Nur-Sultan
00:59:25
Мiнск
21:59:25
Вход
Регистрация
Забыли пароль?
Новости
Оферты Коммерция Инвестиции
Индустриальный парк в Беларуси
Товары из Беларуси
ЕАЭС
Бизнес
Транспорт
Образование
Культура
Белорусские центры
Тесты
Главная

Пятніца 06 чэрвеня 2025 г.
Сегодня
Международный день бега
Поздравляем Катю и Киру Булановых с днём рождения!
Скоро
День работников лёгкой промышленности Республики Беларусь *
Подпишитесь на нашу рассылку
Подпишитесь на нашу рассылку
E-mail
Какую информацию Вы хотите получать?
Все
Новости
Анонсы и пресс-релизы
Мероприятия
Белорусские товары
↑ Свернуть
Популярные метки
Нефтепровод
Мясата
Аўцюкі
Лапацічы
Импортозамещение
Драмлёва
Дунілавічы
Гибридная война
Всебелорусское народное собрание
Украина
Дзяржынск
Бранск
Экспорт пенсий
Буда-Кашалёва
Криминал
Евросоюз
Васілішкі
Здраўнёва
Экспорт демократии
ОДКБ
Дрыбін
Катаклизм
Снегопад
Беспорядки
Зінякі
Вставить в блог
Скопируйте следующий код для вставки в Ваш блог

Для беларусаў збор грыбоў заўсёды быў нечым асаблівым і крыху чароўным. Прырода грыбоў, іх атрутнасць, галюцынагеннасць і лекавыя ўласцівасці цікавілі і прыцягвалі да сябе ўвагу.

Самым каштоўным у грыбным асяроддзі лічыцца баравік. Яшчэ ў ХVІ стагоддзі вадзянымі выцяжкамі з пладовых цел баравікоў, атрыманымі з дапамогай шкляных перагонных апаратаў, лячылі незагойныя раны пры абмарожанні, хваробах скуры, а густым булёнам з гэтых грыбоў паілі хворых, каб палепшыць апетыт.

Паважлівае стаўленне да гэтага грыба можна прасачыць і па народных назвах, якімі надзялілі яго ў розных кутках Беларусі: "добры", "праўдзівы", "справядлівы", "шчыры", "харошы", "сапраўдны", "просты". Або інакш — "баравік", "дабрак", "праўдзівік". Пладаносіць баравік з пачатку чэрвеня, а калі-небудзь і ў маі, па кастрычнік і таму мае назвы, якія адлюстроўваюць час яго з`яўлення: "вяснянка", "майскі грыб", "юр`евік", "мікольнік", "ушэсны грыб", "каласавік", "верасовік" і многія іншыя.

Свае назвы прыдумлялі і для таго, каб паказаць узрост і якасць пладовага цела. Напрыклад, старое буйное пладовае цела называюць "баршчовік" або "жаўтляк", а зусім сапсаваны гнілы грыб — "роспаднем", "сявуном", "грыбабнём", "махлаком". І толькі выключна маладое пладовае цела называюць "белым грыбам".

Народныя прыкметы пра баравікі

Нашы продкі лічылі, што ў лесе з грыбамі неабходна паважліва размаўляць, каб не пайсці дадому з пустым кошыкам. На Любаншчыне, напрыклад, існавала прыкмета, па якой, заходзячы ў лес, трэба было перахрысціцца і прамовіць: "Грыбок, грыбок, пакажы мне свой лабок".

Вядома, што зацятыя грыбнікі, як і рыбакі і паляўнічыя, маюць шэраг сваіх прыкмет і забабонаў. Так, пытацца ў чалавека, які выйшаў з лесу з поўным кошыкам, дзе ён збіраў грыбы, было дарэмнай справай, бо ён абавязкова адпраўляў у адваротны бок ад сваіх запаветных мясцін. Рабілі так не ад злосці, а ад пераканання, што грыбы могуць пакрыўдзіцца і будуць хавацца ад зборшчыка наступным разам. Дзяліліся грыбнымі сакрэтамі толькі са сваякамі і добрымі людзмі, да якіх ставіліся з даверам.

У народзе існаваў яшчэ цэлы спіс прыкмет, звязаных з баравікамі, і вось толькі некаторыя з іх:

Як зацвіце зямля — тады баравікі будуць расці;

Каб дождж, туман, каб парыла — то будуць грыбы;

Грыбавік (дробны дождж) пайшоў — і грыбы будуць;

Расавікі — праўдзівыя грыбы (баравікі) растуць, як красуе жыта. Яны такія, як і асеннія, толькі меньшыя;

Стары грыб (баравік) зверху чорны, а з-пад нізу жоўты;

Ліповы грыб (баравік) ці верасовы грыб (баравік) — малады ён, усё роўна белы, а як стараваты стане, то жаўтаваты пад дном, гэта ўжо трэці гатунак;

Дзе мухаморы, там і баравікі.

Лепшы заменнік мяса

Беларуская грыбная кулінарыя вельмі багатая на разнастайныя стравы з грыбоў і спосабы іх нарыхтоўкі. Пачатак грыбнога сезону быў заўсёды доўгачаканым, паколькі грыбы вельмі часта замянялі мяса. Народныя кухары так і казалі: "Не кідай мяса, бо грыб — лепшая закраса", "Добры казляк лепшы за любое мяса".

У кожнай добрай гаспадынькі заўсёды былі і ёсць свае рэцэпты нарыхтоўкі грыбоў. Прапаную ўнесці ў кулінарную скарбонку некалькі старадаўніх рэцэптаў з "Першай беларускай кулінарнай кнігі" Вінцэнты Завадскай.

Дасканалы спосаб салення баравікоў

Маладыя баравікі пачысціць, адрэзаць карэнчыкі, укінуць у кіпень і трымаць на агні, пакуль не з`явіцца белая пена. Пасля гэтага неабходна выняць грыбы з рондаля (каструля з ручкай), пакласці на абрус і трымаць так, пакуль яны цалкам не астынуць.

Пакуль грыбы астываюць, трэба дробна стаўчы соль, а пасля складаць баравікі слаямі, перасыпаючы кожны соллю. Зверху грыбы трэба прыціснуць дошчачкай, на якую пакласці камень. Не абавязкова накладаць поўны слоік адразу, можна дадаваць па 10-20 грыбоў, толькі трэба сачыць, каб былі добра прыціснутыя і плавалі ў расоле.

Як можна выкарыстоўваць такія грыбы?

1-ы спосаб: грыбы прамыць некалькі разоў, закіпяціць у каструлі малако, дадаць у яго грыбы і трымаць на агні, пакуль малако не закіпіць другі раз. Пасля гэтага грыбы трэба выняць і гатаваць у масле або тушыць у смятане як свежыя.

2-і спосаб: грыбы замачыць у вадзе на ноч і некалькі разоў змяніць яе. Назаўтра зварыць грыбы, калі з`явіцца смецце, адцадзіць, папаласнуць, укласці масла або смятану і тушыць. Для паху можна дадаць сталовую лыжку стоўчаных у парашок сушаных баравікоў.

Свежыя баравікі ў сметанковым масле

Крэпкія, маладыя баравікі пачысціць, памыць і насуха абцерці. Распусціць у каструльцы масла, укласці ў яе столькі грыбоў, каб яны былі пакрыты маслам, падсмажыць да паўгатовасці, выкласці на талерку, а ў тое самае масла зноў укласці сырыя грыбы і так рабіць, пакуль усе грыбы не будуць падсмажаныя.

Калі грыбы астынуць, перакласці ў невялікія шкляныя слоікі, кожны слой паліваючы свежым маслам. Калі слоікі запоўняцца, іх трэба заліць маслам, а праз некалькі гадзін закаркаваць. Перад ужываннем іх можна пратушыць у тым жа масле.

Ларыса Мятлеўская
Sputnik, 19 верасня 2018

Ссылка на источник:Пра грыбы, альбо Чым нашы продкі замянялі мяса на талерцы?

Копировать
Отмена
Контакты
Законодательство
Наши баннеры
Добавить в избранное
Полезные ссылки
О проекте
© 2006-2010 SF7.
Разработка сайта:
веб-студия
творческой группы "Весна".
Сделано Весной