Винцент Дунин-МарцинкевичWincenty Dunin-Marcinkiewicz
Асветник, тэатральны и литаратурны дзеяч
Пісаў па-беларуску і па-польску. 
Нарадзіўся 4 лютага 1808 года ў фальварку Панюшкавічы, на Бабруйшчыне, у сям`і дробнага шляхціца. У 1824 г. закончыў Бабруйскую павятовую школу. Потым вучыўся медыцыне ў Пецярбургскім (магчыма Віленскім) універсітэце. З 1827г. служыў у Менскай епархіяльнай кансісторыі, Менскай крымінальнай палаце. У 1840 пакінуў службу і набыў фальварак Люцынка каля г. Івянца.
Найбольш значныя творы той пары творчасці Дуніна-Марцінкевіча -"Гапон", "Вечарніцы", (1855); "Купала", (1856);

"Шчароўскія дажынкі", (1857); "Травіца брат-сястрыца", «Быліцы, расказы Навума» (1857) і антыцарскі “Халімон на каранацыі” - зрабілі яго вядомым у Вільні, Маскве, Варшаве.
У 1859 пераклаў на беларускую мову паэму А.Міцкевіча «Пан Тадэвуш».
Паэма "З-над Іслачы…"(1868) - энцыклапедыя жыцця і побыту наваколля Налібоцкай пушчы - "апошні беларускі твор рамантызму і першы рэалістычны твор" (А.Мальдзіс)
У час паўстання 1863-1864 абвінавачваўся ў распаўсюджванні «шкодных для ўрада» ідэй, быў арыштаваны, знаходзіўся пад следствам, потым выпушчаны пад нагляд паліцыі.
Арганізаваў тэатральную трупу - першы беларускі тэатр, які наладжваў спектаклі ў Люцынцы, а таксама ў Менску, Бабруйску і іншых месцах.
Памёр у сваім фальварку 29 снежня 1884 года.
200-летні юбілей адзначаўся у 2008 г. як памятная дата UNESKO.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала электроннае выданне на DVD-ROM
"Жыве паміж намі дудар наш...".
Ссылка на источник:
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч