...Вясельны поезд імчау па вёсцы з музыкай, песнямі, звонам бубенчыкаў.
Пасля вянчання маладыя ехалі ўжо разам і заязджалі адразу да бацькоў
нявесты, якія сустракалі маладых
хлебам-соллю і вялі за стол. Каравай, з якім сустракалі маладых, нельга было кусаць і ламаць.
Па-першае, стаўленне да хлеба заўсёды было асцярожнае. Хлеб нельга ламаць, кідаць, пераварочваць. Адкуль сёння з`явілася традыцыя кусаць ці ламаць хлеб на вяселлі, прыгаворваючы: "Хто больш адкусіў, той і галоўны ў сям`і!", невядома. Галоўны ў сям`і заўсёды быў муж. І не варта парушаць шматвяковыя асновы.
Па-другое, адломваючы ці кусаючы хлеб, можна прасыпаць соль, што заўсёды было дрэннай прыкметай. Таму існуе толькі адно правільнае рашэнне: хлеб-соль тройчы пацалаваць і прыняць яго як першы і самы дарагі вясельны падарунак, які заўсёды сімвалізаваў доўгае шчаслівае сямейнае жыццё маладых.
Гэты каравай маладая сям`я захоўвае ўсё жыццё, пераходзіць з ім з хаты ў хату, выпраўляе сына ў войска і г.д. А можа з`есці яго на працягу першага вясельнага тыдня, ні з кім не падзяліўшыся.
Заўважым, што ў старажытнасці існаваў звычай ламаць рытуальны хлеб над галавой нявесты - як знак таго, што яна павінна страціць цнатлівасць і стаць жанчынай - прадаўжальніцай роду.
Гасцей частавалі, ўсе
родныя дарылі нявесце падарункі. Першымі адорвалі сваю дачку яе бацькі са
словамі: «Я дарую сваім дзецям векам доўгім, бытам добрым, стараною
жыта, доляю, шчасцем».
Пры віншаванні маладых рукі ім паціскалі праз
хусцінку ці кавалак тканіны, каб жыццё іх было багатым. Атрымаушы
падарункі, маладая з наклонам усім дзякавала. Напрыклад, роднай цётцы:
Цётачка мая,
Дзякуй жа табе
Зя дары твае.
Што ты рана ўставала,
Тонка прала,
Намётку краіла.
Мяне дарыла.
Падарункі складвалі на стале, затым старшая шаферка прыбірала іх у куфар, зачыняла на замок, а ключ аддавала маладой. Акрамя грошай на вяселлі маладым дарылі і жывёлу: коней, кароў, авечак і г. д.
Госці пра свой намер зрабіць гэтакі падарунак гаварылі свату, які гучна аб`яўляў прысутным. Калі пазней хтось перадумае і не стрымае абяцанне, то, па меркаванні сялян, жывёла, якую хацелі падарыць, ўсё роўна прападзе ў гэтага гаспадара, «
ваукі з`ядуць».
Ссылка на источник:
Віншаванне маладых