Латвія паскоранымі тэмпамі будуе агароджу на граніцы з нашай краінай. Арганізацыяй узвядзення пагранічнай інфраструктуры займаецца прадпрыемства Valsts nekustamіe іpasumі. Паводле інфармацыі яго прадстаўнікоў, якую яны агучылі на пасяджэнні камітэта па наглядзе за будаўніцтвам інфраструктуры знешняй граніцы, да пачатку лістапада была ўзведзена агароджа працягласцю звыш 92 кіламетраў — 82 працэнты ад усяго ўчастка, які запланавана абсталяваць сёлета, паведаміла Baltnews. Усяго плануецца пабудаваць 112 кіламетраў. Прадугледжваецца, што да лета 2024-га будзе завершана будаўніцтва агароджы ўздоўж вадаёмаў, працягласць якой складзе 30 кіламетраў: 16,7 кіламетра ўздоўж ракі Даўгавы і пяць кіламетраў па беразе возера Рычу. Заяўляецца, што будаўніцтва агароджы — прыярытэтны напрамак для кабінета міністраў балтыйскай рэспублікі. Усё гэта на фоне цяжкага становішча ў эканоміцы, якое вымушае людзей масава з’язджаць у пошуках лепшай долі. Ужо каторы год разгортваецца дэмаграфічны крызіс — краіна папросту вымірае. Што ж адбываецца ў Латвіі?
Трактарам па магілах
У экс-дэпутата Еўрапарламента ад Латвіі, медыяэксперта Андрэя Мамыкіна, — свая гісторыя. Ён вырас у Латвіі і доўгі час займаўся не толькі палітыкай, але і журналістыкай. Сёлета ў верасні ён разам са сваёй сям’ёй пераехаў у Расію. Пазней з газетных загалоўкаў ён даведаўся, што ў Латвіі на яго завялі крымінальную справу. Экс-дэпутата Еўрапарламента абвінавацілі ў злачынствах супраць чалавечнасці і апраўданні ваенных злачынстваў. Сам Андрэй Мамыкін быў вельмі здзіўлены і мог толькі гадаць, за што супраць яго выставілі такія абвінавачанні. Дарэчы, за злачынствы, у якіх абвінавачваюць латвійскага экс-дэпутата Еўрапарламента, у Латвіі прадугледжана пакаранне ажно да пажыццёвага пазбаўлення волі.
Сам Андрэй Мамыкін сярод іншых прычын пераезду на YouTube-канале БелТА назваў поўнае непрыняцце пазіцыі афіцыйных асоб Латвіі ў адносінах да савецкай гісторыі і гісторыі Вялікай Айчыннай вайны: «Нельга ехаць трактарам па магіле майго дзеда. Ён Берлін браў, удзельнічаў у парадзе Чырвонай Арміі ў Берліне. Ён выгадаваў мяне і быў замест таты. А ў Латвіі знеслі 550 савецкіх помнікаў. Як я магу гэта падтрымаць?»
Экс-дэпутат звярнуў увагу і на абстаноўку на граніцы, дзе становіцца ўсё менш пераходаў. «Іх закрывае не Беларусь. А яшчэ па тэрыторыі Беларусі ходзяць узброеныя латвійскія пагранічнікі, гэта як? Яны што, не разумеюць, што парушаюць граніцу суверэннай дзяржавы? Канешне, разумеюць. Яны правакуюць, каб пагранічнікі адкрылі агонь на паражэнне. Тады ў еўрапейскай прэсе можна будзе раздуць скандал, што страшны рэжым забіў дэмакратычных пагранічнікаў. Гэта чыстай вады правакацыя. Гэта тое, чым займаецца і суседняя з намі Літва», — дадаў ён.
Карныя батальёны
У прэс-службе Дзяржпагранкамітэта Беларусі пацвердзілі Baltnews, што сітуацыя на граніцы з Польшчай і краінамі Балтыі ў дачыненні да бежанцаў дастаткова складаная. З пачатку міграцыйнага крызісу, які пачаўся ў сярэдзіне 2021 года, беларускімі пагранічнікамі былі знойдзены звыш 40 бежанцаў, якія загінулі. «У шэрагу выпадкаў ёсць канкрэтныя сведчанні і прыкметы таго, што целы ўжо, на жаль, людзей, якія загінулі, былі перамешчаны на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з тэрыторыі сумежных дзяржаў. Усе яны маюць прыкметы і сляды гвалту, дзесьці калецтвы і раны, дзесьці сляды прымянення спецыяльных сродкаў у выглядзе дубінак, кайданкоў, часам гэта ўкусы службовых сабак», — распавялі ў прэс-службе ДПК.
Замест сумесных пошукаў вырашэння міграцыйнага крызісу Латвія, Літва і Польшча будуюць агароджы на тэрыторыі з Беларуссю. «Агароджа будуецца не для вырашэння праблемы, а як інструмент гвалту над бежанцамі, паколькі ўсё яе абсталяванне, сам яе тэхнічны складальнік прызначаны для нанясення калецтваў. Тыя тэхналагічныя брамкі, якія маюцца ў гэтай загародзе, у большай ступені на польскай і латвійскай граніцах — ім гэта больш характэрна, нібыта прызначаны для міграцыі жывёл. Але на дадзены момант пагранічная служба Рэспублікі Беларусь ні разу не фіксавала выкарыстанне гэтых так званых брамак для жывёл па іх прызначэнні», — распавялі ў ДПК.
У Дзяржпагранкамітэце адзначылі, што брамкі сумежных дзяржаў адчыняюцца выключна для выштурхоўвання бежанцаў «пад пагрозай прымянення зброі, з прымяненнем гвалту і здзекамі» на беларускую граніцу. Дзеянні пагранічнікаў суседніх з Беларуссю дзяржаў з’яўляюцца неправамернымі, бо мігранты заяўлялі прашэнне аб наданні статусу бежанца. У гэтых выпадках павінна быць выканана пэўная працэдура, якая прадугледжана міжнародным правам: заява павінна быць прынята і разгледжана, а заяўнік — змешчаны ў спецыяльную ўстанову адкрытага або закрытага тыпу. «У парушэнне ўсіх гэтых правоў, правоў чалавека фактычна, паколькі чалавека не слухае ніхто, ніякія афіцыйныя працэдуры не праводзяцца, яго проста збіваюць, запалохваюць, даводзяць да знясіленага стану, а пасля вышпурваюць праз так званыя брамкі для жывёл на граніцу, на лінію граніцы. І там гэтыя людзі без аказання дапамогі могуць і памерці», — дадалі ў прэс-службе ДПК.
За няпоўны 2023 год на граніцы з сумежнымі краінамі ЕС ужо загінула ў 1,5 раза больш людзей, чым за папярэднія два гады, разам узятыя. «Неаднаразова фіксаваліся выпадкі, калі трупы бежанцаў, загінуўшых на тэрыторыі сумежных краін ЕС, перамяшчалі да граніцы з Беларуссю і выкідвалі на беларускую тэрыторыю. Часам падобныя дзеянні здзяйсняліся самімі бежанцамі пад пагрозай фізічнай расправы з боку польскіх, латвійскіх ці літоўскіх сілавікоў. Акрамя гэтых правакацыйных дзеянняў, перыядычна адзначаюцца заходы на тэрыторыю Беларусі вайскоўцаў сумежных краін ЕС, у тым ліку са зброяй», — дадалі ў Дзяржпагранкамітэце.
Крымінальная ўлада
Да ўсяго іншага, адной з праблем з’яўляецца «часовае» закрыццё Латвіяй і Літвой КПП на граніцы з Беларуссю. «На падставе нібыта міграцыйнага ціску і існавання ўяўнай пагрозы для нацыянальнай бяспекі Латвіі і Літвы ўлады сумежных краін сталі закрываць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю. Парадаксальна, што нібыта з-за міграцыйнага крызісу яны пачалі закрываць легальныя каналы, праз якія ўцекачы ніколі не ішлі. Такім чынам, сапраўдная прычына не адпавядае афіцыйна агучанай, — пракаментавалі ў прэс-службе ДПК. — Такія дзеянні Літвы і Латвіі цяпер накіраваны не на барацьбу з міграцыяй, а на далейшую эскалацыю абстаноўкі на агульнай з Беларуссю граніцы. А міграцыйная тэма ў рыторыцы сумежных краін з’яўляецца толькі слабым апраўданнем уласных нелагічных рашэнняў перад еўрапейскай грамадскасцю».
Як адзначылі ў Следчым камітэце Беларусі, ахвярамі дамінуючай ідэалогіі улад Латвіі, якая прапагандуе расавую нянавісць, дыскрымінацыю і гвалт, сёлета сталі ўжо 13 чалавек, для якіх спроба перасекчы граніцу стала смяротнай. Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу. «Наёмнікі ў форме на латвійскай граніцы вызначыліся сваёй асаблівай жорсткасцю і азвярэннем у дачыненні да мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у краіны ЕС праз Прыбалтыку. У парушэнне патрабаванняў міжнародных дагавораў, у тым ліку Канвенцыі аб статусе бежанцаў, Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, паслядоўнікі еўрафашызму на сістэмнай аснове вядуць незаконную дэпартацыю, акты жорсткасці і гвалту, узброенае выцясненне, катаванні і здзекі ў дачыненні да іншаземцаў», — заўважылі ў Следчым камітэце.
Некаторыя ахвяры, як было падкрэслена, паміраюць у спробах перасекчы граніцу, а іх целы выкідваюць за загароджу карныя батальёны Еўрасаюза. Гэтае дзікунства, як лічаць у Следчым камітэце, абумоўлена маўклівай згодай службовых асоб Латвійскай Рэспублікі, якія прасоўваюць ідэі расавай перавагі і аўтарытарызму. Менавіта яны лічаць, што еўрапейская культура і нацыя з’яўляюцца вышэйшымі і павінны быць абаронены ад уплыву іншых культур і народаў, якія не адпавядаюць іх уяўленням пра «чысціню» нацыі. У гэтай сувязі галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта ўзбудзіла крымінальную справу па арт. 128 («Злачынствы супраць бяспекі чалавецтва») КК РБ. Праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні.
Шлях да дыялогу
Андрэй Мамыкін нагадаў, што нядаўна краіны НАТА праводзілі вучэнні ў так званым Сувалкскім калідоры. Гэта тэрыторыя Літвы паміж Калінінградскай вобласцю і Беларуссю. Па словах экс-дэпутата, у розных канцэпцыях краін НАТА існуе сцвярджэнне, што калі перакрыць Сувалкскі калідор, то краіны Балтыі застануцца без сухапутнай падтрымкі з боку НАТА. «Чаму яны праводзяць вучэнні менавіта там? Яны сапраўды чакаюць, што Аляксандр Рыгоравіч перакрые гэты калідор? Але Лукашэнка трымаецца, я зайздрошчу яго мужнасці. У мяне б нервы даўно здалі, а ён трымаецца і не паддаецца на правакацыі. Але Лукашэнка вельмі вельмі моцна жадаюць уцягнуць у вайну. Жадаюць, каб грамадзяне Беларусі сталі мясам для натаўскіх гармат», — лічыць экс-дэпутат Еўрапарламента.
«У Лукашэнкі гучны голас, а ў прэзідэнта Латвіі Рынкевічса — сіпла-слабы. Лукашэнка — сем’янін і жыццялюб, а Рынкевічс — гэта першы прэзідэнт-гей у свеце. Лукашэнка з гонарам заяўляе, які ўражай сабралі і колькі пабудавалі заводаў, а Рынкевічс заяўляе, што з’яўляецца геем. Акрамя таго, Лукашэнка кажа, што за мір. Гэта ўвогуле ў палітычнай культуры беларусаў — быць платформай, каб палітычныя бакі перасталі страляць адзін у аднаго». Разам з тым, адзначыў Андрэй Мамыкін, прэзідэнт Латвіі заклікае закрыць Балтыйскае мора, каб па ім не маглі хадзіць судны і лятаць самалёты з Расіі. «Рынкевічс разумее, што гэта пачатак вайны, але ён сам вядзе маю краіну да вайны», — канстатаваў ён. Экс-дэпутат Еўрапарламента звярнуў увагу і на цяперашняга прэм’ер-міністра Латвіі Эвіку Сіліня: «Гэта порнаактрыса, якая ганарыцца тым, што здымалася ў такіх фільмах».
Андрэй Мамыкін нагадаў, што ў Беларусі «захавалі ўвесь індустрыяльны патэнцыял. Што такое завод? Гэта ў першую чаргу інжынеры і чарцяжы. У Латвіі распусцілі інжынераў, і яны пайшлі гандляваць шкарпэткамі на кірмаш. Прадпрыемстваў больш няма. А ў Беларусі яны засталіся». Такая ж сітуацыя і ў сельскай гаспадарцы: «Калі вы патрапіце ў Латвію, то ўбачыце не проста неразараныя землі, а гадамі някошаны быльнік».
На думку Андрэя Мамыкіна, Захад не хоча паляпшаць адносіны з Беларуссю. Разам з тым, мяркуе ён, наладзіць дыялог магчыма. Найперш з боку саміх заходніх палітыкаў. «Палітыка робіцца вельмі проста: калі ёсць жаданне, то ідзі і кажы. Калі няма жадання, то пачынаеш крыўляцца перад камерамі, шукаць нейкія нагоды, казаць, што Лукашэнка нечага не зрабіў. Адносіны заўсёды можна палепшыць, тым больш з боку Латвіі, у якой вялізная агульная граніца з Беларуссю, — лічыць Андрэй Мамыкін. — У нас жыве 100 тысяч этнічных беларусаў. У жыхароў Латвіі ёсць сваякі ў Беларусі, магілы продкаў».
Даслоўна
«Нашых продкаў спрадвеку аб’ядноўвалі паважлівыя, добразычлівыя адносіны»
Аб гэтым нагадаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні народу Латвіі са 105-й гадавінай абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Беларусы заўсёды шчыра радаваліся поспехам сваіх латвійскіх сяброў, мелі куміраў сярод дзеячаў латвійскага кіно і эстрады. І ніколі не дыктавалі вам, каго выбіраць кіраўніком сваёй краіны і па якім шляху яна будзе развівацца», — адзначаецца ў віншаванні.
Беларусь без ваганняў адкрыла для жыхароў Латвіі магчымасць бязвізавага ўезду ў краіну, якой скарысталіся дзясяткі тысяч чалавек. «Такім чынам Мінск падтрымаў гуманітарныя і дзелавыя кантакты, надаў дадатковую каштоўнасць суседству, якое нельга разбурыць», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею на добразычлівыя адносіны да беларусаў з латвійскага боку, палітычную сталасць, грамадзянскую пазіцыю і выбар на карысць хуткага пераадолення ўсіх існуючых супярэчнасцяў.
«Шчыра жадаю латвійскаму народу міру, перспектыў і магчымасцяў для ўмацавання дзяржаўнасці не цаной адносін са сваімі суседзямі, — дадаў Прэзідэнт. — Сардэчна запрашаем у Беларусь!»
Аўтар: Пётр Дунько
Звязда, 22 лістапада 2023
Ссылка на источник:
Што адбываецца ў Латвіі?