* * *
Такая і мне ўжо часіна прыпала,
Што сэрцам разважыш, як глянеш назад, —
Пражыў, перайшоў ты, як кажуць, нямала,
Пабачыў на свеце цікавага шмат!
А вось, каб спыталі, чаму я зайздрошчу,
Чаго-б я найболей хацеў у жыцці?
Сказау-бы: дзіцяці дапытлівым вочам,
Што толькі імкнуцца да сэнсу дайсці.
Яму цераз годы дзіцячага плачу,
Пайшоўшы ў далёкі свой шлях па зямлі,
Такое, відаць, давядзецца пабачыць,
Аб чым толькі марыць мы прагна маглі.
Хацелася-б з новым прайсці чалавекам,
Яшчэ раз уцеху ад працы адчуць,
Каб з гэтай паловы дваццатага веку
У век надыходзячы хоць зазірнуць!
1954Ссылка на источник:
Такая і мне ўжо часіна прыпала...