У хаце нявесты адбываўся таксама вельмі эмацыянальны
абрад развітання
нявесты з родным домам. Традыцыяй прадугледжвалася, каб маладая моцна
плакала ў гэты момант, шмат разоў кланялася усім родным, сваякам,
суседзям, разнастайным прадметам у хаце.
Само развітанне і вясельныя
песні, што суправаджалі яго, аказвалі моцнае ўражанне на нявесту і ўсіх
удзельнікаў вяселля. Маці або бацька падыходзілі да зяця, падавалі яму
тонкі дубчык і казалі «Ня бі, сынок, маёй дачушкі кулаком, а бі гэтым
дубчыкам».
Перад ад`ездам маладая тры разы кланялася ў бок чырвонага
кута (покуці), бацьку і маці. У гэты час прысутныя спявалі песню:
Мой
батыньку - саколіку,
Выраж мяне на століку.
Як ты сядзеш абедаці,
Будзеш
на мяне паглядаці.
Маладая сыпала зерне ва ўсе бакі ў сенцах, у хаце і на двары. Калі яна
была цнатлівай, то ўпрыгожвалі дугі калёс, падрыхтаваных да ад`езду,
зелянінай, рознакаляровымі, ў тым ліку і чырвонымі, стужкамі.
Шафер
выносіў пасаг нявесты, за які ён плаціў яе маці і сяброўкам, і ўсе
ехалі да маладога.
Ссылка на источник:
Развітанне нявесты з родным домам