ІНТЭРВ`Ю ЯКУБА КОЛАСА
Быў я ў Парыжы на кангрэсе,
То ў Загібельцы, браце, лепш:
Грыбоў няма ў Булонскім лесе,
А ў Сене - хоць бы адзін лешч.
***
«ТОЎСТАМУ» ПІСЬМЕННІКУ
Не надзімайся так, пастой:
Не усякі тоўсты - Леў Талстой.
***
НА АНАНІМА
Спыталіся ў яго:
- Ты ведаеш Іуду?
- Якога? Гэтага паскуду?
Іскарыёта, што прадаў Хрыста?
Гандляр паршывы! Свалата!
Ды я б яго павесіць загадаў:
Такі тавар!
I танна так прадаў!
***
НА ПРАЗАІКА
Празаік раманам хваліўся
Старонак на тысячу трыста,
Раман жа з паліцы зваліўся
I забіў раманіста.
***
КРЭДА ХАЛТУРШЧЫКА Ў ПАЭЗІІ
Дзеля пары «цалкашоў»
Я нічым не грэбую:
Я ў паэзію пайшоў
За сваей патрэбаю.
***
«СТАРОЙ» ЗНАЁМАЙ У МІНІ-СПАДНІЦЫ
Што з таго, што ты, Марыя,
Ногі выставіш старыя?
Што з тых ног за прыгажосць?
I ў мяне такія ёсць.
***
Ссылка на источник:
Эпіграмы