Nur-Sultan
Мiнск
Вход
Регистрация
Забыли пароль?
Новости
Оферты Коммерция Инвестиции
Индустриальный парк в Беларуси
Товары из Беларуси
ЕАЭС
Бизнес
Транспорт
Образование
Культура
Белорусские центры
Тесты
Главная
>
Панядзелак 23 снежня 2024 г.
Скоро
Свята Нараджэння Пана
Подпишитесь на нашу рассылку
Подпишитесь на нашу рассылку
E-mail
Какую информацию Вы хотите получать?
Все
Новости
Анонсы и пресс-релизы
Мероприятия
Белорусские товары
↑ Свернуть
Популярные метки
Верхаўляны
Пружаны
Инновации
Бранск
Красны бераг
Дети Азии
Робот
Гарадок
Made in Belarus
Янаў-Палескі
Конференция
Олимпиада
Шапуры
Крычаў
Тарасава
Буда-Кашалёва
Антарктида
Абуз-Лясноўскі
Экспорт пенсий
Вішоў
Безработица
Зябраўка
Азербайджан
Францыск Скарына
Белая Вежа
Вставить в блог
Скопируйте следующий код для вставки в Ваш блог
Чорная хустка
Паэма-рэквіем
Урывак з раздзела «Карагандзінскі лагер»
Спыніцца трэба нам,
сваю хаду спыніць,
жалобных каб падзеяў
нітку падхапіць.
Зямля Алаша,
няўжо ты назаўжды?
Пакуты, боль, якія нам
не перажыць?
Але спяшаемся:
жыцця віхуры, тлум.
Здаецца, лагер быў,
Карлаг? Ці проста шум?
Ні фанабэрыстай паненцы,
ні табе, лайдача,
тоне род твой быццам у вадзе,
Не адпіхнуцца ад мінулага.
Паўсюль
крывавы след гаворыць
пра сябе.
Не, не заўжды
квітнелі краскі Cары-Аркі —
Тут кроў цякла па венах
рэчышча ракі.
І човен роспачы ў пустэчу
адплываў.
Дваццатае стагоддзе,
кат ім кіраваў.
Пад караганнікам тваім,
зямля Карлага,
Шкілет, вантроба
ненажэрная дзяржаў.
Ладдзя сляпая і пагэтуль
тут плыве,
І мы таксама
блукаем у імгле.
Няхай міне і зло,
а слёзы
ўсё цякуць.
І вось прыйшоў ужо нібыта
Божы Суд.
Зямля ўся плача
у жалобе з Казахстанам.
І я смуткую,
толькі цень Карлагу тут!
Са мною кожнае імгненне,
кожны крок.
Архіпелаг
дваццатага стагоддзя —
змрок.
Драпежны, чорны цмок,
мая Караганды!
Зямля спявае калыханку
праз вякі.
Тут дзеці Сталіна
палеглі назаўжды,
Тут сэрцы заміралі
і сціскалі кулакі.
Палеглі людзі,
на таку галовы клалі,
Душу ад цела веялі,
касцямі засявалі.
Мой аргамак,
мой вольны конь
у стэпах рос,
Гаворыш:
стомлены пустэчай завірухі?
Пустэльняй
мёртвых костак,
вадаспадам слёз?
Загінуў блізкі чалавек:
такім быў лёс.
Ты не знайшоў яго магілы,
аргамак.
Адзін палын наўкол,
адзін сухі ціпчак.
Карлаг — музей.
Стаіць там Сталіна вагон.
Да гэтае пары
ў крывавых плямах ён.
Як костку, што абгрызлі,
не спіць маё сумленне.
Пытанне цяжкае:
мінулае — не сон.
Але што ведаем мы
пра мінулы час?
Карлаг журботны —
эпассумны, боль і страх.
Рака Ішым,
рака Нура галосяць зычна,
Блізняты вы мае…
Твар у слязах.
Ільецца мая кроў
з адкрытых болем вен,
І ветру стэпаў
падпявае жэтыген.
Асірацелы вецер
плача над «Алжырам»
«Жаланашколь»
тут уздымае
чорны тлен.
Крычыць ў «Кенгіры»,
вязням ставіць мат.
І расплятае ў скрусе валасы
«Стэплаг».
І расплятае ў скрусе валасы
«Алжыр»,
І расплятае ў скрусе валасы
«Кенгір»,
І расплятае косы,
лямантуе боль —
І распускае косы
мой «Жаланашколь».
Лебядзінай песняй
прыгажуні смех
Адрынуўся і стаў
Карлагам шэрым,
Смяротнай карай,
быццам шчасце —
гэта грэх.
Рагоча д’ябал,
рассыпае костак мех.
Жаўцее млосна Сарысу.
І Кактэнколь
Раскінуў рукі
ў скрусе да нябёс.
Ад слёз людзей
ўзыходзіць стэпавая соль.
Спявае, плача жэцеген,
бы ветру боль.
У д’ябла злосны твар —
смярдзючы гной.
Ляцяць аблокі навальніцы
над Карлагам.
Ты — пляма чорная,
стагоддзя ты шэрлаг.
Жахлівымі вачамі
ты глядзіш, мярцвяк.
Даруйце, маці!
Браце мой, даруй наш дом!
Магілы блізкіх
нібы ў горле камяком.
У селішчы пустым.
Дваццатае стагоддзе,
на галаве тваёй,
бы цемень пусткі,
Карлаг чарнее —
удовінаю хусткай.
З казахскай. Пераклад
Адама Шостака
«Алжыр» — лагер жонак «здраднікаў радзімы», «Жаланашколь» —
адна з частак «Алжыра».
Жэтыген — казахскі старажытны сяміструнны музычны інструмент, што нагадвае гуслі ці арфу, якая ляжыць.
Кактэнколь — вёска ў Карагандзінскай вобласці.
Сары-Арка — каз. «жоўты храбет» — стэп у Цэнтральным Казахстане.
Сарысу — рака ў Цэнтральным Казахстане.
«Стэплаг» — адзін з лагерных пунктаў Карлага.
Звязда. Созвучие
Ссылка на источник:
Галым Жайлыбай
Копировать
Отмена
Контакты
Законодательство
Наши баннеры
Добавить в избранное
Полезные ссылки
О проекте
© 2006-2010 SF7.
Разработка сайта:
веб-студия
творческой группы "Весна".
Сделано Весной