Кіраўнік Аналітычнага цэнтра EcooM палітолаг
Сяргей Мусіенка выказаў меркаванне, каменціруючы рашэнне Міжведамаснай камісіі па міжнародным гандлі Украіны аб увядзенні спецпошліны на імпарт шэрага тавараў з Беларусі.
Сяргей Мусіенка адзначыў, што Беларусь ніколі не спыняла супрацоўніцтва з
Украінай у гандлёва-эканамічнай сферы. Больш таго, беларускі бок,
нягледзячы на падпісанне Кіевам эканамічнай часткі пагаднення аб
асацыяцыі з Еўрасаюзам, адмовіўся выключыць Украіну з зоны свабоднага
гандлю СНД. Пры гэтым тыя меры, якія датычацца ліцэнзавання імпарту
кандытарскіх вырабаў і сыравіны для іх вытворчасці з-за межаў адзінай
мытнай тэрыторыі Мытнага саюза (з 1 чэрвеня), Беларусь прыняла выключна
як удзельнік МС. "З нашага боку гэта быў вымушаны крок, і інакш зрабіць
мы не маглі", - падкрэсліў палітолаг.
Ён упэўнены, што ў гэтай
сітуацыі дзеянні ўкраінскага боку з`яўляюцца непрадуманымі і з-за іх яна
панясе сур`ёзныя фінансавыя страты. "І калі паглядзець на колькасць
пазіцый, якія закранаюць спецпошліны, узнікае адчуванне, што такое
рашэнне навязана звонку, - сказаў Сяргей Мусіенка. - У існуючай сітуацыі
Украіне, наадварот, трэба знаходзіць кампрамісы (з іншымі краінамі. -
Заўвага БЕЛТА) і вырашаць эканамічныя пытанні".
Палітолаг таксама
лічыць, што Беларусь для Украіны з`яўляецца нітачкай узаемадзеяння ў
гандлёва-эканамічнай сферы не толькі ў рамках МС, але і на прасторы
Садружнасці ў цэлым. "Не трэба скідаць з рахунку тое, што мы - сталіца
СНД і ўзялі на сябе абавязацельства Украіны па старшынстве ў Садружнасці
ў 2014 годзе. Мы гатовы працягнуць гэтай краіне руку дапамогі. Любы
канфлікт рана ці позна заканчваецца, і нашым краінам трэба шукаць базу
для нармальнага ўзаемадзеяння ў далейшым. У першую чаргу, трэба сесці за
стол перагавораў і абмеркаваць праблемы, якія ўзніклі ў
гандлёва-эканамічных адносінах, прааналізаваць сітуацыю", - упэўнены
Сяргей Мусіенка.
Міжведамасная камісія па міжнародным гандлі
Украіны прыняла рашэнне аб увядзенні спецпошліны на імпарт шэрага
тавараў з Беларусі. У прыватнасці, размова ідзе аб устанаўленні
спецыяльнай пошліны ў памеры 55,29 працэнта мытнага кошту тавару на
імпарт з Беларусі кандытарскіх вырабаў, малочнай прадукцыі, электрычных
лямпаў напальвання, угнаенняў і халадзільнікаў.
Акрамя таго,
уводзіцца спецпошліна адносна імпарту беларускіх гумавых шын, соладавага
піва, а таксама камплектуючых для халадзільнага абсталявання. Яе памер -
60,05 працэнта мытнага кошту тавару. Спецпошліна будзе прымяняцца з
моманту ўступлення ў сілу рашэння камісіі (яно ўступае ў сілу праз 10
дзён з дня апублікавання паведамлення) і будзе дзейнічаць да 31 снежня
2016 года ўключна.
Беларусь як член Мытнага саюза з 1 чэрвеня
ўвяла ліцэнзаванне імпарту кандытарскіх вырабаў і сыравіны для іх
вытворчасці з-за межаў адзінай мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Гэта
часовая мера, якая будзе дзейнічаць да 30 лістапада 2014 года. Таксама з
1 мая і да 31 кастрычніка гэтага года ліцэнзаванню падлягае імпартнае
піва.
БЕЛТА, 17 ліпеня 2014
Ссылка на источник:
Пытанні беларуска-ўкраінскіх гандлёвых адносін павінны вырашацца шляхам перагавораў