Nur-Sultan
Мiнск
Вход
Регистрация
Забыли пароль?
Новости
Оферты Коммерция Инвестиции
Индустриальный парк в Беларуси
Товары из Беларуси
ЕАЭС
Бизнес
Транспорт
Образование
Культура
Белорусские центры
Тесты
Главная
>
Серада 02 ліпеня 2025 г.
Скоро
День независимости Республики Беларусь
Подпишитесь на нашу рассылку
Подпишитесь на нашу рассылку
E-mail
Какую информацию Вы хотите получать?
Все
Новости
Анонсы и пресс-релизы
Мероприятия
Белорусские товары
↑ Свернуть
Популярные метки
Нясвіж
Будслаў
Эпидемия
Унеча
Литва
Дзяржынск
Мачулішчы
Наваполацк
Мясата
Меднікі
Падляшша
Дамачава
Нарча
Радамля
Любча
Вішнёўка
Скідзель
Китай
Вакцина
Барысаў
Францыск Скарына
Индустриальный парк
Мазыр
Вьетнам
Ляхавічы
Вставить в блог
Скопируйте следующий код для вставки в Ваш блог
Класіка беларускай паэзіі і раней перакладалі ды прапагандавалі ў Сербіі, з якой у беларускай літаратуры лучнасць самая цесная.
А вось толькі што асобным выданнем выйшлі ў свет пераклады, здзейсненыя
Даянай Лазаравіч
. «Вянок» па-сербску стаў і падсумоўваннем пэўных зацікаўленняў літаратара ў яе вывучэнні беларускага прыгожага пісьменства.
Даяна Лазаравіч — ужо вядомы ў Бялградзе і Мінску літаратуразнаўца. У гэтым годзе яна абараніла магістарскую дысертацыю па бібліяграфіі беларуска-сербскіх сувязяў. Між іншым, першую ў краіне.
Так што, сёлета ў Даяны — адразу дзве значныя падзеі: выданне сербскага «Вянка» і выданне бібліяграфічнага даведніка. У розных перыядычных выданнях яшчэ раней былі надрукаваны пераклады паэзіі Петруся Броўкі, Уладзіміра Караткевіча, Анатоля Грачанікава, іншых беларускіх мастакоў слова.
Днямі Даяна Лазаравіч пабывала ў Мінску, прыняла ўдзел у рабоце Міжнароднай летняй школы беларусістыкі. Творчыя здабыткі сербскай перакладчыцы і даследчыцы адзначаны Ганаровай граматай Выдавецкага дома «Звязда» і Граматай Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Спадарыню Даяну прымалі ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь, дзе яна падзялілася планамі на будучыню. Сербскую перакладчыцу запрасілі на традыцыйную Міжнародную выстаўку-кірмаш, якая пройдзе па традыцыі ў лютым 2018 года ў Мінску.
Мяркуецца, што ганаровым госцем выстаўкі будзе Сербія. Удзел у сустрэчы ў Міністэрстве інфармацыі прыняў вядомы беларускі сербіст доктар філалагічных навук Іван Чарота. Ён выдатна валодае сербскай мовай, выдаў каля 100 кніг перакладаў з сербскай на беларускую і рускую мовы, а таксама — з беларускай на сербскую. Іван Аляксеевіч назваў выданне «Вянка» па-сербску падзеяй, якая надае новы віток увагі да спадчыны класіка беларускай паэзіі ва ўсёй Еўропе.
Мікола Берлеж
Крыніца
,
6 ліпеня 2017
Ссылка на источник:
Максім Багдановіч: дарога ў Сербію
Копировать
Отмена
Контакты
Законодательство
Наши баннеры
Добавить в избранное
Полезные ссылки
О проекте
© 2006-2010 SF7.
Разработка сайта:
веб-студия
творческой группы "Весна".
Сделано Весной