Па дарозе да хаты жаніха аднавяскоўцы загароджвалі некалькі разоў дарогу вясельнаму поезду, віншавалі маладых, патрабавалі выкуп.
Калі поезд сустракаў цяжарную жанчыну па дарозе, то маладым прадказвалі цяжкае жыццё.
Прыезд вясельнага поезда і ўвядзенне нявесты ў хату жаніха - адзін з важнейшых момантаў беларускага традыцыйнага вяселля.
Удзельнікау вяселля сустракалі ў варотах, пры гэтым свякруха часта была надзета ў вывернуты кажух, каб адагнаць злыя сілы. 3 мэтай ачышчэння ад усялякай нечысці у Паазер`і, усходнім Палессі, цэнтральнай Беларусі ў варотах раскладвалі агонь, і вясельны поезд праязджаў праз яго. 3 воза нявеста ступала на хлебную дзяжу, да парога ішла па палавіку ці даматканым палатне. Ўсе гэтыя дзеянні выконваліся, калі маладая была «чэсная» і магла, па народным перакананні, прынесці ў дом мужа шчасце і ўдачу, «нячэсная» ж нявеста прыносіла бсднасць і разлад.
Бацькі частавалі сына і нявестку мёдам, каб у іх было салодкае жыццё. Пры ўваходзе вясельнай працэсіі ў хату ўсе спыняліся, свякруха абсыпала маладых дробнымі хлебнымі вырабамі і гаварыла: «Вітаю цябе, нявеста, на 9 сыноў, на 10-ю дачку-вышывальніцу».
Месцы за сталом былі заняты гасцямі, якія выконвалі разнастайныя работы: шылі, вязалі, пісалі, сталярнічалі; маладая выкупляла месцы падарункамі (Гродзенскі павет, 1914 г.).
Каля кожнага парога ў хаце бацъкі тры разы бласлаўлялі сваіх дзяцей.
Пры разнастайнасці лакальных варыянтаў абрадавых дзеянняў, якія здзяйсняліся ў дадзены момант, ўсе яны мелі як правіла дзве мэты: адагнаць злыя сілы ад маладых і забяспечыць ім шчаслівае, багатае жыццё ў будучым.
Сама нявеста таксама павінна была выканаць шэраг абрадаў, каб яе ўваход і жыццё ў новай хаце былі спрыяльнымі. Яна абсыпала усіх прысутных жытам, сырам, арэхамі (пазней цукеркамі), абыходзіла з хлебам («
шышкай») ўсе гаспадарчыя пабудовы, хату свякрухі, вешала ручнік на ікону, на печ, на калодзеж, у хляве, засцілала сталы абрусамі, абвязвала сватоў - сваякоў жаніха ручнікамі.
У час застолля маладая кідала на печ ці за печ лыжку кашы, якую ей падносіў старшы шафер. Гэта, верагодна, з`яулялася водгаласам абрадавых дзеянняў, звязаных з прынясеннем ахвяр дамавіку.
Пры ўваходзе нявесткі ў хату свёкра і свякрухі хто-небудзь кідаў ёй пад ногі стары венік. Калі яна заўважала, то хутка падымала яго, што лічылася добрым паказчыкам яе уважлівасці, кемлівасці, спрытнасці.
Тады ж сват браў міску з вадой і аўсом і выплёхваў гэту сумесь уверх перад маладой, каб ёй у новай хаце добра жылося.
Ссылка на источник:
Увядзенне нявесты ў хату жаніха