Nur-Sultan
06:47:20
Мiнск
03:47:20
Вход
Регистрация
Забыли пароль?
Новости
Оферты Коммерция Инвестиции
Индустриальный парк в Беларуси
Товары из Беларуси
ЕАЭС
Бизнес
Транспорт
Образование
Культура
Белорусские центры
Тесты
Главная

Пятніца 10 студзеня 2025 г.
Скоро
День спасателя Беларуси
Подпишитесь на нашу рассылку
Подпишитесь на нашу рассылку
E-mail
Какую информацию Вы хотите получать?
Все
Новости
Анонсы и пресс-релизы
Мероприятия
Белорусские товары
↑ Свернуть
Популярные метки
Агова
Послание Президента
Антифашистский конгресс
Война
Мультиполярный мир
Выставка
Друцк
Бобр
БелБиоград
Квадробинг
Корея
Домжарыцы
Ганцавічы
Букварь
Хоцімск
Бранск
Здзітава
Евросоюз
Смілавічы
Новая Баравая
Русілкі
Ляскавічы
Краснаполле
Год культуры
Туризм
Вставить в блог
Скопируйте следующий код для вставки в Ваш блог

Што засталося ў цені прэзідэнцкіх выбараў у ЗША?

6 лістапада 2012 года ў ЗША адбыліся прэзідэнцкія выбары, на якіх галоўнай інтрыгай была барацьба кандыдата ад рэспубліканцаў (Міта Ромні) з дзейным прэзідэнтам ад дэмакратаў Баракам Абамай (наноў перавыбраны). З улікам вялікіх паўнамоцтваў прэзідэнта (з-за асаблівасцяў амерыканскага палітычнага рэжыму, які многія называюць суперпрэзідэнцкай рэспублікай) асноўная ўвага сусветных СМІ была прыкавана менавіта да прэзідэнцкіх выбараў. Але, акрамя іх, адбылося яшчэ шмат цікавага.

Перш за ўсё, паралельна з прэзідэнцкімі выбарамі адбыліся сенацкія выбары (у адпаведнасці з заканадаўствам кандыдаты прэтэндавалі на 33 месцы са 100) і выбары ў Палату прадстаўнікоў (вакантнымі сталі ўсе 435 месцаў) . У Сенаце дэмакратам удалося захаваць большасць, у Палаце прадстаўнікоў рэспубліканцы атрымалі перамогу над дэмакратамі. На практыцы гэта азначае, што Бараку Абаму, пераабранаму прэзідэнтам ад дэмакратаў, тыя рэспубліканцы будуць устаўляць палкі ў колы па ўсіх пытаннях, якія захочуць выкарыстоўваць супраць дэмакратаў. Між тым, ён хацеў бы правесці шэраг рэформаў, якія, на яго думку, дапамогуць рэанімаваць амерыканскую эканоміку. У прыватнасці, ён заяўляе пра неабходнасць павысіць падаткі для багатых амерыканцаў. А маючы на ўвазе, што рэспубліканцы якраз і з`яўляюцца партыяй, якая абараняе перш за ўсё інтарэсы багатых амерыканцаў, перспектывы гэтай рэформы, улічваючы цяперашнюю перавагу рэспубліканцаў у Палаце прадстаўнікоў, дастаткова смутныя. І заявы Абамы аб тым, што павышаць падаткі для багатых трэба, і амерыканцы, перавыбраўшы яго, тым самым гэтую ідэю ўхвалілі, наўрад ці збянтэжаць рэспубліканцаў, без згоды якіх гэта зрабіць немагчыма.

Увогуле, вынікі ўзятых разам прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў ствараюць уражанне, што амерыканскія выбаршчыкі недаацэньваюць цяжар праблем, з якімі сутыкнуліся ЗША. Пры ўсёй незадаволенасці Абамам за неэфектыўныя эканамічныя рэформы падчас папярэдняга тэрміну яны яго ўсё ж перавыбралі, але эфектыўных рычагоў для вырашэння праблем амерыканскай эканомікі не далі, зноў падсунуўшы яму апазіцыйную большасць у ніжняй палаце парламента. У выніку Абаме прыйдзецца адкладваць неабходныя рэформы або праводзіць іх ва ўсечаным варыянце з-за процідзеяння надзеленых заканадаўчымі паўнамоцтвамі рэспубліканцаў, якім выгадна канчаткова скампраметаваць прэзідэнта ад дэмакратаў, каб на выбарах 2016 года паставіць ва ўладзе прэзідэнта-рэспубліканца. Абама ў выніку стаў капітанам карабля, у якога рулявы падпарадкоўваецца яго камандам толькі тады, калі лічыць гэта выгадным для сябе. Як у ЗША пры такой кіраўніцкай сістэме разлічваюць вытрымаць глабальную гонку з эфектыўным цэнтралізаваным кітайскім канкурэнтам, які ўжо ў 2017 годзе, паводле разлікаў МВФ, можа перасягнуць па памеры эканоміку ЗША, зразумець цяжка.

Адначасова з выбарамі праводзіўся шэраг рэферэндумаў. На адным з іх жыхары Пуэрта-Рыка, тэрыторыі, асацыяванай з ЗША, павінны былі вызначыцца, ці варта ім захаваць статус-кво, стаць цалкам незалежнай, суверэннай дзяржавай у саюзе з ЗША або стаць 51-м штатам у складзе ЗША. Падобныя рэферэндумы праводзіліся і раней, але толькі цяпер перамогу атрымалі жыхары, якія выступаюць за трансфармацыю Пуэрта-Рыка ў 51-ы штат ЗША. Праўда, гэта не азначае, што так яно і будзе: ЗША перажываюць складаныя часы і трансфармацыя адсталай тэрыторыі ў паўнавартасны штат запатрабуе ўліванняў дзясяткаў мільярдаў долараў, якія ў федэральнага ўрада адсутнічаюць. Вядома, для Пуэрта-Рыка падобны працэс будзе выгадным, у тым ліку і па палітычных меркаваннях: быць штатам больш прэстыжна, чым былой калоніяй ЗША з незразумелым статусам.

Яшчэ адзін рэферэндум быў звязаны з пытаннем аб легалізацыі аднаполых шлюбаў. Пытанне было вынесена на галасаванне ў чатырох штатах. У трох з іх — Мэрылендзе, Вашынгтоне і Мэне — прыхільнікі легалізацыі падобных шлюбаў перамаглі з нязначнай перавагай, у чацвёртым — Мінесоце — прайгралі. Вынікі выбараў цікавыя самі па сабе як прыкмета нарастальнага ўплыву сэксуальных меншасцяў у заходнім свеце і канкрэтна ў ЗША. Улічыць гэты фактар быў вымушаны і прыстойны сем`янін Барак Абама, які, відавочна жадаючы быць пераабраным, у маі 2012 года стаў першым прэзідэнтам ЗША, які адкрыта выступіў у падтрымку аднаполых шлюбаў.

Яшчэ адным экзатычным пытаннем, вынесеным на рэферэндум у некалькіх штатах, стала пытанне легалізацыі марыхуаны. У Каларада і Вашынгтоне прыхільнікаў легалізацыі вырошчвання і спажывання марыхуаны аказалася большасць. Цяпер жыхары гэтых штатаў змогуць адкрыта купляць невялікую колькасць марыхуаны, а таксама вырошчваць да шасці кусцікаў гэтай расліны ў сябе дома. Праўда, застаецца нявырашаным пытанне, як да гэтага будуць ставіцца федэральныя ўлады, паколькі па дзейным агульнанацыянальным заканадаўстве захоўванне і курэнне марыхуаны з`яўляецца злачынствам.

Сяргей Кізіма, загадчык кафедры міжнародных адносін Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, доктар палітычных навук
Звязда, 21 лістапада 2012

Ссылка на источник:Аднаполыя шлюбы, марыхуана і іншыя магчымыя палітычныя жарсці

Копировать
Отмена
Контакты
Законодательство
Наши баннеры
Добавить в избранное
Полезные ссылки
О проекте
© 2006-2010 SF7.
Разработка сайта:
веб-студия
творческой группы "Весна".
Сделано Весной