байкаВыходным днём у саснячку
Жанчына з дзіцянём гуляла,
Лягла пад сонца, задрамала,
А небяспека напаткала
Яе маленькую дачку.
3 узгорка ўніз вядзе сцяжынка,-
Ідзе па ёй мая Дзяўчынка
Ды ловіть матылькі.
А гэтым часам пры сасонцы
Гадзюка грэецца на сонцы,-
Блішчыць на ёй узор лускі.
Дзяўчынка рада: «Цаца! Цаца!»
I хоча ўжо рукой хапіць,
А «цаца» пачала звівацца,
Лісліва, ціхенька сіпіць:
- Хачу, дзіця, з табой пасябравацца:
Цябе я ласкава, пяшчотна абаўю,
Пазнаеш ты любоў маю.
Аж раптам тут ля самых ножак
Зафыркаў злосна Вожык
I кінуўся адважна на Змяю.
Змяя ўзвілася бліскавіцай,
Зубамі хоча ўпіцца,
Мільгае промнямі лускі,
А ён, узброены ігліцай,
Зубоў змяіных не баіцца
I рве Гадзюку на кускі.
Дзяўчынка сціснула ад гневу кулачкі,
Крычыць на Вожыка: - Пачвара, недарэка!
Ты цацу сапсаваў маю!
За гэта я цябе наб`ю.
Ты - бека!
- Дзіця,- адказвае ёй Вожык,-
Хоць бека я, калючы, непрыгожы,
Але ж я знішчыў смерць тваю.
Як падрасцеш, ацэніш ты паслугу
I мне падзякуеш, як другу.
***
Дзіця дзіцём - і розум у яго такі.
Я не дзяцей тут меў на мэце,
А ёсць яшчэ дарослыя дзядзькі
На свеце,
Што і змяю гатовы прытуліць,
Якая іх| умее пахваліць.
Такім мілей ліслівы гад паўзучы,
Чым верны друг, хоць і калючы.
1950 Ссылка на источник:
Дзіця, Вожык і Змяя