Nur-Sultan
15:14:13
Мiнск
12:14:13
Вход
Регистрация
Забыли пароль?
Новости
Оферты Коммерция Инвестиции
Индустриальный парк в Беларуси
Товары из Беларуси
ЕАЭС
Бизнес
Транспорт
Образование
Культура
Белорусские центры
Тесты
Главная

Аўторак 29 красавіка 2025 г.
Скоро
Праздник единства народа Казахстана
Подпишитесь на нашу рассылку
Подпишитесь на нашу рассылку
E-mail
Какую информацию Вы хотите получать?
Все
Новости
Анонсы и пресс-релизы
Мероприятия
Белорусские товары
↑ Свернуть
Популярные метки
Товарооборот
Китай
Смілавічы
Каз’янка
Дзісна
Инновации
Доллар
Кыргызстан
Выставка
Год благоустройства
Пружаны
Грушкі
Ляскавічы
Умный город
Семейный капитал
Квадробинг
Куфэрак здароўя
Диктант
Заронава
Камарын
Великая Отечественная война
Освобождение Беларуси
День знаний
Природный катаклизм
Интервью
Вставить в блог
Скопируйте следующий код для вставки в Ваш блог

У апошні дзень восені Белтэлерадыёкампанія правяла чарговае музычнае тэсціраванне артыстаў, якія заявілі пра сваё жаданне прадставіць Беларусь у песенным конкурсе "Еўрабачанне-2017".

Сёлета, трэба нагадаць, паспрабаваць свае сілы маглі не толькі беларускія выканаўцы, але і легіянеры, чым і скарысталіся грамадзяне Расіі, Украіны, Латвіі, Туркменістана, Германіі, ЗША і нават Нігерыі.

Заяўкі на ўдзел у нацыянальным адборы даслалі 67 выканаўцаў і калектываў — дарэчы, гэта самая малая за апошнія 5 гадоў лічба (летась ахвотных было 84 чалавекі, у 2015 годзе — больш як 110, у 2013 — 2014 гадах — звыш 80). Магчыма, тут адыграў сваю ролю нашумелы ліст расійскага прадзюсара Максіма Фадзеева, які прапанаваў не каму-небудзь, а кіраўніку нашай дзяржавы, "у якасці падзякі" за ўчынак беларускіх паралімпійцаў у Рыа падрыхтаваць свайго артыста выступіць за Беларусь. Многія айчынныя выканаўцы сапраўды маглі палічыць, што плацдарм "загадзя падрыхтаваны" для фадзееўскага кандыдата, і вырашылі не распыляцца...

Хто судзіў?

У журы адборачнага тура ўвайшлі 9 чалавек з музычнай і медыйнай сферы, у тым ліку спявак і кампазітар Алег Аверын, кампазітар Дзмітрый Далгалёў, педагог па вакалу Людміла Куц, намеснік галоўнага дырэктара тэлеканала "Беларусь 1" Вольга Саламаха, прадстаўнік Міністэрства культуры Іна Мардусевіч, кіраўнік радыёстанцыі "Радыус-FM" Алена Трашчынская, тэлевядучыя Яўген Перлін і Міхаіл Равуцкі, РR-менеджар Сяргей Андрыянаў.

Пуцёўку ў фінал па выніках праслухоўвання атрымалі ўсяго 13 кандыдатаў, многія з якіх ужо добра вядомыя публіцы, а другія толькі-толькі заявілі аб сабе: гурты Nutеkі, NАVІ і Nароlі, праекты "РRОвокация", Lеrmоnt х Julіс, "Июль" (Юлія Каранюк), сольныя артысты Аляксандра Ткач, Kаttіе (Кацярына Рудніцкая), Уладзіслаў Курасаў, Анжаліка Пушнова, Анастасія Шавярэнка, Іsаас Nіghtіngаlе (Вадзім Капусцін) і Мікіта Ходас.

Зрэшты, выбіраць самага перспектыўнага з іх беларусы — па традыцыйнай формуле галасавання 50/50 гледачы і журы — будуць выбіраць толькі ў студзені наступнага года, таму часу пазнаёміцца бліжэй з прэтэндэнтамі ў нас больш чым дастаткова. Пакуль жа "Звязда", пабываўшы ў гушчы праслухоўвання, прадставіць тых, хто не заваяваў прыхільнасці журы, але так ці інакш вылучыўся і запомніўся падчас адбору.

Музычны інтэрнацыянал

Ураджэнец Нігерыі Аракпосім Оліса Эмека, хоць і выглядае як замежны рэпер, насамрэч беларусам далёка не чужы — ён шмат гадоў жыве ў нашай краіне і ўжо мае від на жыхарства, амаль прафесійна гуляе ў футбол, займаецца бізнесам і спявае. Між іншым, у адборы на "Еўрабачанне" ён удзельнічаў ужо трэці раз, проста першыя два былі ў складзе гурта "Thе Сhаmріоns". І, як на наш суб`ектыўны погляд, песня была прадстаўлена годна і з густам. Аднак судзейская калегія з намі не пагадзілася і зноў пакінула беларускага нігерыйца з яго чароўнай усмешкай і даўганогімі бэк-вакалісткамі па-за фіналам.

Не навічок на беларускай сцэне і спявак туркменскага паходжання Шырмурад Чарыеў, больш вядомы пад творчым псеўданімам Shіr. Ужо 10 гадоў ён працуе ў сталічным Моладзевым тэатры эстрады, дадаючы ў выступленні ўсходняга каларыту. Але для "Еўрабачання" артыст падрыхтаваў штосьці падобнае на стары хіт пра сцюардэсу па імені Жанна — і ў выніку застаўся ні з чым.

Не мела належнага эфекту і выступленне салісткі некалі вядомага гурта "Мантана" расіянкі Алесі Берулава. Дзяўчына парадавала хіба што яркім сцэнічным абліччам, але не сваёй новай песняй "Ёлачкі".

...Калі многія ўжо засумавалі ад мноства "прахадных" песень і падобных адзін на другі радыёхітоў, "дала дыхту" грамадзянка ЗША Яўгенія Аронава, якая выйшла на конкурсную сцэну пад псеўданімам Jеkа:

— Прывітанне з Амерыкі! — кінула яна адразу ўсім і парадавала прысутных песняй у стылі "ліхіх 90-х", калі на сцэну лезлі і "жук і жаба", незалежна ад наяўнасці голасу. Гэты шэдэўр трэш-культуры можна было б нават назваць забаўным, калі б у ім прасочвалася хоць кропля самаіроніі ад выканаўцы. Але, не дачакаўшыся такога шчасця, журы ледзь вытрымала палову песні і паспешліва развіталася з артысткай.

Стаўка на беларускасць

Тэндэнцыя, якая не магла нас не ўзрадаваць — даволі вялікая колькасць заявак на беларускай мове. Прычым традыцыйны стыль прыпевак і нацыянальных касцюмаў выкарыстаў толькі ансамбль "Спасаўка" з Жыткавіцкага раёна — гэтакі беларускі адказ "Буранаўскім бабулям", які ўжо другі раз рызыкнуў штурмаваць "Еўрабачанне".

— Мяркуеце, народныя традыцыі могуць скласці канкурэнцыю ўсім гэтым англамоўным дзяўчатам у кароткіх спадніцах? — пацікавіліся мы ў кіраўніка калектыву Кацярыны Санец.

— Я разумею, што моладзі падабаюцца сучасныя песні, але і пажылым людзям трэба ўдзяляць увагу, тады, ведаеце, колькі чалавек будуць гэты конкурс глядзець? — не разгубілася Кацярына Іванаўна. — А яшчэ мы перакананыя, што Беларусь павінна прадстаўляць на "Еўрабачанні" ўсё ж сваю мову і свае адметныя культурныя традыцыі!

Нібыта пагаджаючыся з бабулямі, гурт "Suреrbullz" на чале з вядомым у музычных колах вакалістам Алесем-Францішкам Мышкевічам прадставіў зусім іншую — жорсткую, брутальную і зусім нефарматную, затое яркую беларускамоўную песню "Адступіся!". Але, здаецца, хлопцы зусім не засмуціліся, атрымаўшы "ад варот паварот".

Акрамя вышэйзгаданых, беларускамоўныя песні ў розных жанрах і стылях прадставіў яшчэ дзясятак удзельнікаў, з якіх у фінал нацыянальнага адбору прабіўся толькі гурт "NАVІ".

Не той фасон

Можаце са мной не пагадзіцца, але на сёлетнім праслухоўванні не хапала... фрыкаў — неадназначных, дзівакаватых, якія прыўнеслі б крыху вар`яцтва ў манатонную плыню "фарматных" выступленняў. Асабліва відавочна гэта стала пасля выхаду ветэрана нацыянальнага адбору Аляксандра Бабарыкіна, больш вядомага як Алекс-Нармалекс, — калі раней артыст радаваў іміджам Элвіса Прэслі, ладзіў касцюмаваныя шоу і ўсяляк эпаціраваў публіку, то цяпер прадставіў пад імем Фёдара Іванова доўгую, затое нудную кан`юнктурную песню пра славянскае адзінства і мір ва ўсім свеце. У фінал не патрапіў.

Многія артысты, зламаўшы зубы аб гранітныя прыступкі адбору, у рэшце рэшт кідаюць гэту справу. Баяніст Віталь Варанко не з такіх — хто-хто, а ён прыходзіць на праслухоўванні, як выдатнік на экзамены, паспяваючы пры гэтым адзначыцца і ў замежных конкурсах. Напрыклад, сёлета ён паставіў на вушы брытанскае шоу "Brіtаіn`s Gоt Tаlеnt", дзе ўмудрыўся пазнаёміцца з... беларускім жа клоўнам Вадзікам Ракетам. Пасябраваўшы, яны разам падрыхтавалі забаўны нумар — з роставай лялькай-мядзведзем, гуслямі і балалайкай! На жаль, журы балалайку і мядзведзя не ацаніла — але Віталь і яго каманда сталі безумоўным упрыгожаннем адбору.

Зрэшты, не будзем спяшацца: апошнім часам некалькі найбольш яркіх удзельнікаў праслухоўвання ўсё ж выступяць у фінальным канцэрце — у якасці спецыяльных гасцей. Таму чакаем студзеня — і выступлення, якое прымусіць запярэчыць Станіслаўскаму: "Верым!".

Вікторыя Целяшук
3 снежня 2016, zviazda.by

Ссылка на источник:Чым уразілі прэтэндэнты на "Еўрабачанне-2017" ад Беларусі

Копировать
Отмена
Контакты
Законодательство
Наши баннеры
Добавить в избранное
Полезные ссылки
О проекте
© 2006-2010 SF7.
Разработка сайта:
веб-студия
творческой группы "Весна".
Сделано Весной