Nur-Sultan
12:02:58
Мiнск
09:02:58
Вход
Регистрация
Забыли пароль?
Новости
Оферты Коммерция Инвестиции
Индустриальный парк в Беларуси
Товары из Беларуси
ЕАЭС
Бизнес
Транспорт
Образование
Культура
Белорусские центры
Тесты
Главная

Аўторак 29 красавіка 2025 г.
Скоро
Праздник единства народа Казахстана
Подпишитесь на нашу рассылку
Подпишитесь на нашу рассылку
E-mail
Какую информацию Вы хотите получать?
Все
Новости
Анонсы и пресс-релизы
Мероприятия
Белорусские товары
↑ Свернуть
Популярные метки
Чэрыкаў
Красны бераг
Латиница
Смальяны
Год культуры
Нематериальное наследие
Роўбіцк
Декрет №7
Новая Баравая
Директива №9
Безопасность движения
Шклоў
Пасведчанне суайчынніка
Польша
Кубок Содружества
Раванічы
Дамачава
Беларусь помнит
Экспорт пенсий
Шчучын
Дрыбін
Друцк
Ляхавічы
Полацк
Великая Отечественная война
Вставить в блог
Скопируйте следующий код для вставки в Ваш блог

Герой Савецкага Саюза Васіль Іванавіч Казлоў - партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі.

Нарадзіўся Васіль Іванавіч у сялянскай сям`і 8 лютага 1903 года ў вёсцы Заграддзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. Савецка-польская вайна забрала жыццё бацькі Івана Трафімавіча (калі Васілю было ўсяго 17 гадоў), а Вялікая Айчынная - жыццё маці Марыі Іванаўны, братоў Уладзіміра, Паўла і шматлікіх блізкіх. Родную вёску напаткаў лёс Хатыні - яе спалілі фашысты.

Свой працоўны шлях Васіль Іванавіч пачаў у 14 гадоў, менавіта ў гэтым узросце ён стаў працаваць чорнарабочым на Жлобінскай чыгунцы. У 20 гадоў ён атрымаў запатрабаваную ў тыя гады спецыяльнасць слесара і стаў працаваць у паравозным дэпо. У гэты час ён сустрэў дзяўчыну, якую пакахаў. У хуткім часе яны справілі вяселле. У 1925 годзе ў маладой сям`і нарадзілася дачка Вольга. Пазней сям`я зноў папоўнілася - нарадзілася дачка Тамара.

З 1925 па 1927 год Васіль Іванавіч служыў у Чырвонай Арміі ў 5-м чыгуначным палку ў Віцебску. З 1928 года знаходзіўся на партыйнай рабоце ў Жлобінскім, Старобінскім і Чэрвеньскім раёнах Мінскай вобласці. Працаваў Васіль Іванавіч інструктарам райвыканкама, партаргам калгаса, з 1934 года дырэктарам Старобінскай машынна-трактарнай станцыі (МТС), якая ў тыя гады знаходзілася ў вёсцы Кулакі. Ён арганізаваў курсы механізатараў і стварыў першую на Палессі брыгаду трактарыстаў. Быў сакратаром Старобінскага і Чэрвеньскага райкамаў партыі.

Штодзённыя клопаты і добрасумленная праца сталі падставай для ўзнікнення легенд пра Васіля Казлова, а дзеці гулялі ў "дырэктара МТС".

У 1933 годзе Васіль Казлоў скончыў Камуністычны ўніверсітэт у Мінску. У 1940 годзе быў вылучаны на пасаду намесніка старшыні Савета Народных Камісараў БССР, потым у сакавіку 1941 года быў выбраны сакратаром Мінскага абкама КП(б)Б.

З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны рашэннем ЦК КП(б)Б В.І.Казлоў быў пакінуты ў тыле праціўніка для арганізацыі партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці.

Аб пачатку вайны Казлоў успамінае ў сваёй кнізе-мемуарах "Людзі асобага складу": "Цяжка не толькі апісаць, але нават уявіць тую самаадданасць, з якой салдаты і афіцэры Савецкай Арміі абаранялі яшчэ ў першыя дні вайны подступы да Мінска. Кожны дзень нашы адважныя байцы знішчалі тут па некалькі соцень варожых танкаў, тысячы гітлераўцаў знайшлі сабе тут магілу... У тыя дні Савецкае інфармбюро паведаміла, што толькі за 27 чэрвеня на Мінскім напрамку было знішчана да трохсот танкаў 39-га танкавага корпуса праціўніка... Трэба было неадкладна прыняць усе магчымыя меры для таго, каб выратаваць людзей і матэрыяльныя каштоўнасці, трэба было абараняць і ахоўваць горад. Ахоўваць яго ад многіх небяспечнасцей: ад паветраных налётаў, ад варожых дэсантнікаў, ад розных шпіёнаў і дыверсантаў, сігнальшчыкаў і падпальшчыкаў. А галоўнае - не дапусціць панікі, неарганізаванасці", "... пад вечар 26 чэрвеня ў Мінску ўжо мала хто заставаўся: усе арганізацыі і ўстановы выехалі, мужчыны, прыгодныя да ваеннай службы, пайшлі на фронт, большасць жа грамадзянскага насельніцтва была накіравана на ўсход па Маскоўскай і Магілёўскай магістралях. Усё, што можна было вывезці за такі кароткі час, было вывезена".

У ліпені 1941 года В.І.Казлоў быў назначаны першым сакратаром Мінскага падпольнага абкама КП(б)Б. Зімой 1941-1942 гадоў кіраваў баявымі аперацыямі партызан па разгроме гарнізонаў праціўніка ў вёсках Кузьмічок, Пасталы, Доўгае. Са стварэннем Цэнтральнага штаба партызанскага руху, у сакавіку 1942 года, адначасова быў назначаны камандзірам Мінскага партызанскага злучэння. Яго асабістая мужнасць, храбрасць служылі прыкладам для партызан у іх баявых дзеяннях.

Па ініцыятыве падпольнага абкама партыі, якім кіраваў Казлоў на востраве Зыслаў, што знаходзіцца ў Любанскім раёне, быў пабудаваны першы на акупіраванай тэрыторыі ваенны аэрадром, які адыграў важную ролю ва ўзмацненні барацьбы супраць фашыстаў і звязаў паміж сабой партызанскія злучэнні Украіны, Прыбалтыкі, Чэхіі, Славакіі, Польшчы. У мемуарах Казлоў апісвае неабходнасць аэрадрома так: "Патрэбнасць у гэтым наспела летам сорак другога года, - заставацца больш без аэрадрома было немагчыма, а аэрадром патрэбны быў такі, які меў бы рэспубліканскае значэнне. У нас ужо добра наладзіліся радыё і жывая сувязь з Вялікай зямлёй, часта прыляталі ў партызанскі край самалёты, але прызямліцца ім не было дзе. Лётчыкі скідвалі нам грузы, але не ўсё, прысланае такім чынам, мы маглі атрымаць. Бывалі выпадкі, калі старанна ўпакаваная зброя і боепрыпасы траплялі ў балота або ў такі гушчар, што знайсці іх было нялёгка і некаторыя грузы не дасягалі мэты свайго прызначэння. Аэрадром дапамог бы нам яшчэ больш наблізіцца да Вялікай зямлі".

Аб сваёй рабоце Васіль Іванавіч таксама піша: "Да 1 жніўня 1942 года толькі ў адным нашым злучэнні налічваліся тысячы чалавек - дзясяткі партызанскіх атрадаў і груп. Мы мелі вялікую колькасць вінтовак і аўтаматаў, ручных і станковых кулямётаў і каля двух дзясяткаў гармат. У нас былі такія сілы, што мы маглі аперыраваць ва ўсіх раёнах Міншчыны і Палесся, а таксама аказваць дапамогу партызанам іншых абласцей, асабліва заходніх абласцей Беларусі. Мы ўстанавілі кантакт з украінскімі і польскімі партызанамі... Да палавіны лета 1942 года атрадамі нашага злучэння былі знішчаны і выведзены са строю тысячы фашысцкіх салдат і афіцэраў. Мы пусцілі пад адхон тры варожыя бронепаязды, пяцьдзясят восем эшалонаў з жывой сілай і тэхнікай, разбурылі пятнаццаць чыгуначных мастоў, восемдзесят шашэйных, разбілі 147 аўтамашын, разграмілі сто дваццаць фашысцка-паліцэйскіх гарнізонаў і ўчасткаў, спалілі трыццаць нафтабаз, знішчылі абсталяванне на дваццаці смалакурных заводах".

На акупіраванай тэрыторыі выходзілі друкаваныя падпольныя газеты. Пазней быў наладжаны выпуск цэнтральных газет "Звязда" і "Чырвоная змена". Слава аб храбрасці сыноў Беларусі разносілася вельмі далёка, нават нямецкія дзеці гулялі ў "савецкіх партызан".

У кнізе "Людзі асобага складу" Казлоў расказвае: "У вёсках немцы вывесілі загады, у якіх абяцалі па 5 тысяч марак за кожнага партызана - жывога або мёртвага. Пад пагрозай расстрэлу немцы забараняюць сялянам хадзіць у лес у грыбы і ягады. Але загады, пагрозы і зверствы не дапамагаюць. Беларускі народ падтрымлівае партызан".

Летам 1942 года Васіль Казлоў прымаў удзел у аперацыі па разгроме буйнога апорнага пункта ў Глускім раёне.

За праяўленую доблесць Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 верасня 1942 года Васілю Іванавічу Казлову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

З верасня 1942 года ён знаходзіўся ў Маскве, працаваў у Цэнтральным штабе партызанскага руху. У ліпені 1943 года вярнуўся ў Беларусь і зноў узначаліў Мінскае партызанскае злучэнне, якім кіраваў да вызвалення вобласці ў ліпені 1944 года. У 1943 годзе яму прысвоена званне генерал-маёра.

Мала хто ведае, але пасля вайны менавіта Казлоў "прабіваў" у Маскве рашэнне аб выдзяленні сродкаў на ўзвядзенне ў Салігорску першага, а потым і другога калійнага камбінатаў. У горадзе будавалася жыллё з апярэджаннем чаргі. Калі іншыя гарады мелі патрэбу ў прадуктах харчавання і прамтаварах, салігорскія прылаўкі былі перапоўнены мяса-малочнымі прадуктамі. Зарплата шахцёраў была недасягальнай для іншых галін. Самыя знакамітыя артысты і спевакі, тэатры і ансамблі Саюза лічылі за гонар выступіць перад працаўнікамі ўдарнай новабудоўлі. За ўсім гэтым стаяў мудры, энергічны чалавек, які перажываў за сваю справу, - Васіль Іванавіч Казлоў. Клопат аб умацаванні краіны, дабрабыце людзей быў сэнсам яго жыцця.

Вядомасць і павага ў народзе далі магчымасць Казлову пасля вайны займаць высокае становішча ў кіруючых органах рэспублікі. З 1944 па 1948 гады ён знаходзіўся на пасадзе 1-га сакратара Мінскага абкама і гаркама КП(б)Б. Быў нязменным дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР з 1946 года і Вярхоўнага Савета БССР з 1947 года. З 1948 па 1967 гады з`яўляўся Старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, намеснікам Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. У 1966 годзе ўвайшоў у склад ЦК КПСС.

Узнагароджаны Залатой Зоркай Героя Савецкага Саюза, пяццю ордэнамі Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і многімі медалямі.

Памёр Васіль Іванавіч Казлоў 2 снежня 1967 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх ("Маскоўскіх") могілках.

Памяць

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны беражліва захоўвае памяць пра гэтага выдатнага чалавека. У экспазіцыі залы "Зараджэнне партызанскага руху" размяшчаецца комплекс асабістых рэчаў, прысвечаны дзейнасці Васіля Іванавіча Казлова ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Імем Васіля Казлова названы вуліцы ў Мінску, Жлобіне і Салігорску, электратэхнічны завод у Мінску, а таксама гімназія нумар 8 г.Жлобіна, сярэдняя школа нумар 5 г.Салігорска. У салігорскай школе ёсць музей, на яе тэрыторыі ўстаноўлены бюст В.І.Казлова.

Васіль Іванавіч напісаў некалькі мемуарных твораў. Сярод іх: "Верны да канца", "Людзі асобага складу", "Сэнс яго жыцця". Кнігі былі надрукаваны, акрамя СССР, у Кітаі, Германіі, Польшчы, Чэхаславакіі.

Матэрыял аналітычнай споведзі В.І.Казлова і сам яго вобраз былі выкарыстаны ў творах Міхася Лынькова, Анатоля Астрэйкі, Аляксея Кулакоўскага і іншых пісьменнікаў.

Дакументы асабістага фонду Васіля Іванавіча адлюстроўваюць яго службовую, грамадска-палітычную і творчую дзейнасць. Гэта дакументы аб яго ўдзеле ў выбарах у розныя органы ўлады саюзнага і рэспубліканскага значэння, знаходжанні ў складзе розных дэлегацый у замежных дзяржавах, дакладныя запіскі, даведкі, прапановы, падрыхтаваныя В.І.Казловым у час работы на пасадзе Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, выступленні, інтэрв`ю, кнігі, рукапісы, перапіска, фатаграфіі. Найбольш шырока прадстаўлены дакументы перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Гэта баявыя загады, справаздачы, схемы-планы баявых аперацый, імянныя спісы партызанскіх атрадаў. Таксама ёсць успаміны партызан і ўдзельнікаў Мінскага падполля.

БЕЛТА, 13 чэрвеня 2014

Ссылка на источник:Васіль Казлоў

Копировать
Отмена
Контакты
Законодательство
Наши баннеры
Добавить в избранное
Полезные ссылки
О проекте
© 2006-2010 SF7.
Разработка сайта:
веб-студия
творческой группы "Весна".
Сделано Весной