Вясной 2011 года прагрэсіўная грамадскасць многіх краін свету пляскала ў далоні так званай "арабскай вясне". Але ўжо праз некалькі месяцаў аказалася, што былыя прыгнечаныя нічым не лепшыя за былых прыгнятальнікаў
У сухім астаткуПа-першае, аказалася, што ўсе змагары за свабоду ў арабскім свеце — запар найміты, члены "Аль-Каіды" і ісламісты. Таму сёння народы Туніса, Егіпта і Сірыі змагаюцца менавіта супраць радыкальных ісламістаў, якія прыйшлі да ўлады. А ў Лівіі проста ідзе ўзаемная "рубка" зляцеўшых са шпулек шматлікіх плямёнаў.
Па-другое, аказалася, што змагары за свабоду ніколі не былі і ўжо тым больш цяпер не знаходзяцца ў большасці ў сваіх краінах. Тое, што ў Лівіі і Сірыі першапачаткова дзейнічалі, у асноўным, замежныя найміты, якія падтрымліваюцца манархіямі Персідскага заліва, для многіх было відавочна першапачаткова. Сёння ж відавочна, што і ў Егіпце, і ў Тунісе тыя ж сілы проста змаглі асядлаць масавую незадаволенасць карупцыяй і шматгадовай недзеяздольнасцю кіраўніцтва гэтых дзвюх краін.
Па-трэцяе (і гэта, мабыць, галоўнае), войны ў Лівіі і Сірыі, палітычныя ўзрушэнні ў Егіпце і Тунісе і ўзмоцненая гульня ў дэмакратыю пад воплескі "міжнароднай супольнасці" прывялі не да вырашэння праблем развіцця гэтых краін, а да іх катастрафічнага пагаршэння. Нават цяжка сказаць, што горш: тое, што з-за канфліктаў аказаліся разбуранымі многія інфраструктуры, як у Лівіі ці Сірыі, або тое, што з-за гульняў у дэмакратыю быў страчаны каштоўны час для вырашэння самых надзённых, неадкладных эканамічных праблем (як у Тунісе або Егіпце). Бо свет паступова, але непазбежна ўцягваецца ў другую фазу глабальнага крызісу, якая будзе значна больш разбуральнай, чым першая. Адпаведна, ствараць і рэалізоўваць праграму эканамічнага развіцця ў гэтых умовах будзе ўжо значна складаней, чым у перыяд з 2011-га па 2013 год.
Егіпецкі прыкладВозьмем Егіпет. Дэфіцыт бюджэту гэтай краіны расце з моманту змены ўлады ў 2011 годзе. У сакавіку 2013-га Міністэрства фінансаў заявіла, што дэфіцыт бюджэту дасягнуў 10,6% ВУП за першыя дзесяць месяцаў фінансавага года 2012-2013: 26,5 мільярда долараў, у параўнанні з 16,8 мільярда за перыяд з ліпеня 2011 г. па красавік 2012 г. У 2012 годзе паступленні ў бюджэт склалі 50 мільярдаў, а выдаткі — 77 мільярдаў долараў.
Праблема, аднак, у тым, што пытанні эканамічнага развіцця краіны за гэты час не толькі не вырашаліся, але і не ставіліся.
У тым ліку і цяперашні пераварот, ажыццёўлены стомленымі ад "Братоў-мусульман" егіпцянамі з ваеннымі на чале, быў выключна палітычным, паліттэхналагічным дзеяннем, разборкай на прадмет таго, каму павінна належаць улада. Патрэбы ж краіны на гэтым фоне нікога не цікавілі і не цікавяць: і ваенныя, і ісламісты хочуць крэдытаў МВФ і папулісцкіх хуткіх рашэнняў.
Што будзе адбывацца далей?Ваенныя, якія зараз перамаглі, зноў пачнуць набіваць кішэні і ездзіць па міжнародных форумах, шукаючы падтрымкі. Але галодныя егіпцяне зноў не атрымаюць ніякіх перспектыў і праз некалькі дзясяткаў месяцаў падтрымаюць падчас чарговага путчу чарговых радыкалаў.
І так можа працягвацца да бясконцасці.
І гэта — пры тым, што Егіпет багаты на рэсурсы (нафта — не выключэнне). Мае шматлікае насельніцтва з праслойкай нядрэнна адукаваных спецыялістаў і валодае ўсімі магчымасцямі для таго, каб выбудоўваць і развіваць магутны ўнутраны рынак. Існуюць сур`ёзныя напрацоўкі аж да тэхнічных праектаў таго, якім чынам можна вырашыць водную, харчовую праблему — спадчына перыяду актыўнага супрацоўніцтва Егіпта з СССР. Накід праграмы эканамічнага развіцця, якая дазваляе выкарыстоўваць гэты зачын, быў нядаўна апублікаваны Хусейнам Аскары, старшынёй Еўрапейскай працоўнай партыі ў Швецыі ў амерыканскім часопісе Ехесutіvе Іntеllіgеnсе Rеvіеw.
Аднак усё гэта не вельмі цікава цяперашнім егіпецкім кіраўнікам і яшчэ менш цікава прадстаўнікам міжнароднай супольнасці.
Што ж такое дэмакратыя?Гледзячы на гэты сумны прамежкавы вынік "арабскай вясны", міжволі зноў задумваешся: а што ж такое дэмакратыя? Выкананне працэдур? Адпаведнасць міжнародным стандартам? Сяброўства з ЗША і Вялікабрытаніяй?
Мабыць, дэмакратыя — гэта такі стан грамадства, у якім народ можа прымусіць сваю эліту вырашаць агульназначныя праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця. А такая дэмакратыя сёння становіцца неактуальнай і нецікавай. Як пісаў нядаўна на старонках "Звязды" Сяргей Кізіма, дэмакратыя ў свеце заканчваецца.
Беларусь з яе ўнікальным вопытам народаўладдзя і працы кіраўніцтва дзяржавы ў інтарэсах большасці насельніцтва з`яўляецца выдатным прыкладам сапраўднай дэмакратыі. І нездарма менавіта ў нашай краіне была зроблена першая, няўдалая спроба гвалтоўнай змены ўлады — 19 снежня 2010 года, якая стала прадмовай да "арабскай вясны".
Аднак сёння мы стаім перад цэлым шэрагам выклікаў (эканамічных, палітычных, геапалітычных), якія пагражаюць гэтым заваёвам. Як ва ўмовах глабальнага крызісу, у цэнтры аднаго з самых нестабільных рэгіёнаў свету захаваць і прымножыць здабытак беларускага народаўладдзя? Важнасць адказу на гэтае пытанне сёння цяжка пераацаніць.
Юрый Царык,
палітычны аналітык
Звязда,17 жніўня 2013
Ссылка на источник:
Сэнс дэмакратыі: урокі "арабскай вясны"