Патрабаванні, якія прад`яўляліся да адзення нованароджанага, у якім ён будзе пасвечаны ў таінства веры і атрымае хрэснае, ці царкоўнае, імя.
* Хрысцільны ўбор шылі з новай, абавязкова з белай (светлай) тканіны, упрыгожваючы яго карункамі, гафтам. З чырвоных нітак плялі пояс-спавівальнік.
* Адзенне, у якім хрысцілі першынца, бацькі больш не выкарыстоўвалі — каб захаваць і перадаць яго чарговаму дзіцяці ўжо ў дзень яго хрышчэння. У народзе былі глыбока перакананы, што ў гэтым выпадку дзеці будуць жыць у любові і згодзе.
* Калі грудное дзіця памірала, яго хавалі ў той адзежы, у якой хрысцілі.
Залатое правіла народнай культуры:* калі жадаеце, каб вашы дзеці, а потым іх дзеці былі дружнымі, не аддавайце дзіцячыя рэчы, цацкі чужым людзям, няхай яны пераходзяць "па спадчыне" вашым сваякам. Старыя дзіцячыя рэчы і адзенне нясуць у сабе станоўчую энергетыку і збліжаюць людзей;
* катэгарычна забараняла прадаваць рытуальнае адзенне (вясельнае, хрысцільнае, "прыгатаванае на смерць", г.зн. пахавальнае).
Аксана Катовіч, Янка Крук
ЗвяздаСсылка на источник:
Адзенне для хрышчэння нованароджанага