Упэўненасць у дзеяздольнасці Беларускай мадэлі дэмакратыі выказаў кандыдат філасофскіх навук загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН Мікалай Шчокін.
____________________________________________
"Апошнім часам у разгорнутай у краіне дыскусіі аб грамадзянскай супольнасці, развіцці партыйнай сістэмы, пераразмеркаванні паўнамоцтваў паміж галінамі ўлады варта помніць аб галоўнай задачы - захаванні суверэнітэту і незалежнасці Беларусі. Усе трансфармацыі павінны праходзіць толькі з адной мэтай - паляпшэнне жыцця чалавека і імкненне стварыць справядлівыя адносіны ў ім. Асаблівае месца ў дзяржаўным будаўніцтве належыць Нацыянальнаму сходу. Думаю, многія заўважылі, што парламент эвалюцыйна змог выпрацаваць універсальны запатрабаваны грамадствам механізм узаемадзеяння з грамадзянамі і дзяржаўна-грамадскімі арганізацыямі, - адзначыў палітолаг. - Савет Рэспублікі і Палата прадстаўнікоў сталі не толькі дыялогавай пляцоўкай, але і інтэлектуальна-ініцыятыўным цэнтрам у абмеркаванні розных пытанняў i прыняццi па iх рашэнняў, што ўжо дае значныя вынікі".
Мікалай Шчокін падкрэсліў, што менавіта дзякуючы спікерам верхняй і ніжняй палат пачала фармавацца новая парламенцкая культура - сенатара і дэпутата - "заканадаўца-ініцыятара". "Па-другое, актуалізацыя сучасных тэм па ўмацаванні дзяржаўных асноў і развіццё грамадзянскіх ініцыятыў дало магчымасць у неадкладным рэжыме генерыраваць новыя праекты ў заканатворчай дзейнасці, што адлюстроўваюць рэальную сітуацыю. Па-трэцяе, назіраецца рост даверу да дэпутацкага корпуса з боку людзей. Тлумачэнне простае: сенатары і дэпутаты жывуць клопатамі людзей. Зрэшты, размова таксама павінна ісці аб узаемнай адказнасці грамадзян і дэпутатаў. На першы погляд нябачная работа (без рэвалюцый і папулізму) парламента змяніла ўвесь палітычны ландшафт краіны", - сказаў эксперт.
Паводле яго слоў, мы назіраем з боку Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў энергічнасць, дынамізм, выніковасць, уключанасць ва ўсе сферы жыццядзейнасці. "Работа на апярэджанне, у імя людзей і дзяржавы стала пазнавальным брэндам Нацыянальнага сходу. Пры размове са многімі сенатарамі і дэпутатамі бачыш іх зацікаўленасць у бягучых працэсах, а таксама асаблівы погляд у прачытанні гістарычнай ролі беларускай мадэлі развіцця, ролі першага Прэзідэнта ў дзяржаўным будаўніцтве і імкненне будаваць грамадства справядлівасці, - упэўнены Мікалай Шчокін. - Так, сустрэчы Наталлі Качанавай і Уладзіміра Андрэйчанкі з моладзевымі арганізацыямі (дарэчы, створанымі ў тым ліку і па ініцыятыве старшыні Савета Рэспублікі), працоўнымі калектывамі, грамадскімі аб`яднаннямі, круглыя сталы і семінары высокага ўзроўню выклікаюць павагу і гонар. Тэмы, што абмяркоўваюцца, няпростыя і адначасова знакавыя для беларускага грамадства: гістарычныя традыцыі і памяць, моладзевая палітыка, станаўленне і шляхі развіцця беларускай дзяржаўнасці, стратэгіі і сцэнарыі фарміравання беларускай мадэлі".
Мікалаю Шчокіну імпануе пазіцыя і жаданне членаў Савета Рэспублікі і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў слухаць і чуць людзей. "Упэўнены, грамадзяне бачаць у прадстаўніках заканадаўчай галіны ўлады прафесіяналізм, шчырасць, дзяржаўнасць у сваіх мэтах, зацікаўленасць у вырашэнні надзённых жыццёвых праблем. Стратэгія Нацыянальнага сходу выбрана правільная - маніторынг грамадскай думкі, своеасаблівае сацыяльна-структурнае шунціраванне беларускага грамадства праз работу на месцах і мадэляванне сцэнарыяў яго гістарычных перспектыў. Я гэта назваў бы парламенцкай сацыялогіяй. Думаю, гістарычную ролю Нацыянальнага сходу і старшынь яго палат у адстойванні краіны перад рэальнай пагрозай дзяржаўнага перавароту нам яшчэ трэба будзе ацаніць. Парламент вытрымаў гістарычны экзамен і сапраўды стаў народным, - заявіў эксперт. - З аднаго боку, ніхто не аспрэчвае, што наперадзе шмат работы па адточванні парламентарызму як інстытута ўлады (і ў гэтай сферы шмат пакуль нявырашаных задач), з другога боку, праведзеная работа сведчыць пра яго сталасць і функцыянальнасць. Парламент Беларусі адлюстроўвае нацыянальныя інтарэсы і падстройвацца пад лякалы калектыўнага Захаду не павінен. Беларуская мадэль дэмакратыі паказала сваю дзеяздольнасць і стала кансалідуючым фактарам у пабудове суверэннай і незалежнай Беларусі. Хто гэта не можа зразумець або не хоча, па прычыне сваіх комплексаў або прыватнай нажывы, павінны адысці ўбок і не блытацца пад нагамі гісторыі".
3 траўня 2021, Мінск
БЕЛТАСсылка на источник:
Беларуская мадэль дэмакратыі паказала сваю дзеяздольнасць і стала кансалідуючым фактарам у пабудове суверэннай і незалежнай Бела