Nur-Sultan
00:37:00
Мiнск
21:37:00
Вход
Регистрация
Забыли пароль?
Новости
Оферты Коммерция Инвестиции
Индустриальный парк в Беларуси
Товары из Беларуси
ЕАЭС
Бизнес
Транспорт
Образование
Культура
Белорусские центры
Тесты
Главная

Пятніца 06 чэрвеня 2025 г.
Сегодня
Международный день бега
Поздравляем Катю и Киру Булановых с днём рождения!
Скоро
День работников лёгкой промышленности Республики Беларусь *
Подпишитесь на нашу рассылку
Подпишитесь на нашу рассылку
E-mail
Какую информацию Вы хотите получать?
Все
Новости
Анонсы и пресс-релизы
Мероприятия
Белорусские товары
↑ Свернуть
Популярные метки
Выставка
Чарсцвяды
Завер’е
Ономастика
Цярэспаль
Вытокі
Лепель
Тарасава
Віцебск
Пандемия
Радамля
Рынок труда
Белорусская экономическая модель
Доры
Каменны лог
Друйск
Мікашэвічы
Балбасава
Лечение в Беларуси
Auschwitz
Чемпионат Азии
Цифровизация
Камарын
Кубок мира
Белорусская антарктическая станция
Вставить в блог
Скопируйте следующий код для вставки в Ваш блог

Беларусь сёння актыўна вядзе працу па эканамічнай інтэграцыі з Расіяй і Казахстанам: ужо працуе Мытны саюз, а наступная стадыя ўзаемадзеяння — адзіная эканамічная прастора (АЭП). Але як гэта адаб`ецца на эканоміцы нашай краіны, ці будуць канкурэнтаздольнымі беларускія прадпрыемствы? Пра гэта пагаварылі чыноўнікі, навукоўцы, прадстаўнікі бізнэсу і грамадскіх арганізацый на пасяджэнні Рэспубліканскага савета дзелавых колаў, якое адбылося напрыканцы мінулага тыдня.

Сваім бачаннем таго, якой павінна быць прамысловая палітыка ў Беларусі, каб адпавядаць умовам адзінай эканамічнай прасторы, падзяліўся аналітык і эксперт Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі Аляксандр Абуховіч. У прыватнасці, ён мяркуе, што ў дзяржавы зараз няма рэсурсаў для мадэрнізацыі прамысловасці — у гэтым пытанні трэба абапірацца на прыватны капітал:

— Для краіны абсалютна неабходна адначасова забяспечваць і мадэрнізацыю прамысловасці, і актыўнае імпартазамяшчэнне, і нарошчванне экспарту. Але магчымасці дзяржавы ў інвеставанне гэтых трох напрамкаў зараз упалі, а ў наступныя гады будуць яшчэ меншыя. Таму ў прынцыпе безальтэрнатыўным спосабам для рэалізацыі гэтых задач можа быць толькі прыватна-дзяржаўнае партнёрства.

Калі ж казаць толькі пра дзяржаўныя прадпрыемствы, то, як мяркуе Аляксандр Абуховіч, трэба больш разняволіць дзеянні іх кіраўнікоў:

— Сёння на дзяржпрадпрыемствах дырэктар знаходзіцца ў абсалютна двухсэнсоўным статусе: ці то ён чыноўнік, ці то — прадпрымальнік. Неабходна распрацаваць юрыдычную, метадычную, арганізацыйную базу перадачы прадпрыемстваў у іх поўнае гаспадарчае распараджэнне. І галоўным патрабаваннем павінна стаць эфектыўнае выкарыстанне дзяржаўнага капіталу. Пры гэтым трэба ўвесці конкурснасць пры заключэнні кантрактаў з дырэктарамі, патрабаваць наяўнасці ў прэтэндэнта кваліфікаванай каманды і бізнэс-плана на 3-5 гадоў. Конкурсы павінны быць адкрытыя, у тым ліку і для замежных кіраўнікоў фірмаў. Невыкананне бізнэс-плана павінна стаць дастатковай падставай для скасавання кантракта. Але адначасова дырэктару павінны быць дадзены правы самастойна вызначаць штаты, здаваць у арэнду ці абменьваць абсталяванне і плошчы, якія часова не выкарыстоўваюцца, і гэтак далей.

Уводзіць такую сістэму, лічыць аналітык, неабавязкова адразу: можна спачатку выбраць пэўнае кола прадпрыемстваў, укараніць і праверыць яе там, а толькі потым распаўсюджваць і на іншыя дзяржаўныя прадпрыемствы.

Выказаў сваю асцярогу Аляксандр Абуховіч і наконт перспектыў беларускай прадукцыі на расійскіх рынках: ён мяркуе, што магчымасці для нарошчвання экспарту ў Расію вельмі абмежаваныя:

— Па-першае, выцясненне з расійскага рынку беларусаў і ўкраінцаў — гэта фактычна адзіны шанц расчысціць для сябе нішу на рынку для расійскіх прадпрыемстваў, якія нанава ствараюцца або мадэрнізуюцца. Бо кітайцаў і заходнія кампаніі ім ужо не пацясніць. Па-другое, Расія абагнала нас па тэмпах мадэрнізацыі вытворчасці. Адпаведна, наша прадукцыя губляе канкурэнтаздольнасць: павольна, але губляе. У нас ёсць добра занятыя нішы (БелАЗ, МТЗ), але ў астатніх становішча пакуль не вельмі добрае. І па-трэцяе, у існуючай наменклатуры тавараў расійскі рынак насычаны. Рэзкае павелічэнне аб`ёмаў на яго ў прынцыпе немагчымае.

Што рабіць у такім выпадку? Аляксандр Абуховіч мяркуе, што трэба ісці на іншыя рынкі (Лацінскай Амерыкі, Афрыкі і г. д.) і там ствараць тавараправодныя і збытавыя сеткі, у тым ліку рабіць гэта з дапамогай дзяржавы.

— Калісьці, працуючы на "Белвары", мы пралічвалі, што тая прадукцыя, якую мы выпускалі, была запатрабавана людзьмі з зарплатай да 300 долараў. Як толькі зарплата станавілася вышэй, то народ цягнуўся за імпартам. А ў свеце яшчэ шмат месцаў, дзе зарплата ніжэйшая за 300 долараў.

Калі ж казаць пра адзіную эканамічную прастору, якая зараз фарміруецца паміж Беларуссю, Расіяй і Казахстанам, то амаль ніхто з грамадзян не ведае, што нас там чакае — такой думкі прытрымліваецца Уладзімір Нісцюк, выканаўчы дырэктар асацыяцыі "Узнаўляльная энергетыка":

— Сёння ніхто з нашых грамадзян, ды і з кіраўнікоў рознага ўзроўню, амаль нічога не ведае пра тое, што нас чакае ў адзінай эканамічнай прасторы. Нарматыўная база шырока і папулярна не даводзіцца як да простых грамадзян краіны, так і да кіраўнікоў прадпрыемстваў. А сёння трэба шырока праінфармаваць і давесці да кожнага грамадзяніна краіны, што такое адзіная эканамічная прастора з пункту гледжання інтарэсаў краіны, міністэрстваў, ведамстваў, устаноў, грамадзян.

Анатоль Трухановіч, старшыня Беларускага саюза падаткаплацельшчыкаў, падзяліўся з прысутнымі практычнымі момантамі, з якімі могуць сутыкнуцца беларускія прадпрыемствы ў адзінай эканамічнай прасторы:

— Што такое канкурэнтаздольнасць? Гэта калі ўсе павінны працаваць у роўных умовах. Скажыце, як я магу канкурыраваць з расійскімі, напрыклад, прадпрыемствамі, калі ў мяне такія праблемы па валюце, па крэдытах, калі я не магу сфармуляваць цану? Як я магу канкурыраваць з Казахстанам, дзе падаткі амаль у два разы ніжэйшыя, чым у нас? Як канкурыраваць, калі расіянін ідзе і бярэ крэдыт у цвёрдай валюце пад 6-8% на вытворчасць з адтэрміноўкай плацяжу?.. Трэба прызнаць, што Мытны саюз па сваёй сутнасці, калі б былі роўныя ўмовы, гэта вялізны шанц для нас стаць багатымі і паспяховымі. Але калегі, я зараз баюся, што будзе зваротны эфект — мы не ў роўных умовах. І ў гэтай сітуацыі, якая склалася ў нашай краіне, канкурэнтаздольнасць наша падае. Мы проста можам стаць нікім, мы будзем увесь час на другіх і трэціх ролях.

Дарэчы, сваё меркаванне наконт праблем з валютай і ростам долара на так званым "чорным" рынку выказаў Аляксандр Швец, старшыня Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі:

— Што можа выклікаць рост рэальнага курсу? Па-першае, дэвальвацыйныя чаканні, база якіх — недавер да дзеянняў ураду, непразрыстасць, незразумеласць. Па-другое, гэта эмісійнае крэдытаванне на вёску, на будаўніцтва і на іншыя мэты. Бізнэс ставіцца да любых дзеянняў і намераў з глыбокай насцярожанасцю: ці не прывядзе гэта да яшчэ горшых наступстваў? Я вам кажу тое, што мне кажуць бізнэсмены...

На пасяджэнні таксама прысутнічала першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі Надзея Каткавец, якая катэгарычна не пагадзілася з тым, што ў беларускіх прадпрыемстваў вельмі дрэнныя перспектывы для развіцця:

— Нейкая тут сумная карціна малюецца — як быццам кожнае прадпрыемства асобна і ўрад у цэлым не рухаюцца ўперад па нейкай эканамічнай прагрэсіі, а наадварот, крок за крокам робіць усё, каб у нашай краіне было горш і горш. Дазвольце заняць дыяметральна супрацьлеглую пазіцыю. Не трэба думаць, што наш народ нічога не ведае пра інтэграцыйныя працэсы ў рамках Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. Сёння дастаткова шмат інфармацыйных рэсурсаў, уключаючы інтэрнэт, таму вы дарма так думаеце. Нават старыя ў вёсцы разважаюць сёння на гэтую тэму, можа не так актыўна ў сувязі з сельскагаспадарчымі працамі. Так, сапраўды, ёсць асобныя сумныя моманты, ёсць сітуацыя на асобных прадпрыемствах, але тэхнічны прагрэс не спыніць — і над гэтым працуе кожнае прадпрыемства, занятае ў эканамічнай сферы нашай краіны. Безумоўна, мне бліжэй за ўсё тое, што звязана з сельскай гаспадаркай і перапрацоўкай сельскагаспадарчай прадукцыі, таму я павінна сказаць, што ўсе асноўныя прадпрыемствы-экспарцёры нашай прадукцыі (малочныя заводы, мясакамбінаты) прайшлі працэс тэхнічнага перааснашчэння, яны ўсе сёння дастаткова прасунутыя на рынак, у першую чаргу ў Расіі. Правільна, Расія таксама на месцы не стаіць, але я не магу сказаць, хто з нас ідзе наперадзе — мы недзе разам ідзём... Можа, сувязі з сусветнай эканамічнай сітуацыяй крыху запаволіліся тэмпы інвестыцый у рэальны сектар эканомікі, але яны ідуць, працэс не спыняецца — прыцягваюцца замежныя інвестыцыі, павінна ўдасканальвацца падатковае заканадаўства, каб рынак Беларусі быў прывабны для замежнага інвестара. І крыўдна чуць, калі вы кажаце, што ўсяго гэтага ў Беларусі няма...

Павел Бераснеў
Звязда, 23 жніўня 2011

Ссылка на источник:Мытны саюз і АЭП — вялізны шанц для нас стаць багатымі і паспяховымі?

Копировать
Отмена
Контакты
Законодательство
Наши баннеры
Добавить в избранное
Полезные ссылки
О проекте
© 2006-2010 SF7.
Разработка сайта:
веб-студия
творческой группы "Весна".
Сделано Весной