Nur-Sultan
Мiнск
Вход
Регистрация
Забыли пароль?
Новости
Оферты Коммерция Инвестиции
Индустриальный парк в Беларуси
Товары из Беларуси
ЕАЭС
Бизнес
Транспорт
Образование
Культура
Белорусские центры
Тесты
Главная
>
Чацвер 23 студзеня 2025 г.
Скоро
День студентов. Татьянин день.
Подпишитесь на нашу рассылку
Подпишитесь на нашу рассылку
E-mail
Какую информацию Вы хотите получать?
Все
Новости
Анонсы и пресс-релизы
Мероприятия
Белорусские товары
↑ Свернуть
Популярные метки
Территориальная оборона
Беларусьфільм
Вяззе
Голод
Гибридная война
Столін
Карта поляка
Красны бераг
Белавежская пушча
Пандемия
Ваўкавыск
Абчак
Бялынкавічы
Эпизоотия
Крычаў
Дети Азии
Пандемия
Страдубка
Инфляция
Ярмарка вакансий
Маркавічы
Нарча
Военная доктрина
Самахвалавічы
Коронавирус
Вставить в блог
Скопируйте следующий код для вставки в Ваш блог
У Баку ў часопісах «Азербайджан» і «Улдуз» (заснавальнік выданняў — Саюз пісьменнікаў Азербайджана) у канцы мінулага года пабачылі свет апавяданні Алеся Бадака «Ідэальны чытач» і «Уцёкі на край дажджу». Перакладчык на азербайджанскую мову — вядомы празаік Камран Назірлі. Мы звязаліся з пісьменнікам з Баку і вось што ён расказаў:
— Гэта не адзіны мой зварот да перакладаў беларускай прозы. Пераўвасобіў на азербайджанскую я і аповесць лаўрэата Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночы твар». Праўда, пакуль што гэты пераклад не надрукаваны. Зараз у полі зроку ў мяне як перакладчыка — шэраг кніг дзіцячых пісьменнікаў Беларусі. Ваша літаратура ў гэтым плане з`яўляецца для нас прыкладам. У нас цяпер не так і шмат пішуць адрасна для дзяцей. А што да прозы Алеся Бадака, то мяне прывабіла ягоная непадробная лірычнасць, душэўнасць, у апавяданнях ёсць настраёвасць. Баюся ўсялякіх параўнанняў, але ж калі нешта даводзіць з разлікам на іх, то з такой жа асалодай я чытаў Канстанціна Паўстоўскага, Юрыя Казакова, можа быць — яшчэ і Юрыя Нагібіна. У перакладчыцкай працы мне дапамагло і непасрэднае знаёмства з Беларуссю, вашым сімпатычным народам. Шмат у чым зайздрошчу беларусам сённяшнім...
У Беларусі і Азербайджана на сучасным этапе складваюцца неблагія творчыя стасункі ў галіне літаратуры. Шмат перакладае з азербайджанскай паэзіі Таццяна Сівец. Дарэчы, пабываўшы ў сталіцы гэтай каўказскай краіны, яна напісала паэму «Баку». Асаблівую цікавасць да беларускай літаратуры праяўляе цэнтр перакладу пры Кабінеце міністраў Азербайджанскай Рэспублікі. А ў Беларускім педагагічным універсітэце працуе Цэнтр культуры Азербайджана. Выйшлі ў Мінску апошнім часам і кнігі азербайджанскіх пісьменнікаў Чынгіза Алі аглу і Севіндж Нурукызы ў перакладзе на беларускую мову.
Мікола РАЎНАПОЛЬСКІ
Ссылка на источник:
Азербайджанскія перакладчыкі прапагандуюць беларускую літаратуру
Копировать
Отмена
Контакты
Законодательство
Наши баннеры
Добавить в избранное
Полезные ссылки
О проекте
© 2006-2010 SF7.
Разработка сайта:
веб-студия
творческой группы "Весна".
Сделано Весной