Nur-Sultan
10:46:57
Мiнск
07:46:57
Вход
Регистрация
Забыли пароль?
Новости
Оферты Коммерция Инвестиции
Индустриальный парк в Беларуси
Товары из Беларуси
ЕАЭС
Бизнес
Транспорт
Образование
Культура
Белорусские центры
Тесты
Главная

Субота 12 красавіка 2025 г.
Сегодня
День космонавтики
Скоро
Сонгкран (тайск. สงกรานต์) - тайский Новый год
Подпишитесь на нашу рассылку
Подпишитесь на нашу рассылку
E-mail
Какую информацию Вы хотите получать?
Все
Новости
Анонсы и пресс-релизы
Мероприятия
Белорусские товары
↑ Свернуть
Популярные метки
Славянский мир
Гарадок
Маларыта
Фаніпаль
Аўцюкі
Камарын
Диктант
Выставка
Белорусская АЭС
Карантин
Финансы
Сувалкі
Бобр
Друйск
Большой разговор с Президентом
Кубок Европы
Пучын
Барысаўка
Ружаны
Чэрыкаў
Авария
Меднікі
Вакцина
Васілішкі
Белорусы в Казахстане
Вставить в блог
Скопируйте следующий код для вставки в Ваш блог

1 кастрычніка ў Беларусі пачала працаваць сістэма безнаяўных жыллёвых субсідый, прадугледжаная ўказам прэзідэнта ад 29 жніўня 2016 года № 322 "Аб выдзяленні безнаяўных жыллёвых субсідый".

Субсідыі даюцца ў выпадку, калі штомесячная сума платы за жыллёва-камунальныя паслугі ў межах устаноўленых норм спажывання гэтых паслуг і сума кампенсацыі выдаткаў на электраэнергію, спажытую на асвятленне дапаможных памяшканняў і працу абсталявання ў шматкватэрным жылым доме, перавышае 20% сярэднямесячнага сукупнага даходу сям`і, якая пражывае ў горадзе, і 15% — у сельскім населеным пункце.

Укараненне сістэмы налічэння субсідый на аснове прынцыпу выяўлення ажыццёўлена з 1 кастрычніка 2016 года непрацуючым пенсіянерам і непрацуючым інвалідам. Грамадзянам, не ахопленым сістэмай гэтага прынцыпу, выдзяленне субсідый будзе ажыццяўляцца таксама з 1 кастрычніка 2016 года на аснове заяўнага прынцыпу.

Пры гэтым ураду даручаецца прааналізаваць эфектыўнасць падавання безнаяўных жыллёвых субсідый па прынцыпе выяўлення і ўнесці ва ўстаноўленым парадку на разгляд прэзідэнта прапановы аб магчымым пашырэнні катэгорый грамадзян, якім безнаяўныя жыллёвыя субсідыі падаюцца згодна з гэтым прынцыпам.

Як паведаміў першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Алег Паскробка, жыллёвыя субсідыі будзе атрымліваць каля 10% хатніх гаспадарак Беларусі. Сродкі на жыллёвыя субсідыі будуць выдзяляцца з артыкулаў рэспубліканскага бюджэту, якія вызначыць Міністэрства фінансаў. Пры гэтым ён зазначыў, што назваць суму гэтых выплат у цэлым па краіне складана, бо памер субсідыі для адной хатняй гаспадаркі залежыць ад шматлікіх фактараў, у тым ліку памеру кватэры, атрыманых даходаў, якія таксама могуць змяняцца.

Пры налічэнні безнаяўных жыллёвых субсідый будзе ўлічвацца нарматыўнае спажыванне ЖКП. "Адпаведна, калі ў чалавека шыкоўная кватэра, ён пражывае адзін, лье ваду без меры, то параўноўвацца будзе не яго фактычнае спажыванне, а нарматыўнае. Дзяржава павінна датаваць там, дзе ідзе нарматыўнае спажыванне паслуг. Усё, што чалавек спажывае звыш нормы, будзе аплачвацца ім самастойна", — растлумачыў Паскробка.

Ён таксама зазначыў, што згодна з прынцыпам выяўлення субсідыі будуць налічвацца на тры месяцы, па заяўным прынцыпе — на шэсць. "Гэта дасць магчымасць не ствараць чэргі ў разлікова-даведачных цэнтрах, і людзям не трэба будзе часта хадзіць па інстанцыях і збіраць даведкі", — падкрэсліў чыноўнік.

Першы намеснік міністра зазначыў, што па прынцыпе выяўлення будуць аўтаматычна налічвацца субсідыі пенсіянерам і непрацуючым грамадзянам, якія атрымліваюць пенсію па інваліднасці і з якімі не жывуць працаздольныя. "Такім катэгорыям грамадзян не трэба пісаць заявы і нікуды хадзіць для збору даведак. Яны атрымаюць апавяшчэнне аб налічэнні субсідый", — растлумачыў прадстаўнік міністэрства.

Паводле яго слоў, калі з пенсіянерам або інвалідам пражывае працаздольны грамадзянін, то пры ўмовах, вызначаных ва ўказе, і тых, якія вызначыць урад (дакладны пералік даходаў), можна напісаць з 1 кастрычніка заяву, сабраць неабходныя дакументы і падаць іх у разлікова-даведачны цэнтр.

"Дакладна безнаяўныя субсідыі не будуць налічвацца тым хатнім гаспадаркам, у складзе якіх ёсць члены, што валодаюць больш чым дзвюма кватэрамі; калі ў кватэры зарэгістраваныя фірмы, калі пакой або кватэра здаецца ў наём. Пэўная абарона ад дапамогі тым, хто не мае патрэбы, будзе прысутнічаць", — сказаў Паскробка.

Нагадаем, сістэму адраснай дапамогі маламаёмным слаям насельніцтва беларускім уладам рэкамендуюць стварыць міжнародныя фінансавыя арганізацыі, якія настойваюць на павышэнні ўзроўню аплаты насельніцтвам кошту жыллёва-камунальных паслуг.

Эксперты Міжнароднага валютнага фонду адзначаюць, што ўлады Беларусі абавязаліся павялічыць сярэдні паказчык кампенсацыі выдаткаў на ўсе камунальныя паслугі з 48,5% у 2015 годзе да 100% у 2018 годзе. Пры гэтым яны дасягнулі 58% за мінулы перыяд 2016 года і плануюць выйсці на ўзровень 75% па кампенсацыі выдаткаў у 2017 годзе.

Паводле звестак МВФ, тарыфы на камунальныя паслугі для беларускіх хатніх гаспадарак знаходзяцца ніжэй за ўзровень поўнага пакрыцця выдаткаў і ніжэй за тарыфы ў іншых аналагічных краінах рэгіёну.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 1 кастрычніка 2016

Ссылка на источник:У Беларусі пачала дзейнічаць сістэма безнаяўных жыллёвых субсідый

Копировать
Отмена
Контакты
Законодательство
Наши баннеры
Добавить в избранное
Полезные ссылки
О проекте
© 2006-2010 SF7.
Разработка сайта:
веб-студия
творческой группы "Весна".
Сделано Весной