых у новае адзенне: для іх новы этап зямнога шляху павінен пачацца "з чыстага (новага) ліста". Больш за тое, навізна абрадавага адзення — гэта не толькі не прапісаная будучыня, але яшчэ і адрыў, ачышчэнне ад мінулага этапу свайго жыцця, пераход у поле мужчын і жанчын з усімі наступствамі, стэрэатыпам і нормамі супольных паводзін.
* Неабходна адзначыць і такую важную акалічнасць, звязаную з рытуальным пераходам, як неабароненасць (у першую чаргу энергетычную) жаніха і нявесты.
Адкрытасць і неабароненасць маладых патрабавала ад іх дакладных паводзін і, самае галоўнае, наяўнасці разнастайных абярэгаў.
* Шлюбныя адзенні жаніха і нявесты надзяляліся асаблівым, сакральным статутам. Адна з самых важных умоў, якую прад`яўлялі да вясельнага адзення — яно павінна быць новым ці атрыманым у спадчыну ад самых блізкіх сваякоў. Нярэдка вясельныя строі ці іх асобныя элементы выкарыстоўваліся на вяселлях прадстаўнікамі розных пакаленняў. На Беларусі часцей за ўсё ўбор нявесты быў новым, але з некаторымі дэталямі (элементамі) ад вясельнага ўбору маці ці бабулі. Гэта маглі быць ніжняя спадніца, вэлюм.
Аксана Катовіч, Янка Крук
ЗвяздаСсылка на источник:
Адзенне для маладых