Nur-Sultan
Мiнск
Вход
Регистрация
Забыли пароль?
Новости
Оферты Коммерция Инвестиции
Индустриальный парк в Беларуси
Товары из Беларуси
ЕАЭС
Бизнес
Транспорт
Образование
Культура
Белорусские центры
Тесты
Главная
>
Субота 28 снежня 2024 г.
Сегодня
Ханука.חֲנֻכָּה *
Подпишитесь на нашу рассылку
Подпишитесь на нашу рассылку
E-mail
Какую информацию Вы хотите получать?
Все
Новости
Анонсы и пресс-релизы
Мероприятия
Белорусские товары
↑ Свернуть
Популярные метки
Ляскавічы
БелБиоград
Беларуская чыгунка
Домжарыцы
Год исторической памяти
Абуз-Лясноўскі
Цярэспаль
Думарышкі
Ярмарка вакансий
Вступительная кампания
Унеча
Замки Беларуси
Докшыцы
Дамброўка
Корея
Мсціслаў
Пандемия
Чемпионат мира
Индия
Лёзна
Безопасность движения
Вакцина
Альманы
Европейские игры
Восточное партнёрство
Вставить в блог
Скопируйте следующий код для вставки в Ваш блог
У паўночна-заходніх раёнах Беларусі пачаткам вяселля лічылася выкананне
стаўбавога абраду
(
«зачынальнага абраду», «рады», «баслабожы»
). Ён здзяйсняўся ў доме жаніха пры ўдзеле гасцей перад яго ад`ездам да маладой, а ў доме нявесты — перад ці адразу пасля прыезду маладога. Выконваў абрад і спецыяльную
стаўбавую песню
старшы сват або хто-небудзь з жанатых мужчын (
зачынальнік, стаўбавы
), які меў адпаведны талент. Ён улазіў на печ ці на стоўб пры печы, а зрэдку станавіўся на лаўку, трымаючы ў руках два пірагі. Ўсе прысутныя уставалі, акрамя маладых. Усталёўвалася цішыня. Тады выканаўца, стукаючы пірагамі адзін аб адзін, гаварыў: «Дом свяшчэнны, мір хрышчэнны, баславіце раз, баславіце два, баславіце тры». Госці за кожным разам адказвалі: «Бог баславіць».
Пасля гэтага ён пачынаў спяваць стаўбавую песню, ў якой богі заклікаліся да людзей, каб «скаваць свадзебку моцную, штоб яе людзішкі не разгудзілі, ветрыкі не раздулі, дожджыкі не размачылі». Скончыўшы песню, зачынальнік кідаў пірагі да парога, дзе іх падхоплівалі дзеці. Затым частавалі стаўбавога і ўсіх прысутных.
Ссылка на источник:
Стаўбавы абрад
Копировать
Отмена
Контакты
Законодательство
Наши баннеры
Добавить в избранное
Полезные ссылки
О проекте
© 2006-2010 SF7.
Разработка сайта:
веб-студия
творческой группы "Весна".
Сделано Весной