У канцы XIX —
пачатку XX стагоддзя ў адрозненне ад папярэдніх эпох вялікая роля
належала царкоўнаму абраду
вянчання, што адбываўся звычайна ў
нядзелю і быў арганічна ўключаны ў ход вяселля. Аб яго шырокімм
распаўсюджанні ў сялянскім быце сведчаць разнастайныя народныя элементы
абраднасці, якія суправаджалі выезд да шлюбу, сам царкоўны абрад,
вяртанне і сустрэчу ў бацькоускім доме пасля яго (
рассціланне
вясельнага ручніка пад ногі маладым, абсыпанне зярнятамі жыта ці ячменю).
Раніцай,
у дзень шлюбу, нявеста адпраўлялася на могілкі запрашаць пахаваных там
продкаў на вяселле. Калі яна была сірата, то, звяртаючыся да
бацькоў-нябожчыкаў, прасіла ў іх блаславення і заступніцтва ў новым
сваім жыцці. Тут, на магіле, ёй распляталі косы, і яна так ехала
вянчацца.
Вянчацца ехалі паасобна, жаніх заусёды наперадзе. Калі царква знаходзілася недалёка, то вянчацца шлі пяшком: нявеста тройчы кланялася кожнаму жыхару вёскі, якога сустракала.
У час вянчання выконваўся рад магічных абрадавых дзеянняў, што нібыта садзейнічала дабрабыту маладых, нараджэнню у іх дзяцей, ў першую чаргу хлопчыкаў, вызначала галаву сям`і, а таксама спрыяла, каб сяброўкі нявесты хутчэй выйшлі замуж.
Акрамя таго, імкнуліся па разнастайных прыкметах, па паводзінах жывёлаў, з`явах прыроды ў дзень вянчання прадказаць будучы лёс маладых. Найбольш распаўсюджанай ў Беларусі з`яулялася наступная прыкмета: калі ў час вянчання ўпадзе абручальны пярсцёнак аднаго з маладых, то ён раней памрэ.
Сустракаліся і рацыянальныя забароны, хоць і акутаныя магічнай абалонкай. Так, звычай прадугледжваў, каб маладыя ў час вянчання былі абсалютна здаровыя, інакш хвароба ніколі не вылечыцца, «
завянчаецца». У нявесты не павінна быць менструацыі, бо сям`ю цэлы год не пакінуць няшчасці і хваробы.
У сапраўднасці ж, велізарныя эмацыянальныя і псіхічныя нагрузкі, звязаныя з уступленнем у шлюб, з удзелам у шматлікіх вясельных абрадах, патрабавалі ад маладых поўнага фізічнага здароўя.
Ссылка на источник:
Вянчанне