Nur-Sultan
22:37:47
Мiнск
19:37:47
Вход
Регистрация
Забыли пароль?
Новости
Оферты Коммерция Инвестиции
Индустриальный парк в Беларуси
Товары из Беларуси
ЕАЭС
Бизнес
Транспорт
Образование
Культура
Белорусские центры
Тесты
Главная

Пятніца 16 траўня 2025 г.
Сегодня
Международный день мирного сосуществования
Скоро
День работников физической культуры и спорта Республики Беларусь *
Подпишитесь на нашу рассылку
Подпишитесь на нашу рассылку
E-mail
Какую информацию Вы хотите получать?
Все
Новости
Анонсы и пресс-релизы
Мероприятия
Белорусские товары
↑ Свернуть
Популярные метки
Песняры
Пасведчанне суайчынніка
Доры
Лепель
Беласток
Балбасава
Грушкі
Фаніпаль
Ноўка
Олимпиада
Геноцид белорусского народа
Тарасава
Цярэспаль
Санкции
Вільня
Васілішкі
Дзісна
Азербайджан
Made in Belarus
Вьетнам
Дастоева
Чонкі
Белавежская пушча
Финансы
Іваноўшчына
Вставить в блог
Скопируйте следующий код для вставки в Ваш блог

У арыгінале песня называецца "Летят перелётные птицы". Міхаіл Ісакоўскі напісаў верш у 1948 годзе, а неўзабаве Мацвей Блантар паклаў яго на музыку. Савецкая грамадскасць адразу ўспрыняла новы вакальны твор, і ён быў вельмі папулярны ў сярэдзіне мінулага стагоддзя. У песні "Летят перелётные птицы" панарамна перададзеныя патрыятычныя пачуцці, якія перапаўнялі савецкіх людзей пасля перамогі ў Другой сусветнай вайне, выказаная іх святая вернасць роднай зямлі, грамадзянская самаахвярнасць дзеля яе росквіту. Музыка песні ўражвае арганічнай суладнасцю інтанацый асабіста лірычных, самотна тужлівых, пафасна прысягальных. Гэтая мажорна настраёвая і інтымна-памерная танальнасць мелодыі кранае і наступныя пакаленні...

Алесь Камоцкі — таленавіты музыка і паэт, вядомы сярод сучаснікаў як бард-мысляр, — перастварыў тэкст рускамоўнай песні. Бо многія тагачасныя рэаліі ўжо ўспрымаюцца ў сучасным асвятленні і пэўным чынам суадносяцца з іншымі падзеямі. І ўзнікла неабходнасць акрэсліць сюжэтную канву нацыянальнымі відарысамі. Паэт стасаваў музыку М. Блантара з новым зместам — духам блізкім да ісакоўскага верша, але адрозным ад арыгінала разгорнутым мастацка-паэтычным малюнкам, напоўненым беларускімі дэталямі і каларытам. А ў назве "Птушкі" адлюстраваны не толькі адлёт птушак у вырай, а найперш пазначана наша, людское існаванне між двума Сусветамі, і ў зямным быцці мы мусім трымацца годна, суладна, з любоўю...

Апошнім часам Алесь Камоцкі актыўна ўзяўся за ўключэнне замежных вакальных дыямантаў у беларускамоўную прастору. Ён паспяхова пераклаў-перастварыў тэксты шэрагу італьянскіх, японскіх, рускіх, савецкіх песень — і яны міла і пяшчотна заззялі ў суседстве з беларускімі. Тэксты гэтых вакальных твораў увайшлі ў чарговы паэтычны зборнік Алеся Камоцкага "Глыбіня дажджу", што выпусціла выдавецтва "Мастацкая літаратура" ў 2007 годзе, уключаны ў яго кампакт-дыск "З бацькоўскай кружэлкі"...

Расповед пра перастварэнне рускамоўнай песні "Летят перелётные птицы" прапанаваны захопленым аматарам і апантаным папулярызатарам беларускай песні Нінай Гецаравай з вёскі Бярозаўка Слаўгарадскага раёна. Па яе просьбе змяшчаем некаторыя звесткі пра Алеся Верамеевіча Камоцкага: нарадзіўся ў 1958 годзе ў Барысаве, закончыў філасофскае аддзяленне Белдзяржуніверсітэта, выдаў паэтычныя зборнікі "Спроба ісці па расе", "Наспадзяванае", альбомаў "Дом", "Дым", "Дах" і іншых. Ён ладзіць музычныя сустрэчы, выступае з канцэртамі ўласных твораў.

Птушкі

Верш Алеся Камоцкага, паводле Міхаіла Ісакоўскага
Музыка Мацвея Блантара

Блакітам нябёсаў асенніх,

Паветрам празрыстага дня

Лятуць пералётныя птушкі

Цяплейшае сонца дагнаць.

А я на зямлі застаюся

Чакаць маразы і снягі —

У роднай сваёй Беларусі,

Дзе кожны куток дарагі.

Растане ільдзінка расстання,

Развеецца смутак стары,

Стагоддзі лічыць не прыстане

Зязюля ў зялёным бары.

Мая маладзее надзея

І робіць салодкім палын,

Тут, нават калі захварэю,

Ніколі не буду адзін.

Калі яшчэ вернуцца гусі,

Калі яшчэ прыйдзе вясна...

Да печы пакуль прытулюся,

Зірну на падворак з вакна.

Цяплее пятля снегавею,

Што вывесіў студзень на тын.

Ці ж гэтак душу мне сагрэюць

Спякотныя сонцы чужын.

Падрыхтаваў Міхась Шавыркін
Звязда

Ссылка на источник:Птушкі

Копировать
Отмена
Контакты
Законодательство
Наши баннеры
Добавить в избранное
Полезные ссылки
О проекте
© 2006-2010 SF7.
Разработка сайта:
веб-студия
творческой группы "Весна".
Сделано Весной