Сёлета ў краiне атрымалi небывалы ўраджай збожжа, таксама дастаткова бульбы, iншай гароднiны i садавiны. Аграрыi выдатна папрацавалi — у вынiку ў сельскагаспадарчых арганiзацыях i сялянскiх гаспадарках намалочана збожжавых i зернебабовых культур з кукурузай на збожжа ў бункернай вазе дзевяць мiльёнаў тон, што на 1,1 мiльёна тон больш, чым летась.
Такiм чынам, дэфiцыт сельскагаспадарчай прадукцыi нам не пагражае. Як адзначылi ў Мiнiстэрстве сельскай гаспадаркi i харчавання, на высокую ўраджайнасць збожжа паўплывала некалькi фактараў. У першую чаргу гэта дакладнае захаванне тэхналогiй падчас сяўбы i ўнясенне мiнеральных угнаенняў. Акрамя таго, выдатна спрацавалi кадры на ўсiх узроўнях. Нягледзячы на няпростую эпiдэмiялагiчную абстаноўку, пасяўная кампанiя ў цэлым была праведзена ў агратэхнiчныя тэрмiны, падтрымлiваўся бесперапынны вытворчы працэс, захоўваўся неабходны ўзровень тэхналагiчнай дысцыплiны. I яшчэ нам пашанцавала з анамальна цёплай зiмой.
Раўняючыся на лiдараў
Што датычыцца збожжа, то ва ўсiх рэгiёнах намалоты перавысiлi 1 мiльён тон, а Мiнская вобласць дасягнула намалоту 2,3 мiльёна тон. Спецыялiсты адзначаюць, што самую важкую прыбаўку да леташняга каравая сёлета атрымалi аграрыi Магiлёўскай вобласцi (135 % да ўзроўню 2019 года).
Павелiчэнне збору збожжа дасягнута ў асноўным за кошт аптымiзацыi пасяўных плошчаў, унясення ўгнаенняў, захавання тэхналогii вырошчвання раслiн i асаблiвых пагодна-клiматычных умоў.
У сярэднiм рост ураджайнасцi склаў плюс 4,2 цэнтнера з гектара да ўзроўню мiнулага года пры сярэдняй ураджайнасцi 38,7 цэнтнера з гектара. Найбольшая ўраджайнасць збожжавых i зернебабовых культур традыцыйна ў Гродзенскай вобласцi — 49,3 цэнтнера з аднаго гектара. А сярод раёнаў гэтага рэгiёна лiдарам з`яўляецца Гродзенскi — ён атрымаў ураджайнасць 78,5 цэнтнера з гектара.
Сярод сельскагаспадарчых арганiзацый найбольшую ўраджайнасць атрымалi земляробы ААТ «Гастэлаўскае» Мiнскага раёна — 99 ц/га, СВК «Нiва — 2003» — 98,7 ц/га, СВК «Гродзенскi» Гродзенскага раёна — 98,1 ц/га.
Сёлета ў нашай краiне 2846 экiпажаў камбайнераў намалацiлi больш за 1 тысячу тон збожжа, у тым лiку 288 экiпажаў намалацiлi больш за дзве тысячы тон, 28 — больш за тры тысячы тон, шэсць — больш за чатыры тысячы тон, а Андрэй Расенiк з СВК iмя Крамко Гродзенскага раёна — больш за пяць тысяч тон.
Для ўборкi i дапрацоўкi ўраджаю збожжавых i зернебабовых культур у сельскагаспадарчых арганiзацыях краiны ў гэтым годзе было задзейнiчана 8,6 тысячы камбайнаў, 2,3 тысячы зернеачышчальна-сушыльных комплексаў i iншая неабходная тэхнiка, якая дазволiла прыбраць i захаваць сабраны ўраджай. На палях Беларусi працавала больш за 24 тысячы механiзатараў i звыш 12 тысяч камбайнераў.
Другi хлеб i не толькi
Сёлета ў сельскагаспадарчых арганiзацыях i фермерскiх гаспадарках плануецца атрымаць больш за 1 мiльён тон бульбы (што адпавядае ўзроўню 2019 года), 625 тысяч тон агароднiны адкрытага i абароненага грунту (102 %) i блiзу 170 тысяч тон пладоў i ягад (108 %).
Асноўныя аб`ёмы вытворчасцi прадукцыi (50—60 %) у грамадскiм сектары краiны сканцэнтраваныя ў спецыялiзаваных арганiзацыях. Так, сёлета найбольшая ўраджайнасць бульбы атрыманая ў Вiцебскай, Мiнскай i Магiлёўскай абласцях i складае адпаведна 390, 323 i 309 ц/га.
У мiнiстэрстве адзначылi, што сярод арганiзацый па гэтым паказчыку лiдзiруе са значным адрывам РУП «Талачынскi кансервавы завод» (дырэктар — Анатоль Анюхоўскi), дзе сярэдняя ўраджайнасць бульбы склала 506,7 ц/га пры плошчы пасеваў 901 га — у пяцёрку наймацнейшых увайшла фермерская гаспадарка «Дзiяна» Шклоўскага раёна (кiраўнiк гаспадаркi — Уладзiмiр Малiноўскi), ураджайнасць бульбы — 486 ц/га (плошча 658 га);
ААТ «Гастэлаўскае» Мiнскага раёна (дырэктар — Станiслаў Сакалоўскi), ураджайнасць бульбы — 478 ц/га (плошча 61 га);
СФГ «Вармас» (кiраўнiк гаспадаркi — Вiктар Багачоў), ураджайнасць бульбы — 445,4 ц/га (плошча 220 га);
калгас iмя В. I. Крамко Гродзенскага раёна (старшыня — Сяргей Крамко), сярэдняя ўраджайнасць бульбы — 422 ц/га (плошча 38 га).
Самых высокiх вынiкаў у агароднiцтве адкрытага грунту дамаглiся працаўнiкi з калгаса iмя В. I. Крамко Гродзенскага раёна з сярэдняй ураджайнасцю агароднiны 711 ц/га (плошча 16 га). Добра ўрадзiлася агароднiна ў гаспадарцы «Вармас», на акцыянерным таварыстве «Рассвет» iмя К. П. Арлоўскага» Кiраўскага раёна (дырэктар — Аляксандр Багель) i на Мiнскай агароднiннай фабрыцы Мiнскага раёна (дырэктар — Мiхаiл Губiч).
Найбольшая ўраджайнасць пладоў атрымана ў арганiзацыях Брэсцкай i Гродзенскай абласцей. Такiм чынам, стабiльна высокi ўзровень ураджайнасцi садавiны адзначаецца ў фермерскiх гаспадарках Столiнскага раёна: «Альшаны», «Люберт», «ДубайТранс», «Эстэр», «Гедэон», «Давiд унiверсал», «Брадок» i iншыя.
Напрыклад, у гаспадарцы «Прагрэс-Верцялiшкi» Гродзенскага раёна (старшыня — Васiль Равяка) сабрана 2,8 тысячы тон пладовай прадукцыi пры сярэдняй ураджайнасцi 471 ц/га (плошча 60 га). У калгасе iмя В. I. Крамко Гродзенскага раёна сабрана 5,6 тысячы тон пладовай прадукцыi пры сярэдняй ураджайнасцi 407 ц/га (плошча 136 га). У СВК «Азёры» Гродзенскага раёна (старшыня — Аляксандр Шышко) сабрана 2,1 тысячы тон пладовай прадукцыi пры сярэдняй ураджайнасцi 316 ц/га (плошча 67 га).
Запас бяды не чынiць
Чаканыя аб`ёмы вытворчасцi бульбы i агароднiннай прадукцыi дазволяць у поўным аб`ёме забяспечыць патрэбы ўнутранага рынку краiны i нават мець свабодныя рэсурсы, у тым лiку для пастаўкi на экспарт.
Для гарантаванага забеспячэння насельнiцтва бульбай i плодаагароднiннай прадукцыi ў мiжсезонны перыяд 2020/2021 гадоў у стабiлiзацыйны фонд плануецца закласцi 27 тысяч тон бульбы, 35,7 тысячы тон гароднiны, 8 тысяч тон садавiны.
Па стане на 6 лiстапада, у стабiлiзацыйныя фонды закладзена:
- бульбы — 25,8 тысячы тон (96 % ад задання), заданне па закладцы ў поўным аб`ёме выканана Гомельскай вобласцю — 8 тысяч тон;
- агароднiны — 31,5 тысячы тон (88 %), у тым лiку: капусты — 11,7 тысячы тон (79 %), морквы — 6,4 тысячы тон (94 %), буракоў — 4,6 тысячы тон (92 %), цыбулi рэпчатай — 8,8 тысячы тон (96 %). У поўным аб`ёме выканана заданне па закладцы морквы i цыбулi рэпчатай у Гомельскай вобласцi, закладзена адпаведна 1,9 тысячы i 3,5 тысячы тон, а таксама морквы, буракоў, цыбулi рэпчатай — у Гродзенскай вобласцi (закладзена адпаведна 0,57 тысячы тон; 0,4 тысячы тон; 0,6 тысячы тон); морквы i цыбулi рэпчатай — у Магiлёўскай вобласцi (закладзена адпаведна 0,8 тысячы тон; 0,86 тысячы тон);
- садавiны — 7,7 тысячы тон (95 %), заданне па закладцы ў поўным аб`ёме выканана Гомельскай i Гродзенскай абласцямi — адпаведна 1,75 тысячы тон i 1,5 тысячы тон.
У сельскагаспадарчых арганiзацыях i фермерскiх гаспадарках для забеспячэння закладкi ў поўным аб`ёме маецца бульба i плодаагароднiнная прадукцыя.
Даведачна: аналiз паказвае, што закладка прадукцыi ў стабiлiзацыйныя фонды складае ў сярэднiм ад 3 да 7 працэнтаў ад агульнага аб`ёму вытворчасцi.
Закладка прадукцыi ў стабiлiзацыйныя фонды працягваецца i будзе завершана 15 лiстапада.
Агароднiну мы прадаём у 29 краiн свету
Як адзначылi ў прэс-службе Мiнсельгасхарча, за дзевяць месяцаў гэтага года арганiзацыямi нашай краiны экспартавана сельскагаспадарчай прадукцыi i прадуктаў харчавання на суму больш за 4,2 млрд долараў ЗША, або 106,1 % да ўзроўню адпаведнага перыяду мiнулага года.
Экспарт прадукцыi раслiнаводства склаўся ў аб`ёме больш за 360 мiльёнаў долараў. Найбольш запатрабаваныя за мяжой нашы свежыя гароднiна — з доляй 44,5 % ад агульнага аб`ёму экспарту прадукцыi раслiнаводства, плады i ягады — 29,7 %; бульба — 7,7 % i льновалакно — 3,6 %.
Геаграфiя экспарту прадукцыi раслiнаводства ў студзенi—вераснi гэтага года налiчвае 39 краiн свету. Найбольш аб`ёмныя пастаўкi традыцыйна прыпадаюць на краiны СНД (Расiю, Украiну, Малдову, Казахстан) i краiны Еўрапейскага Саюза (Германiя, Лiтва, Польшча, Францыя).
Экспарт свежай гароднiны склаў 161,7 мiльёна долараў, або 248,6 тысячы тон. Гароднiна экспартавалася ў 29 краiн свету, з iх 78,5 % — у Расiю (126,9 млн долараў), у Германiю — 6,3 % (10,1 млн долараў), Лiтву — 4,9 % (7,9 млн долараў), Польшчу — 3,8 % (6,2 млн долараў) i iншыя краiны.
За дзевяць месяцаў гэтага года было экспартавана 185,2 тысячы тон бульбы на суму 27,9 мiльёна долараў. Геаграфiя экспарту налiчвае 8 краiн (Украiна — 144,6 тысячы тон, Расiя — 29,2 тысячы тон, Малдова — 10,1 тысячы тон i iншыя).
За студзень—верасень гэтага года было экспартавана 13,2 тысячы тон iльновалакна на суму 13,2 млн долараў. Асноўны аб`ём экспарту льновалакна прыйшоўся на Кiтай — больш за 4,3 тысячы тон, або 4,6 млн долараў, Расiю — 3,3 тысячы тон, або 2,3 млн долараў.
У восем краiн свету сёлета намi экспартавалася больш за 54 тысячы тоны пладоў i ягад на суму 25,4 млн долараў. Гэта Расiя, Украiна, Лiтва, Польшча, Малдова, Балгарыя, Швейцарыя i Германiя. З iх каля 91 % прыпадае на Расiю, 5,8 % — на Украiну i 2,3 % — на Лiтву.
Аўтар: Сяргей Куркач
Звязда, 11 лістапада 2020
Ссылка на источник:
Беларусь прадае агародніну ў 29 краiн свету